Матэрыялы па тэгу: "Вольга Мядзведзева"

Жаданне Ірыны

31.12.2015 00:030 каментарыяў
Жаданне Ірыны

На пераднавагоднім рэдакцыйным сходзе мне даручылі выканаць жаданне падпісчыцы «Звязды», скажам так, працаздольнага ўзросту. Ёсць розныя спосабы знайсці такога чалавека, і я вырашыла пазваніць у паштовае аддзяленне Салігорска — аднаго з самых маладых гарадоў Беларусі. Аднак паштальёнка статысячнага шахцёрскага горада слушна параіла мне спытаць у вясковым аддзяленні сувязі, дзе асабіста ведаюць [...]

Падрабязней ›

Для ўстойлівасці эканомікі патрэбна шмат пунктаў апоры

29.12.2015 00:050 каментарыяў
Для ўстойлівасці эканомікі патрэбна шмат пунктаў апоры

Размова пра гэта — з азербайджанскім паслом у нашай краіне. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі Ісфандзіяр Бахціяр аглы Вагабзадэ ўзначальвае дыпламатычную місію ў Мінску пяты год. Доктар філалагічных навук, прафесар, вопытны дыпламат і літаратуразнавец, ён вядомы яшчэ і тым, што ў вольны час перакладае Максіма Багдановіча і Янку [...]

Падрабязней ›

Старшынства ў ЕАЭС перададзена Казахстану

23.12.2015 00:220 каментарыяў
Старшынства ў ЕАЭС перададзена Казахстану

У 2016 годзе Казахстан прымае ад Беларусі старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Адпаведнае рашэнне было падпісана падчас пасяджэння Найвышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое адбылося ў Маскве 21 снежня. Акрамя гэтага, падчас пасяджэння савета былі абмеркаваны іншыя актуальныя для ЕАЭС пытанні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас саміту [...]

Падрабязней ›

АДКБ супраць тэрарызму

22.12.2015 00:530 каментарыяў
АДКБ супраць тэрарызму

Учора на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які адбыўся ў Маскве, кіраўнікі дзяржаў-членаў прынялі сумесную заяву аб супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у вузкім складзе, якое доўжылася больш за дзве гадзіны, і ў шырокім, калі далучыліся міністры замежных спраў [...]

Падрабязней ›

Рэакцыя на апярэджанне

11.12.2015 00:440 каментарыяў
Рэакцыя на апярэджанне

Учора ў Палаце прадстаўнікоў былі разгледжаны дакументы, якія закліканы своечасова зняць напружанне ў сацыяльнай сферы нашай краіны, стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця эканомікі і павысіць абараназдольнасць Беларусі. Дзеля грошай — Зараз мы, як ніколі, зацікаўлены ў прамых замежных інвестыцыях, доўгатэрміновым вядзенні бізнесу ў Беларусі, у рэінвеставанні (паўторным укладанні капіталу ў [...]

Падрабязней ›

У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі праект Кодэкса аб культуры

04.12.2015 00:210 каментарыяў
У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі праект Кодэкса аб культуры

Дакумент дэпутатам прадстаўляла першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына ДРЫГА. Яна назвала гэты дакумент першым у свеце і свайго роду «бібліяй галіны культуры», якая дазваляе аб’яднаць дзейную заканадаўчую базу і значна скараціць колькасць нарматыўных прававых актаў і адсылачных нормаў. Тым не менш праект Кодэкса аб культуры атрымаўся досыць аб’ёмным: [...]

Падрабязней ›

Замежныя аўтары даследуюць беларускі феномен

02.12.2015 00:440 каментарыяў
Замежныя аўтары даследуюць беларускі феномен

Учора ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці былі прадстаўлены адразу два праекты: зусім новая, выдадзеная ў Расіі, кніга «Дзяржаўнасць. Нацыянальная ідэя Беларусі» і падарункавае выданне дакументальнага фільма «Нацыянальная бяспека. Каэфіцыент надзейнасці», створанага аналітычным цэнтрам «ЭсооМ» разам з тэлекампаніяй «ВаенТВ». Абодва праекты перасякаюцца не толькі таму, што і ў адным, і ў [...]

Падрабязней ›

У Акадэміі кіравання з’явілася аўдыторыя, у якой можна здымаць кіно

24.11.2015 00:320 каментарыяў
У Акадэміі кіравання з’явілася аўдыторыя, у якой можна здымаць кіно

Калі ў такім кіно спатрэбіцца эпізод у зале суда. Аднак аўдыторыя гэтая — з высокімі, прадстаўнічымі крэсламі для суддзяў, залай для публікі, а таксама са спецыяльнымі месцамі для народных засядацеляў, пракурораў, сведак, адваката і іншых удзельнікаў крымінальнага, адміністрацыйнага і грамадзянскага працэсу — створана зусім не для таго, каб зарабляць на арэндзе кінастудыям. [...]

Падрабязней ›

Запазычыць найлепшае і не страціць уласнае

21.11.2015 00:380 каментарыяў
Запазычыць найлепшае і не страціць уласнае

З такім лейтматывам прайшла ў Мінску Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная ролі дзяржаўнай службы ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Арганізатарамі гэтага экспертна-навуковага форуму выступілі Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Праграма развіцця ААН у нашай краіне. У верасні гэтага года на Саміце па ўстойлівым развіцці краіны — члены ААН прынялі новы Парадак [...]

Падрабязней ›

Рэгіянальная інтэграцыя выходзіць наперад

30.10.2015 00:120 каментарыяў
Рэгіянальная інтэграцыя выходзіць наперад

У нацыянальных кватэрах — цесна, глабалізм робіць крок назад, у выйгрышы павінны застацца тыя, хто аб’яднаўся па рэгіянальным прынцыпе. Такая думка стала «чырвоным радком» X Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя», якую ўчора ў Маскве правялі Еўразійскі банк развіцця і Еўразійская эканамічная камісія. У сучасных умовах сусветнага развіцця важна сканцэнтравацца на інтэграцыйных [...]

Падрабязней ›

Чэшскія парламентарыі ўпершыню наведалі Палату прадстаўнікоў

27.10.2015 00:580 каментарыяў
Чэшскія парламентарыі ўпершыню наведалі Палату прадстаўнікоў

Учора ў ніжняй палаце беларускага парламента дэлегацыю чэшскіх дэпутатаў сустракаў Віктар ГУМІНСКІ, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Чэшскай Рэспублікі. Ён падкрэсліў, што такая прадстаўнічая дэлегацыя чэшскіх калег наведала нашу краіну ўпершыню. Узначальвае дэлегацыю кіраўнік міжпарламенцкай групы «Чэхія — Беларусь» Зузка БЕБАРАВА-РУЙБРАВА, [...]

Падрабязней ›

АБСЕ ацаніла выбары

14.10.2015 00:530 каментарыяў
АБСЕ ацаніла выбары

належным чынам, лічыць Лідзія Ярмошына. «Магу сказаць, што Цэнтральная камісія задаволена тым заключэннем, якое прадстаўлена па выніках назірання за выбарамі з боку місіі АБСЕ», — заявіла Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Паводле слоў Лідзіі Міхайлаўны, учора адбылася яе сустрэча з кіраўнікамі місіі АБСЕ, бо ў той спыняюцца паўнамоцтвы маніторынгавай місіі [...]

Падрабязней ›

Выбары легітымныя, дэмакратычныя, празрыстыя і справядлівыя

13.10.2015 00:510 каментарыяў
Выбары легітымныя, дэмакратычныя, празрыстыя і справядлівыя

Да такой высновы прыйшла місія назіральнікаў ад Кітая. Назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ад Кітайскай Народнай Рэспублікі выконвалі сваю місію на працягу чатырох дзён, уключаючы дзень асноўнага галасавання. Яны сустрэліся са старшынёй ЦВК, наведалі пяць выбарчых участкаў, пазнаёміліся з біяграфіямі кандыдатаў, працэдурай правядзення выбараў і падрыхтоўчай работы да іх. [...]

Падрабязней ›

Абсалютная большасць

Абсалютная большасць

Краіна падтрымала дзейнага Прэзідэнта. На прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пацвердзіла, што на выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка. Па папярэдніх звестках, ён набраў 83,49% галасоў. Сваю згоду з палітыкай гэтага кандыдата выказалі 5 095 156 чалавек. За Таццяну Караткевіч галасавалі 269 542 чалавекі, альбо 4,42% [...]

Падрабязней ›

Уласная стратэгія

12.10.2015 03:320 каментарыяў
Уласная стратэгія

Выбарчы ўчастак, на якім галасавала кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяна КАРАТКЕВІЧ, размяшчаецца ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў па вуліцы Кіжаватава, 9. Роўна апоўдні Таццяна Караткевіч у суправаджэнні мужа і маці, а таксама членаў свайго выбарчага штаба, прыйшла на ўчастак. На першым паверсе ёй уручылі букет ружаў, яна коратка пагаварыла [...]

Падрабязней ›

«Людзі тут ведаюць, што ім трэба»

«Людзі тут ведаюць, што ім трэба»

Другая ў свеце жанчына-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, намеснік старшыні Камітэта Дзяржаўнай Думы па абароне Святлана САВІЦКАЯ знаходзіцца ў гэтыя дні ў Мінску ў якасці міжнароднага назіральніка ад МПА СНД і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. У нядзелю яна падзялілася з журналістамі сваімі ўражаннямі ад выбараў Прэзідэнта: — Раніцай [...]

Падрабязней ›

«Выбарчае права і практыку яго прымянення ў вашай краіне можна выкарыстоўваць як прыклад»

«Выбарчае права і практыку яго прымянення ў вашай краіне можна выкарыстоўваць як прыклад»

Леанід СЛУЦКІ, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі, член Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, падзяліўся сваімі назіраннямі. — Я прыбыў сюды ў дзвюх іпастасях: як кіраўнік дэлегацыі Дзяржаўнай Думы — у складзе місіі па назіранні [...]

Падрабязней ›

Парламентарыі зацікаўлены, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам

Парламентарыі зацікаўлены, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам

Пра гэта спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу гаварыў міжнародным назіральнікам напярэдадні дня выбараў. У суботу, прымаючы групу міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў, перш за ўсё падзякаваў калегам за згоду працаваць на прэзідэнцкіх выбарах у нашай краіне і ўжо праведзеную імі немалую работу. [...]

Падрабязней ›

Міхаіл Мясніковіч: «Людзі гавораць пра будучыню, у якой упэўнены»

Міхаіл Мясніковіч: «Людзі гавораць пра будучыню, у якой упэўнены»

На сустрэчы з місіяй назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД старшыня Савета Рэспублікі расказаў пра настрой беларусаў. Кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл МЯСНІКОВІЧ звярнуў увагу міжнародных назіральнікаў на тое, што ўсе мерапрыемствы, звязаныя з выбарамі Прэзідэнта краіны, вельмі шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі — як друкаваных, так і электронных. — [...]

Падрабязней ›

Назіральнікі адзначаюць гатоўнасць краіны да выбараў

10.10.2015 17:170 каментарыяў
Назіральнікі адзначаюць гатоўнасць краіны да выбараў

Пра гэта 10 лістапада журналістам паведаміў Леанід СЛУЦКІ, старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі, член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы. — Я прыбыў сюды ў дзвюх іпастасях: як кіраўнік дэлегацыі Дзяржаўнай Думы — у [...]

Падрабязней ›