Матэрыялы па тэгу: "Сяргей Расолька"

Навагодняя ноч павінна прайсці спакойна

31.12.2015 00:540 каментарыяў
Навагодняя ноч павінна прайсці спакойна

Асаблівую ўвагу ГУУС Мінгарвыканкама надае забеспячэнню правапарадку пры правядзенні святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч. Намаганні праваахоўнікаў будуць сканцэнтраваны на месцах масавых гулянняў і на прылеглых да іх тэрыторыях. У навагоднюю ноч святочныя масавыя мерапрыемствы пройдуць на 25 розных пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы. Пры гэтым асноўныя гулянні разгорнуцца каля Палаца [...]

Падрабязней ›

Да Кіева зараз лятаюць часцей

30.12.2015 00:540 каментарыяў
Да Кіева зараз лятаюць часцей

«Белавія» ўвяла чацвёрты штодзённы рэйс паміж Мінскам і Кіевам у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі Вольга Герасенка. «Да нядаўняга часу па гэтым напрамку самалёты «Белавія» ляталі двойчы ў дзень у аэрапорт Барыспаль і адзін раз у Міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). Што тычыцца [...]

Падрабязней ›

Ёлку — легальна

Ёлку — легальна

Дзяржаўная лясная ахова пераходзіць на ўзмоцнены рэжым аховы ўгоддзяў для недапушчэння незаконных высечак хвойных дрэў. У лясах краіны выстаўлены пасты і на рэгулярнай аснове праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Для большай эфектыўнасці ў апошніх задзейнічаны прадстаўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. У прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі [...]

Падрабязней ›

Піратэхніку — пад кантроль

Піратэхніку — пад кантроль

Напярэдадні навагодніх свят супрацоўнікі Мінгандлю, МНС і МУС сумесна праводзяць кантрольныя мерапрыемствы па месцах продажу піратэхнікі. У гэтай сувязі Міністэрства гандлю нагадвае, што рэалізацыя піратэхнічных вырабаў не дапускаецца ў гандлёвых аб’ектах, якія не з’яўляюцца крамамі ці павільёнамі, гэта значыць, што яны не могуць прадавацца, напрыклад, у неізаляваных гандлёвых пунктах, кіёсках, [...]

Падрабязней ›

Грузавікам не месца ў жылой зоне

Грузавікам не месца ў жылой зоне

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за захаваннем правілаў спынення і стаянкі грузавых транспартных сродкаў у жылых зонах. — З пачатку года за такое правапарушэнне да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута амаль паўтары тысячы кіроўцаў, — паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — Нагадаем, што, у адпаведнасці з пунктам 137.5 Правілаў дарожнага руху, [...]

Падрабязней ›

Мянтуз ідзе на нераст

Мянтуз ідзе на нераст

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 25 снежня па 28 лютага ў краіне ўстанаўліваецца забарона на лоўлю звычайнага ментуза. — Робіцца гэта ў мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўленне рыбы: зараз мянтуз будзе нерасціцца, — распавёў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы [...]

Падрабязней ›

Рапушка — пад забаронай

29.12.2015 00:450 каментарыяў
Рапушка — пад забаронай

Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў краіне ўведзена забарона на лоўлю еўрапейскай рапушкі — штогод, пачынаючы з 2016 года, з 15 лістапада да 20 снежня. Устанаўленне забароны звязана з тым, што гэты від быў выключаны з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь і цяпер з’яўляецца дазволеным для здабычы. У [...]

Падрабязней ›

Марскія госці на нераст — да нас

Марскія госці на нераст — да нас

На тэрыторыі Астравецкага і Смаргонскага раёнаў узмоцнены кантроль за малымі рэкамі: сюды на нераст з Балтыкі прыйшлі кумжа і ласось. Гэтая марская рыба нерасціцца выключна ў прэсных водах. У нашай краіне гэта адбываецца ў Віліі і яе прытоках, дробных рэчках і ручаях. Нераст адбываецца пры тэмпературы вады тры-пяць градусаў. У [...]

Падрабязней ›

Праезд прыбавіў у кошце

24.12.2015 00:540 каментарыяў
Праезд прыбавіў у кошце

Кошт праезду ў наземным грамадскім транспарце Мінска павялічыўся да 5 тысяч, у метро — да 5,5 тысячы рублёў. Такім чынам, паездка ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах стала даражэйшай на 500 рублёў, у метро — на тысячу. Цана праязнога на месяц на адзін від транспарту (аўтобус, трамвай, тралейбус) зараз складае 225 тысяч, [...]

Падрабязней ›

Нажом на заўвагу пра паркоўку

23.12.2015 00:160 каментарыяў
Нажом на заўвагу пра паркоўку

Цягам сутак супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 26-гадовага мінчаніна, які нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні мужчыну ў адказ на заўвагу пра няправільную паркоўку аўтамабіля. — Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Румянцава. Малады чалавек прыпаркаваўся пад забараняльным знакам, сам застаўся ў машыне. Да яе падышоў 30-гадовы мужчына, які быў нападпітку, [...]

Падрабязней ›

На чыгунцы — новыя тарыфы

На чыгунцы — новыя тарыфы

У краіне ўстаноўлены новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях. У прыватнасці, кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях у межах тарыфнага пояса ўстаноўлены ў памеры 8,8 тысячы рублёў. Па такім кошце можна дабрацца, напрыклад, ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцый Беларусь, Гарадзішча, [...]

Падрабязней ›

Пазваніць будзе даражэй

22.12.2015 00:230 каментарыяў
Пазваніць будзе даражэй

Павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання. Для насельніцтва месячная абаненцкая плата павялічыцца да 27 тысяч рублёў. За кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння грамадзянам трэба будзе заплаціць 57 рублёў (у красавіку — 51 рубель). Поўная або няпоўная хвіліна размоў па міжгародзе без дапамогі тэлефаніста абыдзецца карыстальнікам у 130 рублёў (у [...]

Падрабязней ›

Злодзей «працаваў» на світанні…

17.12.2015 00:090 каментарыяў
Злодзей «працаваў» на світанні…

Аднойчы яго не спыніў нават байцовы сабака. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы разам з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 34-гадовага мужчыну, які займаўся крадзяжамі з кватэр і прыватных дамоў. Прычым на момант іх здзяйснення ён… адбываў пакаранне ў папраўчай установе. — Асуджаны грамадзянін быў таксама за крадзеж. За [...]

Падрабязней ›

Пасажырапаток авіякампаніі «Белавія» ўпершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў двух мільёнаў чалавек

16.12.2015 00:270 каментарыяў
Пасажырапаток авіякампаніі «Белавія» ўпершыню ў сваёй гісторыі дасягнуў двух мільёнаў чалавек

Двухмільённы пасажыр быў вызначаны на рэгістрацыі рэгулярнага рэйса Амстэрдам — Мінск. Ім стала Вольга Гудцова. Юбілейнаму пасажыру было падрыхтавана свята: у аэрапорце пад мексіканскія матывы музычнага калектыву «Марыачы» дзяўчыну сустракалі прадстаўнікі авіякампаніі і СМІ. Агульная колькасць перавезеных пасажыраў па выніках гэтага года, як мяркуецца, будзе раўняцца 2 085 000. Летась [...]

Падрабязней ›

Паважаеш іншых — паважаеш сябе!

15.12.2015 00:430 каментарыяў
Паважаеш іншых — паважаеш сябе!

Пад такой назвай сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе 18 снежня Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Усе мерапрыемствы ў гэты дзень будуць скіраваныя на павышэнне культуры ваджэння і ўзаемнай павагі ўдзельнікаў дарожнага руху. — Яшчэ ў 2011 годзе дарожная міліцыя абвясціла аб пачатку рэалізацыі праграмы «Узаемаразуменне», аднак, на жаль, у многіх выпадках дасягнуць [...]

Падрабязней ›

Пад кантролем — станцыі і прыпынкі

12.12.2015 00:460 каментарыяў
Пад кантролем — станцыі і прыпынкі

Транспартная міліцыя праводзіць рэспубліканскае спецмерапрыемства «Бяспека», скіраванае на папярэджанне няшчасных выпадкаў і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы. Па даных Міністэрства ўнутраных спраў, з пачатку года на рэйках зарэгістраваны 133 няшчасныя выпадкі, у якіх загінулі 88 і атрымалі траўмы 45 чалавек. Амаль 50 працэнтаў з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. На [...]

Падрабязней ›

«Дачны ўлоў» злодзея

11.12.2015 00:460 каментарыяў
«Дачны ўлоў» злодзея

У Смалявіцкім раёне супрацоўнікі Мінскай міжрайінспекцыі пераследавалі аўтамабіль, які не спыніўся для праверкі па іх патрабаванні. Машына ехала ноччу па прасёлкавай дарозе ў бок Жодзіна, таму дзяржінспектары западозрылі, што кіроўца можа быць датычным да браканьерства. Каля вёскі Бабін Лес шлях «жыгулям» перакрылі. Незаконнай здабычы, сетак і стрэльбаў у машыне не [...]

Падрабязней ›

«Ваш білет?» А яна — у акно

«Ваш білет?» А яна — у акно

Відэаролік пра тое, як безбілетніца вылазіць праз фортку сталічнага тралейбуса, што з’явіўся ў сеціве, многія спачатку ўспрынялі як нейкі розыгрыш. Гаварылася, што сюжэт зняў кіроўца «рагатага». З яго каментарыяў па-за кадрам вынікала, што пасажырка без білета папалася кантралёрам. Выходзіць адмовілася, таму даехала да канчатковага прыпынку, дзе яе і закрылі ў [...]

Падрабязней ›

Карнавальны касцюм не жадаеце?

Карнавальны касцюм не жадаеце?

Кірмаш прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання «Шчодрыя Калядкі» ўпершыню пройдзе ў Мінску 12 снежня. Ён дасць старт святочным кірмашам сталіцы напярэдадні зімовых свят. У «Шчодрых Калядках» возьмуць удзел каля 60 прадпрыемстваў службы быту і рамеснікі з усіх рэгіёнаў краіны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю. Наведнікам кірмашу прапануюць прадукцыю ўласнай вытворчасці па зніжаных [...]

Падрабязней ›

Цэнам загадана стаяць на месцы

Цэнам загадана стаяць на месцы

Міністэрства гандлю ўвяло мараторый на рост цэн у навагодні перыяд. Галіновым міністэрствам, канцэрнам, абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам прадпісана абвясціць яго на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары ў перадсвяточныя і святочныя дні. За незахаванне парадку цэнаўтварэння, а таксама заканадаўства аб гандлі (рэалізацыя пратэрмінаваных ці няякасных тавараў, незахаванне [...]

Падрабязней ›