Матэрыялы па тэгу: "Янка Крук"

Кошка

30.12.2015 00:290 каментарыяў
Кошка

Кошка (кот) — хатняя жывёла, да якой у народзе заўсёды ставіліся неадназначна. З аднаго боку, кату дазвалялася жыць у хаце ў непасрэднай блізкасці з чалавекам, з другога боку, яго лічылі прадстаўніком свету нячыстай сілы. Ката паважалі за яго бязмежную грацыёзнасць літаральна ва ўсім: руху, пасадцы, пры ўмыванні ці на паляванні, што [...]

Падрабязней ›

Панядзелак

09.12.2015 00:310 каментарыяў
Панядзелак

Цяжкі панядзелак. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян за першым днём тыдня ўстойліва замацавалася характарыстыка цяжкага, нядобрага, няўдалага і неспрыяльнага: «Панядзелак лічыцца нешчаслівым, нядобрым днём. Хто народзіцца ў гэты дзень, той будзе гультаяваты, хоць і скупы, але бедны, будзе задзірасты, ні з кім у ладу не пражыве». * Панядзелак — мужчынскі дзень, што [...]

Падрабязней ›

Субота

05.12.2015 00:380 каментарыяў
Субота

Субота. Назва гэтага дня паходзіць са старажытнаіўдзейскай мовы, у якой sabbat — заканчэнне справы, працы (шабаш). У славян з часоў распаўсюджвання хрысціянства ролю старазапаветнай суботы выконвала новазапаветная нядзеля — дзень уваскрэсення Ісуса Хрыста. * Знаёмства са структурай беларускага народнага календара паказвае, што субота была днём незвычайным у плане сакральна-магічнага напаўнення: нашы продкі [...]

Падрабязней ›

Пад Бялынічамі знойдзены старажытны язычніцкі комплекс

Пад Бялынічамі знойдзены старажытны язычніцкі комплекс

У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Нарэшце, дзякуючы Ірыне Бардзілоўскай, якая працуе на Магілёўскім [...]

Падрабязней ›

Мёд

18.11.2015 00:100 каментарыяў
Мёд

«Калі хочаш захаваць маладосць — ужывай мёд» — так гаварылі нашы продкі. Каштоўныя якасці мёду чалавецтва спазнала яшчэ ў далёкія часы сівой мінуўшчыны. Гэта крыніца сіл і здароўя, якая змяшчае ў сваім саставе больш за 100 рэчываў, жыццёва важных для арганізма чалавека. * У легендах і паданнях мёд сімвалізаваў крыніцу мудрасці і [...]

Падрабязней ›

Кузьмінкі

14.11.2015 00:420 каментарыяў
Кузьмінкі

* Спрадвеку святыя Казьма і Даміян, якія ўшаноўваюцца 14 лістапада па праваслаўным календары, сярод усходніх славян лічыліся ахоўнікамі рамёстваў, асабліва майстроў кавальскай справы і швачак. Гэты дзень для мужчын і жанчын станавіўся «пераходным» ад сельскагаспадарчых работ да зімовых промыслаў. * Святыя Кузьма і Дзям’ян сталі ахоўнікамі сямейнага ачагу, святасці і [...]

Падрабязней ›

Ікона

11.11.2015 00:450 каментарыяў
Ікона

Ікона ў традыцыйнай культуры. Перад іконай выконвалі пэўныя рытуальныя дзеянні, абумоўленыя высокай ступенню сакральнасці (запальвалі свечкі; чыталі малітвы і давалі клятвы; благаслаўлялі маладых перад вяселлем; сустракалі ў варотах набытую жывёлу і першы раз выганялі вясной у поле), таму ў адносінах да яе ў асяроддзі беларускага народа быў выпрацаваны шэраг правілаў [...]

Падрабязней ›

Змітрок

07.11.2015 00:430 каментарыяў
Змітрок

Змітрок, Зміцер, Дзімітрыеў дзень, Дзмітры — 8 лістапада. Па праваслаўным календары ў гэты дзень узгадваецца вялікапакутнік Дзімітрый Салунскі, адукаваны рымскі воін-стратэг, які загінуў за ідэі хрысціянства. Ва ўсходніх славян яго звязвалі з воінскім, ратным подзвігам. * На працягу тыдня, на які прыпадае Дзімітрыеў дзень, у храмах ладзяцца памінальныя набажэнствы. Змітраўскі тыдзень [...]

Падрабязней ›

Бяда

16.10.2015 00:050 каментарыяў
Бяда

Бяда. Каб не наклікаць бяду. З пакалення да пакалення перадаваліся правілы паводзін у сям’і, у момант правядзення сямейна-родавых святаў ці паўсядзённага жыцця, каб абараніць сябе і сваіх родных ад заўчаснай смерці, г.зн. «не наклікаць бяду»: * Катэгарычна забаранялася браць сабе што-небудзь з магілы ці могілак — гэта значыць прынесці ў хату новую [...]

Падрабязней ›

Бульба

02.10.2015 00:120 каментарыяў
Бульба

Бульба параўнальна нядаўна з’явілася на тэрыторыі ўсходніх славян, прыкладна ў ХVІІІ стагоддзі. *  Доўгі час яна лічылася «чужой», «д’ябальскай» раслінай. І толькі ў ХІХ стагоддзі бульбу сталі ўжываць у ежу, спазнаўшы яе смакавыя і нават лекавыя якасці. З тых часоў бульба ва ўсходніх славян стала «другім хлебам». *  Каб у [...]

Падрабязней ›

Амулет

01.10.2015 00:110 каментарыяў
Амулет

Амулет — прадмет, які звычайна насілі пры сабе. Яго асноўнае прызначэнне — засцерагаць чалавека ад нячыстай сілы, ад кепскага вока, сурокаў, хвароб. * Нашы продкі выраблялі амулеты з воўчых або мядзведжых іклаў, поўсці або скуры гэтых драпежнікаў. Лічылася, што чалавека з такім абярэгам ніколі не кране ні лапа мядзведзя, ні [...]

Падрабязней ›

Чацвер

30.09.2015 00:470 каментарыяў
Чацвер

Чацвер — «мужчынскі» дзень тыдня, якому ў сучаснай сістэме адліку часу адпавядае цотны лік чатыры. Чацвер, як і аўторак, сведчыць аб тым, што ў славянскім календары некалі адбыліся прынцыповыя змены, якія прывялі да відавочнага парадоксу. Парадкавыя нумары аўторка і чацвярга — цотныя (2-гі і 4-ты), але цотныя лічбы ў многіх культурах свету [...]

Падрабязней ›

Цотнасць

25.09.2015 00:220 каментарыяў
Цотнасць

Цотнасць у традыцыйнай культуры беларусаў. Падчас знаёмства са шматлікімі абрадавымі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лічбаў або якой-небудзь колькасці выкарыстаных атрыбутаў ці выкананых дзеянняў складваецца ўражанне, што асноўны падзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці. Ён мае абсалютны характар і ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека. * Парныя структуры былі найбольш [...]

Падрабязней ›

Хросныя бацькі

23.09.2015 00:280 каментарыяў
Хросныя бацькі

Хросныя бацькі (выбар). Хросных бацькоў звычайна выбіралі з ліку сяброў, суседзяў або сваякоў (у асобных выпадках нават самых блізкіх). Гэта павінны быць людзі, якія разумеюць вялікую адказнасць за выхаванне свайго хрэсніка перад Богам і людзьмі, таму што яны будуць ведаць галоўную яго таямніцу — імя, атрыманае пры хрышчэнні. * Хроснымі бацькамі [...]

Падрабязней ›

Пад Бялынічамі знойдзены каменны комплекс у гонар язычніцкай багіні (+ФОТА)

19.09.2015 01:300 каментарыяў
Пад Бялынічамі знойдзены каменны комплекс у гонар язычніцкай багіні (+ФОТА)

У апошнія некалькі год мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам  нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Аднак сітуацыя складвалася так, што мы ў апошні [...]

Падрабязней ›

Узвіжанне

16.09.2015 00:260 каментарыяў
Узвіжанне

Узвіжанне, або Звіжанне, — назва аднаго з восеньскіх свят, якое прыпадае на 27 верасня. * У народнай свядомасці гэтае свята ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зіму: «Зямля з лета на зіму зварухнулася», «Узвіжанне восень зіме насустрач нясе», «На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі» (г.зн. ураджай павінен [...]

Падрабязней ›

Тыдзень

05.09.2015 00:150 каментарыяў
Тыдзень

Тыдзень. Паходжанне назвы найбольш пашыранай адзінкі вымярэння часу навукоўцы выводзяць ад стараславянскага тыж-дзень, тый-дзень, што даволі яўна ўказвае нам на той дзень. * Паўстае заканамернае пытанне: што ж гэта за «той» незвычайны дзень, які зафіксаваны як самастойная адзінка часу, але не называецца сваім дакладным імем? У традыцыйнай культуры розных народаў свету [...]

Падрабязней ›

Сарока

02.09.2015 00:550 каментарыяў
Сарока

Сарока. У павер’ях усходніх славян сарока праз сваю звычку цягнуць у сваё гняздо яркія, бліскучыя рэчы набыла такія адмоўныя якасці, як крадзеж, зладзейства. У казках з той жа нагоды яе называлі птушкай-модніцай. * Бесклапотная балбатня сарокі была прыкметай хуткага атрымання добрых вестак ці візіту доўгачаканых гасцей. * На Магілёўшчыне існавала паданне, чаму [...]

Падрабязней ›

Рыбалоўны промысел

28.08.2015 00:010 каментарыяў
Рыбалоўны промысел

Рыбалоўны промысел заўсёды быў нядрэннай дапамогай селяніну. Каб забяспечыць добры ўлоў, у народным асяродку існаваў цэлы шэраг правілаў, парушаць якія было непажадана. Тыя, хто займаўся рыбалоўным промыслам, пільна сачылі, каб ніткі на будучую сетку сукала менавіта цяжарная жанчына і менавіта пад поўню. Неабходна было абавязкова ссукаць некалькі нітак у дзень [...]

Падрабязней ›

Плот

26.08.2015 00:370 каментарыяў
Плот

Плот, агароджа, тын — часцей за ўсё драўляная агароджа падворка і хаты, якая стала сімвалічнай мяжой, падзяляла «сваю» і «чужую» прасторы і ўказвала на засвоеную тэрыторыю. Плотам абавязкова абносілі могілкі, загоны для жывёлы. У даўнія часы агароджай з вялікіх бярвёнаў (валам, сцяной) абносілі ўсю вёску ці горад, што часам было адзінай [...]

Падрабязней ›