Матэрыялы па тэгу: "Яўген Пясецкі"

Цымбалы звіняць, запрашае гармонік

15.12.2015 00:230 каментарыяў
Цымбалы звіняць, запрашае гармонік

Дваццаць пяць гадоў — ці вялікі гэта адрэзак часу для фестывальнага руху? Па словах першых і сталых удзельнікаў міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», дваццаць пяць гадоў — нібы адзін дзень, запоўнены творчым пошукам, выступленнямі перад удзячнымі гледачамі. Што датычыцца маладых выканаўцаў, то чвэрць стагоддзя аб’яднала не адно пакаленне здольных [...]

Падрабязней ›

Іспыт на галоўнай сцэне

03.12.2015 00:060 каментарыяў
Іспыт на галоўнай сцэне

Ці бачылі вы, як на Мазыршчыне выканаўцы народнага танца «Зайчык» скачуць цераз вілкі для гаршкоў? Ці чулі вы, як у Чачэрскім раёне танцуюць «Барыню» і адначасова расказваюць гледачам пра свае хатнія справы? Ці ведаеце вы, што парны танец «Сто адзін» у самым хуткім тэмпе здаўна выконваюць пад Барысавам? Шмат цікавага [...]

Падрабязней ›

Хлебаробы

18.11.2015 00:390 каментарыяў
Хлебаробы

Завершана праца на палетках, сабраны ўраджай — у гэты час позняй восені сельскія працаўнікі падводзяць вынікі і віншуюць перадавікоў. У Чэрвеньскім раёне сярод найлепшых назвалі герояў гэтага фотаздымка. Знаёмцеся: брыгадзір э/б «Натальеўск» Аляксандр Шульскі, аператар па адкорме э/б «Натальеўск» Леанід Трухін, вадзіцель КСУП «Ганута-Агра» Мікалай Федаровіч, камбайнер ААТ «Запольскі» Дзмітрый Шчацько. [...]

Падрабязней ›

Фотаслова

14.11.2015 00:380 каментарыяў
Фотаслова

Кожная хвілінка, суткі, год маюць свой пачатак і канец. Сам жа ЧАС — бясконцы. Але вечны рух яго прыкметны і найбольш выразны тады, калі зноў надыходзіць ужо пражыты калісьці час года. Напрыклад, восень. Гэтае дрэўца, каля якога сёлета я сфатаграфаваў Аляксандра Пятровіча Васько, мы саджалі з ім разам сем гадоў таму. [...]

Падрабязней ›

Фотаслова

31.10.2015 00:530 каментарыяў
Фотаслова

Вывучаю з года ў год Вечны цуд прыроды — Лістапад, лісталёт, Лісця карагоды…   Не прыцішыць, не спыніць Калаўрот дзівосны: Лісце восенню ляціць — Ў будучыя вёсны.   Рэчка часу не мялее, Поўніцца, імкнецца… Дык чаму ж ад ліставею Так сціскае сэрца?   Яўген ПЯСЕЦКІ

Падрабязней ›

Фотаслова

29.10.2015 00:490 каментарыяў
Фотаслова

Калі самотна — я спяваю, І адступае цень ліхі. Я песню першым пачынаю, Ты песню следам падхапі. Мы песняй прэч прагонім цемру З усіх сцяжынак і шляхоў. Я мушу пець — таму што веру У гэту песню і ў сяброў. Я напісаў гэты маленькі верш у спадзяванні на тое, што [...]

Падрабязней ›

Пад крыламі «Маці-Радзіцельніцы»

27.10.2015 00:480 каментарыяў
На­стаў­ні­ца 
Свят­ла­на Бе­лаш 
з вуч­ня­мі пад­час май­стар-кла­са.

авалодваюць ведамі вучні мінскай гімназіі №41 імя В.Х. Сярэбранага. Музей этнакультуры стаў тут своеасаблівым і адказным звяном у справе выхавання і адукацыі. Варта толькі пераступіць парог гэтага музея, зрабіць першыя крокі ўздоўж зашклёных вітрын — перад вачыма, нібы ў паскоранай кіназдымцы, з’явяцца, паплывуць фрагменты нашай гісторыі. З даўніны далёкай у сённяшні [...]

Падрабязней ›

Учора ў Савеце Рэспублікі адкрылася выстава карцін аднаго з супрацоўнікаў верхняй палаты беларускага парламента — Міхаіла Капыльскага

16.10.2015 00:450 каментарыяў
Учора ў Савеце Рэспублікі адкрылася выстава карцін аднаго з супрацоўнікаў верхняй палаты беларускага парламента — Міхаіла Капыльскага

Для сваіх калег ён начальнік экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі. У вольны час — мастак. 22 прадстаўленыя ім палотны — гэта пейзажы і нацюрморты, якія тонка перадаюць прыгажосць і адметнасць беларускай прыроды. — Творчасць узбагачае жыццё, — разважае Міхаіл Паўлавіч. — А калі ў цябе ёсць магчымасць адлюстраваць свае ўражанні на паперы, на палатне — [...]

Падрабязней ›

Пад покрывам веры і любові

15.10.2015 00:230 каментарыяў
Пад покрывам веры і любові

Пакровы. Гэтае свята адзначаецца праваслаўнай царквой штогод: 14 кастрычніка ва ўсіх храмах звіняць званы ў памяць таго дня 910 года, калі над галовамі людзей цудоўным чынам прасцёрся амафор Найсвяцейшай Багародзіцы. Пакроў Божай Маці ахінае нас ад бяды, мацуе ў кожным веру і любоў. Адметна, што да гэтага важнага ў рэлігійнай [...]

Падрабязней ›

Паром на Выгаду

07.10.2015 00:280 каментарыяў
Паром на Выгаду

Сярод беларускіх вёсак знойдзецца не адзін дзясятак з назвай «Выгада». Відаць, у нашых продкаў былі розныя падставы, каб даваць такое пазітыўнае імя сваім паселішчам. Жыхары вёскі Выгада, што ў Кобрынскім раёне, маюць розныя версіі таго, адкуль паходзіць імя іх населенага пункта. Самай аргументаванай здаецца тая, якая абапіраецца на існаванне тут [...]

Падрабязней ›

«Дзякуй» ад вучня дорага каштуе»

03.10.2015 00:520 каментарыяў
«Дзякуй» ад вучня дорага каштуе»

У краіне ёсць педкалектывы, якія напалову складаюцца з колішніх выпускнікоў. Вось ужо другі год запар у Міністэрстве адукацыі з задавальненнем канстатуюць рост цікавасці з боку выпускнікоў да педагагічных спецыяльнасцяў. Сёлета амаль усе яны ўкамплектаваліся яшчэ ў першую хвалю і абвяшчаць дадатковы набор не спатрэбілася. З чым звязана новая тэндэнцыя, ці [...]

Падрабязней ›

Адным — новыя аддзяленні, а другім — мабільныя пункты

29.09.2015 00:450 каментарыяў
Ла­зер­ны пра­мень пры­ста­са­ван­ня, з якім пра­цуе апе­ра­тар Іры­на Лаўры­но­віч, дак­лад­на рас­па­знае ін­фар­ма­цыю на ад­праў­лен­ні.

Якія аб’екты паштовай сувязі запатрабаваны ў сталіцы, а якія — у глыбінцы. Нядаўна ў Маскоўскім раёне Мінска на вуліцы Каралінскай, 10 адкрыліся новы пункт па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў і цэнтр комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў «Бізнес-пошта». Пункт па прыёме і выдачы адпраўленняў стаў чацвёртым па ліку ў сталіцы. Тут прымаюць і выдаюць пасылкі [...]

Падрабязней ›

Зямля і кулі Святога поля

26.09.2015 00:540 каментарыяў
Зямля і кулі Святога поля

Адлічыце роўна сто гадоў. Уявіце сябе ў мінулым, сярод поля недалёка ад ціхай рачулкі Шчары, побач з узвышшам, з якога далёка відаць, па-ваеннаму кажучы, «аператыўную прастору». Тут стагоддзе таму грымелі кровапралітныя баі… Менавіта сюды прыехала ў першы дзень свайго падарожжа міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Прасторы тут калісьці хапала [...]

Падрабязней ›

Партрэт ля сцежкі да храма

11.09.2015 00:220 каментарыяў
Партрэт ля сцежкі да храма

Многія сотні кіламетраў за пяць вераснёўскіх дзён прайшлі-праехалі ўдзельнікі экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Назва ёй дадзена прыгожая і абавязваючая: «Міжнародная навукова-асветніцкая» — такі галоўны вектар працы ўдзельнікаў гэтага ўнікальнага паломніцтва па буйных гарадах і маленькіх вёсках краіны. Усюды мы зноў і зноў пераконваліся, што менавіта наша багатая духоўная спадчына дапамагае [...]

Падрабязней ›

Дойлідства. Сучаснае нацыянальнае мастацтва

10.09.2015 00:260 каментарыяў
Дойлідства. Сучаснае нацыянальнае мастацтва

Пачатак верасня ў нашай сталіцы можна без перабольшвання назваць архітэктурна-будаўнічым. На мінулым тыдні ўдзельнікаў і гасцей збіраў у Мінску ХІ Нацыянальны фестываль архітэктуры, акурат у гэтыя дні праходзіць ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «Будпрагрэс», у якой прымаюць удзел больш за 250 айчынных і замежных будаўнічых кампаній. І на адным, і на [...]

Падрабязней ›

Дзе дарога — там і шлях

09.09.2015 00:160 каментарыяў
Дзе дарога — там і шлях

Амаль 50 кіламетраў новай кальцавой «апрануцца» ў бетон да маразоў. Пра якасную і надзейную трасу кажуць: «Дарога як абрус — садзіся ды каціся». Каб шлях быў упарадкаваным ды надзейным, яго трэба несупынна даглядаць, што і робяць спецыялісты РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», якія нясуць вахту на 3231-м кіламетры рэспубліканскіх аўтадарог Мінскай вобласці. Цяпер [...]

Падрабязней ›

Дзень беларускага пісьменства: зачараванне словам

08.09.2015 00:000 каментарыяў
Дзень беларускага пісьменства: зачараванне словам

Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне прайшло на найвышэйшым узроўні. Падавалася, цэлы горад выйшаў на вуліцы, каб далучыцца да ўрачыстасцей. Яблыку не было дзе ўпасці не толькі на пешаходных вуліцах і за столікамі, але і каля стэндаў выдавецтваў, сярод шэрагаў рамеснікаў. Паказаць сябе прыязджалі таксама і суседзі — навагрудчане, іўеўцы, лідчане і [...]

Падрабязней ›

Шчучын — горад кніжны

01.09.2015 00:270 каментарыяў
Шчучын — горад кніжны

На Дні беларускага пісьменства будуць прадстаўлены выданні, што выйшлі ў 2015 годзе. Паказаць будзе што… Гэта больш за 5300 найменняў за першае паўгоддзе — лічба, якая дазваляе меркаваць, што гэты год не саступіць мінуламу ў актыўнасці беларускіх літаратараў і выдаўцоў. Учора на прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу пісьменства, што адбудзецца 5-6 верасня ў [...]

Падрабязней ›

Па духоўную спадчыну

Па духоўную спадчыну

Запрашае чытачоў газета «Звязда» разам са сваім фотакарэспандэнтам Яўгенам Пясецкім. Як гэта было ў папярэдніх экспедыцыях, удзельнікам міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» будзе прадстаўнік «Звязды». Усе гады газета падрабязна асвятляла працу гэтых унікальных паломніцтваў, падобных якім няма ў іншых краінах. Асаблівасць шматдзённага навукова-асветніцкага маршруту ў тым, што разам са [...]

Падрабязней ›

Ёсць рэкорд!

19.08.2015 00:000 каментарыяў
Ёсць рэкорд!

Унікальныя ў гісторыі айчыннай сельскай гаспадаркі дыпломы ўручаны перадавым камбайнерам агракамбіната «Ждановічы» Віктару Стэльмаху і Міхаілу Саладуху. Кожны з іх намалаціў сёлета больш за 5 тысяч тон зерня. Такі вынік на беларускіх палетках дасягнуты ўпершыню. Герояў жніва ў полі павіншаваў генеральны дырэктар агракамбіната Рыгор Чуйко. Ён зазначыў, што ў гаспадарцы [...]

Падрабязней ›