Матэрыялы па тэгу: "Яраслаў Лыскавец"

Падтрымка маладых — і надалей

31.12.2015 00:530 каментарыяў
Падтрымка маладых — і надалей

Апошнім акордам Года моладзі стане першае ў гісторыі абвяшчэнне маладзёжнай сталіцы краіны. Як зазначыў у сваім выступленні першы сакратар БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ, практычна ўсе мерапрыемствы, якія праходзілі сёлета, знойдуць свой працяг і ў будучым годзе. «Падводзячы вынікі, трэба сказаць, што гэта быў год магчымасцяў для маладых, — зазначыў ён. — Дзяржава прадаставіла [...]

Падрабязней ›

Ты ў сеціве? Гавары і слухай!

24.12.2015 00:310 каментарыяў
Ты ў сеціве? Гавары і слухай!

Пляцоўкай для абмеркавання галоўных трэндаў інтэрнэт-прасторы ў Беларусі стала мерапрыемства пад назвай «І_акаDEмія[A]: інтэрнэт-тэхналогіі», якое праводзілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. На форум з’ехаліся блогеры, вэб-журналісты, адміністратары сайтаў БРСМ з усіх куткоў краіны, якія праявілі сябе падчас Года моладзі. — Сёння мы ўпершыню сабралі нашых хлопцаў [...]

Падрабязней ›

Карэспандэнты «Звязды» наведалі разам з міліцыяй праблемныя сем’і

23.12.2015 00:380 каментарыяў
Карэспандэнты «Звязды» наведалі разам з міліцыяй праблемныя сем’і

«Ды я проста хварэю, ныркі слабыя, — скардзіцца жанчына, раз-пораз войкаючы і хапаючыся за бакі. — Яшчэ і артрыт. А лячуся півам. Таму мінулым разам і была быццам выпіўшы, вы ж не падумайце…» Рэпліка адрасавана міліцыянерам — старшаму ўчастковаму інспектару Савецкага РУУС сталіцы маёру міліцыі Віктару СЯНЬКЕВІЧУ і ўчастковаму інспектару лейтэнанту Ганне ЧУМАКОВАЙ, [...]

Падрабязней ›

Кампанія Google апублікавала найбольш папулярныя запыты беларусаў у інтэрнэце за 2015 год

22.12.2015 00:300 каментарыяў
Кампанія Google апублікавала найбольш папулярныя запыты беларусаў у інтэрнэце за 2015 год

Самай цікавай для беларусаў тэмай стаў чэмпіянат свету па хакі — 2015. Другое месца засталося за іншым міжнародным конкурсам — «Еўрабачаннем-2015». Астатнія месцы ў дзясятцы займаюць у асноўным фільмы і серыялы, гутарка пра якія пойдзе ніжэй. На апошнім месцы знаходзяцца курсы валют у Беларусі. Найбольш папулярнымі персонамі для беларусаў сталі [...]

Падрабязней ›

У колькі абыдуцца навагоднія ўпрыгажэнні для дому?

18.12.2015 00:390 каментарыяў
У колькі абыдуцца навагоднія ўпрыгажэнні для дому?

Карэспандэнты «Звязды» прабегліся па крамах, каб ацаніць асартымент елак і цацак. Сцвярджаем: стварыць у доме перадсвяточны настрой можна з любым бюджэтам. Ад настольных да чатырохметровых Знайсці рукатворнае святочнае дрэва можна без праблем. Напрыклад, у Цэнтральным універсальным магазіне сталіцы (ЦУМе) ужо колькі дзён працуе навагодні кірмаш. Стройныя шэрагі зялёных прыгажунь сустракаюць [...]

Падрабязней ›

У адным танцы з зоркамі

17.12.2015 00:560 каментарыяў
У адным танцы з зоркамі

Адзін з сёлетніх лаўрэатаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў — 18-гадовы студэнт І курса факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Дзмітрый МІХАЙЛАЎ. Ён стаў ім дзякуючы сваім поспехам на 9-й міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы. Спаборніцтвы праходзілі гэтым летам у Інданезіі, [...]

Падрабязней ›

У сталіцы прайшоў конкурс юных распрацоўшчыкаў відэагульняў

У сталіцы прайшоў конкурс юных распрацоўшчыкаў відэагульняў

Беларуская камп’ютарная гульня — даўно не аксюмаран, а звыклая справа. Айчынныя «айцішнікі» даволі паспяхова займаюцца распрацоўкай забаўляльных праграм, а славутая World of Tanks штогод ставіць усё новыя і новыя сусветныя рэкорды па колькасці гульцоў анлайн і іншых паказчыках. Трэба сказаць, што для цяперашніх распрацоўшчыкаў ужо падрастае змена — гэта пацвердзіў конкурс «Патрыёт.by», [...]

Падрабязней ›

Робаты загавораць і па-беларуску

15.12.2015 00:590 каментарыяў
Робаты загавораць і па-беларуску

Нядаўна ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук адбылася прэзентацыя Міжведамаснага даследчага цэнтра штучнага інтэлекту.  Што цікава, працуюць у гэтым напрамку не толькі спецыялісты ў камп’ютарнай тэхніцы. Без прыцягнення навукоўцаў іншых профіляў, у прыватнасці біялагічнага, не абысціся. Менавіта таму цэнтр і мае статус міжведамаснага. — Наша праграма ўмее лакалізоўваць [...]

Падрабязней ›

«Ледзяны пакой» для святочнага настрою

09.12.2015 00:000 каментарыяў
«Ледзяны пакой» для святочнага настрою

У апошні час Новы год і папярэднія яму тыдні ў многіх беларусаў перасталі асацыявацца з маразамі, снегам і льдом. Усё часцей снежань прыносіць толькі халодныя дажджы і слоту. Але зарадзіцца пераднавагоднім настроем нават у такое надвор’е жыхарам сталіцы цяпер стане прасцей — у гандлёвым цэнтры ALL на Даўгінаўскім тракце з’явіўся так [...]

Падрабязней ›

«Добрых сэрцаў» стала больш

08.12.2015 00:080 каментарыяў
«Добрых сэрцаў» стала больш

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Добрае сэрца». Удзел у мерапрыемстве ўзялі больш як 300 чалавек, у першую чаргу камандзіры і ўдзельнікі валанцёрскіх атрадаў. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў: на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. Самых лепшых выбіралі ў пяці намінацыях, у прыватнасці «Найлепшы [...]

Падрабязней ›

Школа лідарства і дружбы

04.12.2015 00:230 каментарыяў
Школа лідарства і дружбы

Студатрадаўскі рух — добрая школа дружбы і лідарства. Такое меркаванне выказала намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2015 года. «На мой погляд, работа студэнцкіх атрадаў — гэта добрая школа дружбы, зносін. Байцы, якія бяруць удзел у студатрадаўскім руху, — гэта сапраўды лідары, якія не проста глядзяць [...]

Падрабязней ›

Праз церні ўбачыць даўнейшае

03.12.2015 01:230 каментарыяў
Праз церні ўбачыць даўнейшае

Што такое Ведзьмерагіна і ці ёсць у нашай краіне свой Стоўнхендж? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія». Яе аўтар — навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Цімафей АВІЛІН. У выданні ўпершыню ў гісторыі комплексна разглядаюцца традыцыйныя ўяўленні беларусаў [...]

Падрабязней ›

Навуковец з душой рокера

Навуковец з душой рокера

З дацэнтам кафедры тэхналогіі шкла і керамікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Міхаілам ДЗЯДЗЕНКАМ мы сустракаемся ў адной з лабараторый ВНУ. Валаконная оптыка — яго прызванне. Акрамя поспехаў у выкладчыцкай дзейнасці, на рахунку Міхаіла шматлікія навуковыя распрацоўкі ў гэтай сферы. Пры гэтым яму ўсяго толькі 31 — зусім юны ўзрост для [...]

Падрабязней ›

Практычная філасофія: ці магчыма гэта?

Практычная філасофія: ці магчыма гэта?

Структурныя рэформы ў Нацыянальнай акадэміі навук, скіраваныя ў першую чаргу на павышэнне практычных вынікаў працы ўстановы, пачаліся з прыродазнаўчых падраздзяленняў. Цяпер надышла чарга гуманітарных. Але калі накіраваць у практычны бок, напрыклад, фізіку ці эканоміку, здаецца, не так цяжка, то што рабіць з навукамі аб чалавеку? Першыя вынікі стварэння практыкаарыентаваных цэнтраў [...]

Падрабязней ›

Навуковая і творчая інтэлігенцыя трох краін сабралася ў Мінску

Навуковая і творчая інтэлігенцыя трох краін сабралася ў Мінску

Наша сталіца, памятаючы свой вопыт арганізацыі перамоў у «нармандскім фармаце» і застаючыся мірнай пляцоўкай для міжнародных мерапрыемстваў, сабрала ўчора прадстаўнікоў Расіі, Украіны і ўласна Беларусі на навукова-практычную канферэнцыю «Навука і культура ў сучасным дыскурсе». Арганізатары мерапрыемства з беларускага боку, сярод якіх Міністэрства інфармацыі і Нацыянальная акадэмія навук, адзначаюць статус краіны [...]

Падрабязней ›

У Мінску хутка можа з’явіцца помнік Васілю Быкаву

24.11.2015 01:083 каментарыi
У Мінску хутка можа з’явіцца помнік Васілю Быкаву

У майстэрні скульптара Аляксандра Батвінёнка — творчы беспарадак. Са стэлажоў на гасцей паглядаюць Тэадор Нарбут (дарэчы, зямляк майстра), Уладзімір Караткевіч і многія іншыя значныя для нашай гісторыі персоны. Нядаўна тутэйшы «пантэон» папоўніўся макетам скульптуры яшчэ адной, без сумнення, выбітнай і легендарнай асобы — народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Некалькі гадоў у творчым [...]

Падрабязней ›

«Вогненнае» шкло, або Падманлівая лёгкасць хрусталю

19.11.2015 01:070 каментарыяў
«Вогненнае» шкло, або Падманлівая лёгкасць хрусталю

Некаторыя старажытныя прафесіі з цягам часу страцілі сваю актуальнасць і зніклі або, у найлепшым выпадку, захаваліся ў выглядзе рамёстваў. Але з гэтага правіла ёсць выключэнні — некаторым відам дзейнасці, якія не змяняюцца ўжо сотні гадоў, так і не знайшлі сучаснай замены. Мы завіталі ў госці да Леаніда ШУЛЯКА, 31-гадовага выдзімальшчыка Барысаўскага [...]

Падрабязней ›

Інтэрнаты — без «каменданцкай гадзіны»

Інтэрнаты — без «каменданцкай гадзіны»

Ці могуць студэнты змяніць універсітэцкія парадкі, якія іх не задавальняюць? Амаль год таму група студэнтаў з розных ВНУ краіны распачала кампанію супраць забароны доступу ў студэнцкія інтэрнаты ў начны час. Ініцыятыва атрымала даволі вялікі рэзананс… — Мае шматлікія сябры, якія позна вярталіся пасля працы, канцэртаў ці іншых мерапрыемстваў, не маглі [...]

Падрабязней ›

Як чарапашкі-ніндзя на мове загаварылі

Як чарапашкі-ніндзя на мове загаварылі

Замежнае кіно на роднай мове — даўняя мара многіх. На жаль, усе стужкі, што дэманструюцца ў айчынных кінатэатрах, маюць расійскі дубляж. Але прынцып «калі не мы, то хто?» спрацоўвае і тут — апошнім часам аматарскія студыі, што займаюцца перакладам, з’яўляюцца як грыбы пасля дажджу. Адны агучваюць камедыйныя серыялы і мультсерыялы, іншыя — поўнаметражнае [...]

Падрабязней ›

Няма працоўнага вопыту? Зарабі!

Няма працоўнага вопыту? Зарабі!

Перад кожным студэнтам рана ці позна паўстае пытанне пошуку першага працоўнага месца. Бывае, вядома, што маладыя людзі ўжо ад самага пачатку вучобы разглядаюць варыянты старту кар’еры і нават сумяшчаюць працу з наведваннем пар у ВНУ. Але больш распаўсюджаным з’яўляецца іншы сюжэт, у якім студэнт узгадвае пра канчатковую мэту сваёй прысутнасці [...]

Падрабязней ›