Матэрыялы па тэгу: "Таццяна Лазоўская"

Цуды здараюцца

30.12.2015 00:350 каментарыяў
Цуды здараюцца

Абласныя галоўныя ёлкі прайшлі ўчора на Міншчыне, Гомельшчыне, Віцебшчыне і Брэстчыне. Гэтыя святы цудаў з’яўляюцца аднымі з галоўных падзей рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў рэгіёнах. На ёлкі былі запрошаныя хлопчыкі і дзяўчаткі са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сіроты, інваліды, а таксама пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, [...]

Падрабязней ›

Не проста шэфы, а сябры

Не проста шэфы, а сябры

Яшчэ задоўга да пачатку навагодняга балю выхаванцы «SOS — Дзіцячая вёска Мар’іна Горка» пачалі збірацца ў актавай зале. А нагода для гэтага сапраўды была: яны чакалі гасцей — першага намесніка міністра інфармацыі Ігара Луцкага. Міністэрства інфармацыі ўжо не першы год шэфствуе над дзіцячай установай. Як адзначыў яе дырэктар Дзмітрый Калтовіч, дзеці лічаць [...]

Падрабязней ›

Старшыня Мінскага аблвыканкама не выключае правядзення сустрэч для ветэранаў журналістыкі

24.12.2015 00:380 каментарыяў
Старшыня Мінскага аблвыканкама не выключае правядзення сустрэч для ветэранаў журналістыкі

Па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінская вобласць сёлета апераджае іншыя рэгіёны. У прыватнасці, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы ідзе на ўзроўні 100%. Аднак валавы рэгіянальны прадукт знізіўся да 99%. Гэта выклікана некалькімі прычынамі, у першую чаргу змяншэннем аптовага тавараабароту. Гэтыя і іншыя лічбы і факты агучыў падчас сустрэчы з журналістамі [...]

Падрабязней ›

На каго спадзявацца пенсіянеру, калі ўласныя дзеці забываюцца пра яго існаванне

23.12.2015 00:570 каментарыяў
На каго спадзявацца пенсіянеру, калі ўласныя дзеці забываюцца пра яго існаванне

Праязджаючы летам праз нашы вёскі, можна назіраць адну і тую ж карціну: на лавачках каля сваіх хацін сядзяць старыя, праводзяць поглядам машыны, што праязджаюць міма… Часта да іх ног туляцца коцікі ды сабачкі — верныя істоты, якія ніколі не здрадзяць. І такімі бездапаможнымі, безабароннымі здаюцца гэтыя людзі, што часам сціскаецца [...]

Падрабязней ›

Інтэлігентна і памяркоўна…

22.12.2015 00:210 каментарыяў
Інтэлігентна і памяркоўна…

Каля 20 чалавек чакалі на днях дэсант «Звязды» ў аддзяленні паштовай сувязі ў Беразіно, што на Міншчыне. У асноўным — нашы верныя падпісчыкі, чытачы. Сярод іх былі і тыя, хто зацікавіўся газетай нядаўна і вырашыў больш пра яе даведацца, так бы мовіць, з першых вуснаў. Усіх зацікаўленых дапамагла сабраць разам менеджар [...]

Падрабязней ›

Зямлі навек адданыя

17.12.2015 00:470 каментарыяў
Зямлі навек адданыя

У маладзечанскім Палацы культуры прайшло ўшанаванне заслужаных людзей аграпрамысловага комплексу Міншчыны. Гэтае мерапрыемства хтосьці назваў «Ветэранскімі дажынкамі». — Вашымі імёнамі ганарыцца Міншчына. Таму і вырашана зрабіць такія сустрэчы з ветэранамі традыцыйнымі, каб яшчэ раз аддзячыць вам за нялёгкую працу на зямлі і вернасць прафесіі. Гэтыя сустрэчы — добрая нагода трымаць перад [...]

Падрабязней ›

У Крупках малолі знатныя крупкі

16.12.2015 00:240 каментарыяў
У Крупках малолі знатныя крупкі

Крупскі раён, што на Міншчыне, выцягнуты з поўначы на поўдзень і сваімі контурамі нагадвае вялікае сэрца. У маі 1991 года яго адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Крупкі — атрымаў статус горада. Ёсць некалькі версій паходжання назвы паселішча. Па адной з іх, некалі на рацэ Бобр стаяў млын, дзе малолі знатныя крупы, якія [...]

Падрабязней ›

«Залаты» самалёт і «сярэбранае» возера

12.12.2015 00:420 каментарыяў
«Залаты» самалёт і «сярэбранае» возера

Вядома, што на тэрыторыі Беларусі 28 жніўня 1942 года ўпаў бамбардзіроўшчык «ПЕ-8», які перавозіў 4 тоны золата для папярэдняй аплаты паставак па лэнд-лізу ў Англію. А вось жыхары сучаснага Крупскага раёна, што на Міншчыне, упэўнены, што самалёт быў збіты менавіта над возерам Сялява і пахаваны ў яго водах. Пра гэта [...]

Падрабязней ›

Ёсць праца — будзе і настрой

09.12.2015 00:360 каментарыяў
Ёсць праца — будзе і настрой

Занятасць насельніцтва — галоўнае пытанне для дэпутатаў. Час уносіць карэктывы ў эканамічнае і сацыяльнае жыццё краіны. Бываюць узлёты, бываюць і часовыя цяжкасці. У залежнасці ад абставін мяняюцца і формы работы дэпутатаў мясцовых Саветаў. Менавіта яны, як ніхто іншы, валодаюць сітуацыяй у сваім населеным пункце, ведаюць аб праблемах і клопатах сваіх жыхароў. [...]

Падрабязней ›

Каб не забыць матчына слова

Каб не забыць матчына слова

Іван Клімко, начальнік цэха па вытворчасці чмялёў, пчол і апыленні сельскагаспадарчых культур унітарнага прадпрыемства «Агракамбінат Ждановічы»: — Са «Звяздой» я сябрую яшчэ з савецкіх часоў. Перавагу аддаю менавіта гэтай газеце, бо яна выходзіць на беларускай мове і не дае магчымасці яе забываць. Я родам са Стаўбцоўшчыны. У школе ў нас [...]

Падрабязней ›

Жыхар Мар’інай Горкі калекцыянуе дарэвалюцыйную шкляную тару разнастайнага прызначэння

05.12.2015 00:360 каментарыяў
Сяр­гей Ма­зур са сва­ёй ка­лек­цы­яй.

Сяргей Мазур з Мар’інай Горкі любіць зазірнуць у бутэльку. Сяргей — калекцыянер старой дарэвалюцыйнай шкляной тары разнастайнага прызначэння: бутэлькі для напіткаў, флаконы з-пад парфумы, аптэкарскія ёмістасці. Набор лафітнікаў Яго захапленне пачалося 15 гадоў таму, калі ў старой вясковай хаце, якую зносілі, знайшоў незвычайную чарку на ножцы, што валялася пад падлогай. Відаць, майстры, [...]

Падрабязней ›

Жодзіна імкнецца стаць лідарам па развіцці веласіпеднай інфраструктуры

25.11.2015 00:130 каментарыяў
Жодзіна імкнецца стаць лідарам па развіцці веласіпеднай інфраструктуры

Гістарычна жыхары Жодзіна ставяцца да веласіпеда як да зручнага і эканамічнага транспарту. Раней, бадай, ці не ўсе ездзілі на ім за горад, на дачу, рэчку, возера, у лес па ягады і грыбы. Ды з цягам часу паляпшаўся сямейны дабрабыт, многія абзавяліся асабістымі аўтамабілямі, а веласіпеды, так бы мовіць, састарэлі. Але, [...]

Падрабязней ›

Галерэя Валерыя Шкарубы ў Барысаве

19.11.2015 00:430 каментарыяў
Галерэя Валерыя Шкарубы ў Барысаве

Яе адкрыццё адбудзецца 20 лістапада. Яна размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Каладзеева і з’яўляецца яе структурным падраздзяленнем. На рамонт і ўладкаванне памяшкання было выдаткавана 600 млн рублёў спонсарам — РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». Падчас адкрыцця будзе прадстаўлена 30 работ творцы, якія ён перадасць у дар бібліятэцы. Яны ацэнены ў больш [...]

Падрабязней ›

«Падкова» там, дзе трэба

17.11.2015 00:200 каментарыяў
«Падкова» там, дзе трэба

— Здараецца, павесім падкову на сцяну і чакаем, што прыйдуць дабрабыт і багацце. А ў сельскай гаспадарцы яе трэба, так бы мовіць, прыбіць на капыты каня і араць, араць і араць. Па-мойму, гэтая «падкова» ў аграрнікаў Гродзеншчыны там, дзе трэба, — зазначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл РУСЫ на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2015» [...]

Падрабязней ›

Дадому — на новенькіх Сhеvrоlеt Nіvа

Дадому — на новенькіх Сhеvrоlеt Nіvа

У Ельск з’ехаліся найлепшыя аграрыі з усёй Гомельшчыны. Тых, каго мы, журналісты, прывыклі бачыць на полі ў рабочым адзенні, на абласным свяце было не пазнаць. Паважныя мужчыны ў шэрых касцюмах з гальштукамі, якія шчыравалі ад світання да світання ўсё лета, прымалі заслужаныя ўзнагароды. Сёлета найлепшымі ў вобласці прызнаны Гомельскі, Веткаўскі [...]

Падрабязней ›

Замест вучылішча — аздараўленчы комплекс

14.11.2015 00:510 каментарыяў
Замест вучылішча — аздараўленчы комплекс

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адчыніў дзверы на днях у Стоўбцах. Падчас яго ўрачыстага адкрыцця старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра адзначыў, што за адносна кароткі прамежак часу ўведзены ў дзеянне некалькі такіх комплексаў. Усё гэта дазволіць дарослым і дзецям сталічнага рэгіёна паправіць здароўе. Як падкрэсліў Сямён Шапіра, будаваць такія комплексы не проста, але [...]

Падрабязней ›

«Год удалы для сельскай гаспадаркі раёна

«Год удалы для сельскай гаспадаркі раёна

З чым гэта звязана і што новага з’явілася апошнім часам у вытворчасці, сацыяльнай сферы, расказаў старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч. — Для сельскай гаспадаркі Дзяржынскага раёна гэты год склаўся дастаткова ўдала. Вытворчасць збожжа на ўзроўні 119 тыс. тон, што на 10 тыс. тон больш за леташнюю. Што тычыцца ўраджайнасці збожжавых, [...]

Падрабязней ›

Культура не можа цалкам сябе фінансаваць,

12.11.2015 00:390 каментарыяў
Культура не можа цалкам сябе фінансаваць,

але ў Маладзечанскім раёне вучацца зарабляць самастойна. У наступным годзе Маладзечна стане культурнай сталіцай Беларусі. Дадам, што горад заўсёды называлі некаранаванай сталіцай культуры Міншчыны. Штогод тут праходзіць безліч мерапрыемстваў як мясцовага, так і рэспубліканскага ўзроўняў. Бясспрэчна, без адукаваных прафесійных кадраў, без маральнай і матэрыяльнай падтрымкі з боку ўлады творчыя дасягненні [...]

Падрабязней ›

Маладзечна — маладзёжная сталіца Міншчыны

10.11.2015 00:090 каментарыяў
Маладзечна — маладзёжная сталіца Міншчыны

Маладзечна стаў пераможцам Мінскага абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь». Барысаў і Жодзіна — адпаведна на 2-м і 3-м месцах. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па справах сям’і і моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Шыбко. Маладзечна, Барысаў і Жодзіна напрацавалі станоўчы вопыт [...]

Падрабязней ›

Першы цягнік гарадскіх ліній пачаў курсіраваць са сталіцы ў Смалявічы 6 лістапада

07.11.2015 00:070 каментарыяў
Першы цягнік гарадскіх ліній пачаў курсіраваць са сталіцы ў Смалявічы 6 лістапада

У гэты дзень ён зрабіў два рэйсы. А ўжо 7 лістапада цягнікі гарадскіх ліній пачнуць хадзіць у горад-спадарожнік тройчы. Час адпраўлення са сталіцы ў 7.57, 13.10 і 18.18. Са Смалявіч будзе 4 рэйсы. Першы — у 6.18, прыбыццё ў Мінск — 6.59. Бясспрэчна, такая навіна парадавала жыхароў райцэнтра, якім цяпер стане зручней [...]

Падрабязней ›