Матэрыялы па тэгу: "Святлана Яскевiч"

Сіндром святочнага сэрца

31.12.2015 00:510 каментарыяў
Сіндром святочнага сэрца

Новы год стукаецца ў нашы дзверы. І ўсе да яго патроху рыхтуюцца. Ну хоць бы ў мінулую нядзелю: іду пад праліўным дажджом з рынку і на пераходзе сутыкаюся з вельмі цікавай парай. Ён і яна. Дзядзька цягне немалую, не вельмі добра перавязаную, елку, а «палавіна» злосна пілуе яго за тое, [...]

Падрабязней ›

Мост, дарога, газіфікацыя, кааперацыя

23.12.2015 00:280 каментарыяў
Мост, дарога, газіфікацыя, кааперацыя

Пры падвядзенні вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу Брэстчыны за 10 месяцаў адзначалася, што па аб’ёме падрадных будаўнічых работ адзіны раён у вобласці — Жабінкаўскі — перавысіў леташнія паказчыкі. Гэта значыць, паказчыкі не знізілі: наадварот, пабудавалі больш, чым у папярэднім годзе. Напрыклад, у раёне з пачатку года ўвялі ў строй 15,9 тысячы квадратных метраў [...]

Падрабязней ›

З Брэста — у Маладзечна

22.12.2015 00:240 каментарыяў
З Брэста — у Маладзечна

пераехаў сімвал культурнай сталіцы краіны. У Брэсце прайшоў заключны гала-канцэрт майстроў мастацтваў. На гэтым мерапрыемстве горад над Бугам перадаў свайму пераемніку — Маладзечну — сімвал культурнай сталіцы. На святкаванні гаварылася, што за год у Брэсце адбыліся сотні мерапрыемстваў пад знакам культуры. Многія з іх даўно сталі традыцыяй Брэста, яны і забяспечылі гораду [...]

Падрабязней ›

Са «Звяздой» — чвэрць стагоддзя

Са «Звяздой» — чвэрць стагоддзя

На дні падпісчыка ў Столінскім паштовым аддзяленні №1 гаспадынямі былі супрацоўніцы Марына Кошман і Таццяна Папейка. Яны шчыравалі каля загадзя падрыхтаваных стэндаў і ветліва запрашалі кожнага кліента пошты не абмінуць падпісны столік. Сюды ж зазірнулі намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Вера Паўлаўна Панкевіч ды інструктар па падпісцы Вера Міхайлаўна [...]

Падрабязней ›

Новыя прадпрыемствы і паштовыя маркі

Новыя прадпрыемствы і паштовыя маркі

Валянціна ПУХ, дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта», сказала, што адным з галоўных набыткаў гэтага года стала адкрыццё чатырох новых аддзяленняў паштовай сувязі: у Кобрыне, Бярозе, Іванаве і Баранавічах. — Сёмае аддзяленне адкрыта ў новым мікрараёне Кобрына, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. — І, як заўважыў на яго адкрыцці старшыня Кобрынскага гарвыканкама Аляксандр Зазуля, [...]

Падрабязней ›

«Беларусь 4. Брэст» — у эфіры

18.12.2015 00:450 каментарыяў
«Беларусь 4. Брэст» — у эфіры

У сем гадзін раніцы 15 снежня ў эфіры паявіўся новы рэгіянальны канал «Беларусь 4. Брэст». З гэтай нагоды ў брэсцкай студыі сабралася шмат гасцей. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС назваў падзею знакавай. Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць, што новы канал будзе працаваць на карысць гледачам, а работнікі тэлебачання напоўняць гадзіны вяшчання [...]

Падрабязней ›

Для здароўя жанчын

17.12.2015 00:220 каментарыяў
Для здароўя жанчын

У Баранавічах урачыста адкрылі новы корпус радзільнага дома, у якім размясцілася гінекалагічнае аддзяленне. Будаўніцтва яго пачалося чатыры гады таму. Праект абышоўся бюджэту прыкладна ў 190 мільярдаў рублёў. У гэтую суму ўваходзіць крыху больш за 41 мільярд рублёў, якія выдаткаваў гарадскі бюджэт. Затое ў Баранавічах з’явілася сучасная гінекалагічная бальніца, аснашчаная па [...]

Падрабязней ›

У новай краме — зніжкі і акцыі

16.12.2015 00:290 каментарыяў
У новай краме — зніжкі і акцыі

У Ганцавічах урачыста адкрылі новую краму тавараў штодзённага попыту. Яна ўзведзена ў рэкордна кароткія тэрміны — менш чым за паўгода. Як расказала карэспандэнту газеты намеснік старшыні Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства Алена ШУЛЯКОЎСКАЯ, магазін пабудавалі ў раёне прыватнай забудовы па просьбах навасёлаў. Яшчэ колькі гадоў таму на месцы дамоў па вуліцы [...]

Падрабязней ›

Пад Брэстам адбылася маштабная рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны

Пад Брэстам адбылася маштабная рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны

Радавая сядзіба магнатаў Нямцэвічаў, адрэстаўраваная некалькі гадоў таму, стала адной са славутасцей Брэстчыны. Менавіта ў зале Скокаўскага палаца 15 снежня 1917 года быў падпісаны гістарычны дакумент, які азначаў заканчэнне вайны на фронце з Расіяй. Падзеям Першай сусветнай вайны быў прысвечаны ваенна-гістарычны фестываль, што прайшоў у мінулыя выхадныя каля вёскі Скокі, [...]

Падрабязней ›

Цяпло «Студзеньскіх вечароў»

15.12.2015 00:380 каментарыяў
Цяпло «Студзеньскіх вечароў»

Душэўнае цяпло і асалоду гледачам абяцаюць падарыць чатыры канцэртныя праграмы ХХVІІІ Міжнароднага фестывалю «Студзеньскія музычныя вечары» ў Брэсце. Цікава, што за паўтара месяца да пачатку фэсту класічнай музыкі палова білетаў прададзена. Гэта пры тым, што сярэдні кошт квітка набліжаецца да паўмільёна рублёў. — Значыць, у Брэсце любяць класічную музыку, чакаюць [...]

Падрабязней ›

Добрыя падказкі дзецям

12.12.2015 00:440 каментарыяў
Добрыя падказкі дзецям

Да рэспубліканскай акцыі «Сямейнае чытанне», адным з заснавальнікаў якой выступае Выдавецкі дом «Звязда», далучыўся Брэст. У кніжнай краме «Іскра» прайшло надзвычай цёплае мерапрыемства з удзелам вучняў другога класа СШ №17 абласнога цэнтра і брэсцкіх майстроў слова. Мясцовы пісьменнік Міхаіл Куліш прачытаў школьнікам апавяданне «Падзялюся сваім горам» пра дружбу і ўзаемаадносіны [...]

Падрабязней ›

У Пінску біліся машыны

У Пінску біліся машыны

На стадыёне ў Пінску ўпершыню адбыліся спаборніцтвы па аўтадэрбі (кантактныя баі аўтамабіляў). У такім відовішчным шоу ўдзельнічалі адзінаццаць каманд з розных гарадоў краіны. Баі праходзілі ў двух класах: «База» і «Анлім». Некалькі гадзін старэнькія «Жыгулі», «Масквічы», «Волгі» і іншамаркі таранілі адна адну, пакуль асобныя машыны літаральна не развальваліся на кавалкі. [...]

Падрабязней ›

Медны шэлег — народная манета

11.12.2015 00:420 каментарыяў
Медны шэлег — народная манета

У Брэсце адзначылі 350-годдзе мынцы. Яшчэ на ІІІ міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы» прагучала інфармацыя, блізкая да сенсацыі: вызначана месца Берасцейскага манетнага двара (мынцы), які існаваў на тэрыторыі цяперашняй Брэсцкай крэпасці тры з паловай стагоддзі таму. І калі наконт дыслакацыі той самай мынцы ў радыусе да метра вучоныя могуць спрачацца, [...]

Падрабязней ›

Палявалі на бабра…

Палявалі на бабра…

У мінулую нядзелю супрацоўнікі Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі трох грамадзян, якія ажыццяўлялі законнае паляванне на бабра. Але чамусьці побач з імі ляжала туша не бабра, а лася. Ні інспектары, ні міліцыянеры, якія прыбылі на месца здарэння, не паверылі ў выпадковасць стрэлу. Таму зброя і транспарт у [...]

Падрабязней ›

Дзед Мароз узнагародзіў малых

10.12.2015 00:550 каментарыяў
Дзед Мароз узнагародзіў малых

Сёлета свята сустрэчы Снягуркі і Матухны Зімы са шматлікай світай у маёнтку галоўнага беларускага Дзеда Мароза адзначана яшчэ адной падзеяй — узнагароджаннем пераможцаў конкурсу. Пушчанскі дзед цягам года праводзіў два творчыя конкурсы сярод сваіх прыхільнікаў. Дзеці прысылалі ў Белавежскую пушчу літаратурныя работы пра навагоднюю ёлку і цацкі, зробленыя сваімі рукамі. Удзельнікамі [...]

Падрабязней ›

Прынц і ружа прысняцца табе

Прынц і ружа прысняцца табе

Ёсць жа такія людзі, якія ўсім на свеце незадаволены. І дрэннае ім дрэнна, і ў добрым яны дрэннае абавязкова знойдуць. Але адна справа, калі бубніць і абураецца сварлівая цётка, — тады падумаеш, можа, яе муж крыўдзіць, магчыма, ён п’яніца ці яшчэ што. А ў мінулую нядзелю мне проста фатальна «шанцавала» на [...]

Падрабязней ›

За чысты Моталь!

09.12.2015 00:530 каментарыяў
За чысты Моталь!

У Мотальскі сельсавет, што ў Іванаўскім раёне, уваходзяць толькі два населеныя пункты, затое якія — аграгарадкі Тышкавічы і Моталь. Тут жыве больш за 5270 чалавек — амаль палова невялікага райцэнтра. Зразумела, што добраўпарадкаванне ў такіх вялікіх вёсках, належнае ўтрыманне інфраструктуры ды іншых аб’ектаў становіцца галоўнай задачай мясцовага органа ўлады. Тым больш што [...]

Падрабязней ›

Гэта было свята для ўсяго раёна

05.12.2015 00:040 каментарыяў
Гэта было свята для ўсяго раёна

Нядаўна на Іванаўшчыне, у вёсцы Варацэвічы, урачыста адкрылі музей Напалеона Орды. Прыехала шмат гасцей, у тым ліку з суседніх Польшчы і Украіны. Аб тым, як шануецца ў рэгіёне памяць пра вялікага земляка, якое значэнне і сёння мае асоба мастака, музыканта, кампазітара, публіцыста, расказала намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама Алена ДАРАГАКУПЕЦ. — [...]

Падрабязней ›

Бусел на даху

03.12.2015 00:250 каментарыяў
Бусел на даху

На дах аднаго з дзіцячых садкоў Брэста прыляцеў бусел, уладкаваўся там і з задавальненнем прымае пачастунак. Дзеці любяць назіраць за птушкай. А дарослыя звярнуліся з пытаннямі да спецыялістаў, чаму ж гэтая птушка ў вызначаны час не паляцела ў цёплыя краіны. Адны выказалі здагадку, што бусел з прычыны траўмы не адчувае [...]

Падрабязней ›

Карціны кітайскіх майстроў — у дар музею

02.12.2015 00:360 каментарыяў
Карціны кітайскіх майстроў — у дар музею

Дзясятак палотнаў славутых кітайскіх мастакоў атрымаў ад гасцей намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід ЦУПРЫК, каб перадаць іх музеям абласнога цэнтра. У складзе дэлегацыі, якая наведала Брэст, былі мастацтвазнаўца, прадстаўнік Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў у Кітаі на грамадскіх пачатках Ліу ГУАНЦЫН, прафесар Цэнтральнай акадэміі мастацтваў Чэнь МОУ, а таксама бізнесмены і [...]

Падрабязней ›