Матэрыялы па тэгу: "Святлана Бусько"

МТС навучае пенсіянераў інтэрнэту. І выйграе ў конкурсах!

24.12.2015 00:440 каментарыяў
МТС навучае пенсіянераў інтэрнэту. І выйграе ў конкурсах!

Праект МТС па навучанні пажылых людзей сучасным тэхналогіям аказаўся адной з найлепшых сацыяльных ініцыятыў года. Ён прынёс беларускаму мабільнаму аператару перамогу адразу ў трох намінацыях на конкурсе карпаратыўных сацыяльных ініцыятыў «Bеst іn СSR», у якім прыняло ўдзел каля 40 праектаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Адукацыйныя ініцыятывы МТС па [...]

Падрабязней ›

Беспрацоўныя садзяцца за парты

22.12.2015 00:210 каментарыяў
Беспрацоўныя садзяцца за парты

Колькасць вакансій у Беларусі ў апошні час зніжаецца, што звязана з мадэрнізацыяй эканомікі, а таксама няпростым фінансавым становішчам некаторых прадпрыемстваў. Адпаведна, узмацняецца канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на свабодныя рабочыя месцы. У гэтых умовах «пуцёўка» службы занятасці на прафесійную перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, навучальныя курсы павышае шанц стаць больш запатрабаваным на рынку працы, [...]

Падрабязней ›

Шчаслівым і здаровым стаць ніколі не позна

18.12.2015 00:570 каментарыяў
Шчаслівым і здаровым стаць ніколі не позна

Пачынаючы з учарашняга дня ў Палацы мастацтва, што размешчаны ў самым цэнтры сталіцы, на вул. Казлова, асабліва шматлюдна. З усіх канцоў горада едуць сюды тыя, каму за 50. Бо сацыяльная выстаўка-кірмаш для старэйшага пакалення «50 плюс», якая адкрылася ў Мінску ўжо пяты раз, менавіта для іх. Асноўная задача гэтай выставы — [...]

Падрабязней ›

Прыватныя медыцынскія цэнтры змогуць выдаваць бальнічныя лісты

17.12.2015 00:140 каментарыяў
Прыватныя медыцынскія цэнтры змогуць выдаваць бальнічныя лісты

З 1 лютага 2016 года бальнічны ліст можна будзе атрымаць не толькі ў дзяржаўнай паліклініцы, але і ў прыватным медыцынскім цэнтры. Гэта вынікае з сумеснай пастановы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Аб некаторых пытаннях выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці», апублікаванай учора [...]

Падрабязней ›

Рэакцыя на апярэджанне

11.12.2015 00:440 каментарыяў
Рэакцыя на апярэджанне

Учора ў Палаце прадстаўнікоў былі разгледжаны дакументы, якія закліканы своечасова зняць напружанне ў сацыяльнай сферы нашай краіны, стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця эканомікі і павысіць абараназдольнасць Беларусі. Дзеля грошай — Зараз мы, як ніколі, зацікаўлены ў прамых замежных інвестыцыях, доўгатэрміновым вядзенні бізнесу ў Беларусі, у рэінвеставанні (паўторным укладанні капіталу ў [...]

Падрабязней ›

Казаць аб павышэнні пенсійнага ўзросту заўчасна

Казаць аб павышэнні пенсійнага ўзросту заўчасна

Як заявіў учора першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, аб павышэнні пенсійнага ўзросту зараз гаворка не ідзе. «Вы ўсе выдатна чулі словы Прэзідэнта, што без згоды і гатоўнасці народа павышэння не будзе», — сказаў першы намеснік міністра. Разам з тым ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць эканамічная [...]

Падрабязней ›

Яшчэ раз аб працоўных кантрактах

Яшчэ раз аб працоўных кантрактах

Ці мае права працадаўца заключаць або прадаўжаць кантракт на тэрмін менш за адзін год? Які максімальны тэрмін дзеяння кантракта? Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» прадугледжана, што тэрмін кантракта павінен складаць не менш за адзін год. [...]

Падрабязней ›

Адна « базавая» — і ты рамеснік

03.12.2015 01:220 каментарыяў
Адна « базавая» — і ты рамеснік

Пасільная праца напаўняе жыццё сэнсам. Я калекцыяную кававыя кубачкі і адусюль, дзе бываю, стараюся прывезці хаця б адзін. Самы кранальны экспанат у маёй калекцыі — кубачак са сподкам, вылеплены і распісаны ўручную, трохі крываваты, з далікатнымі акварэль нымі кветкамі. Ён вылучаецца нейкай цёплай, безабароннай прыгажосцю. Я купіла яго ў сувенірнай краме [...]

Падрабязней ›

Без сумлення, сораму і віны…

20.11.2015 00:540 каментарыяў
Без сумлення, сораму і віны…

Яны маюць патрэбу ў дапамозе псіхіятра, але рэдка звяртаюцца па яе самастойна. Верагодна, кожны з нас сутыкаўся з людзьмі з дзівацтвамі, з рознага роду арыгіналамі або з кімсьці з цяжкім характарам. І з невытлумачальнымі ўчынкамі навакольных, якія парою не ўкладваюцца ў галаве. З людзьмі, якія лёгка парушаюць маральныя забароны, не [...]

Падрабязней ›

Беспрацоўным — бясплатная прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка…

13.11.2015 00:370 каментарыяў
Беспрацоўным — бясплатная прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка…

На пытанні нашых чытачоў адказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. На мінулым тыдні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны прайшла сумесная з газетай «Звязда» «прамая лінія» і анлайн-канферэнцыя Мінпрацы і сацабароны на тэму «Пытанні заработнай платы і занятасці насельніцтва». На званкі нашых чытачоў адказваў першы намеснік [...]

Падрабязней ›

Рынак працы не выходзіць за рамкі прагнозных паказчыкаў

10.11.2015 00:450 каментарыяў
Рынак працы не выходзіць за рамкі прагнозных паказчыкаў

На мінулым тыдні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі прайшла сумесная з газетай «Звязда» «прамая лінія» і анлайн-канферэнцыя Мінпрацы і сацабароны на тэму «Пытанні заработнай платы і занятасці насельніцтва». Мы выбралі тры найбольш актуальныя пытанні да першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча. 1. Ці ёсць у [...]

Падрабязней ›

У лістападзе ў Мінску праходзіць месячнік «Не» п’янству на вытворчасці!»

07.11.2015 00:510 каментарыяў
У лістападзе ў Мінску праходзіць месячнік «Не» п’янству на вытворчасці!»

Падчас яго пройдуць рэйды-праверкі па выяўленні работнікаў у стане алкагольнага ап’янення на вытворчых пляцоўках і будоўлях, пры эксплуатацыі транспартных сродкаў. Будуць таксама выяўляцца факты незаконнай рэалізацыі алкаголю на тэрыторыях, прылягаючых да буйных прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, будаўнічых аб’ектаў. Сумесныя абследаванні прадпрыемстваў і будоўляў правядуць мабільныя групы па пытаннях аховы працы [...]

Падрабязней ›

Усё пра нашых мужчын

Усё пра нашых мужчын

Напэўна, мала хто чуў пра Сусветны дзень мужчын. А між тым ён існуе. У нашай краіне гэтае свята адзначаецца ў першую суботу лістапада. Сёлета яно прыпадае на 7 лістапада. Іх не хапае Наша краіна адносіцца да той катэгорыі краін, дзе мужчын менш, чым жанчын. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, [...]

Падрабязней ›

Санаторый… з дастаўкай на дом

06.11.2015 00:450 каментарыяў
Санаторый… з дастаўкай на дом

Штогод у краіне з’яўляюцца новыя формы сацпаслуг. «Санаторый на даму» — гэта пакуль яшчэ новая форма работы з адзінокімі састарэлымі людзьмі і адзінокімі інвалідамі ў нашых сацыяльных службаў, але яна актыўна развіваецца. Галоўная яе мэта — падоўжыць і палепшыць жыццё пажылым. Заварыць фітагарбату, пагаварыць па душах… — Мы пачалі практыкаваць санаторыі на [...]

Падрабязней ›

Мінімалка з 1 студзеня 2016 года будзе не ніжэйшай за 2,5 млн рублёў

Мінімалка з 1 студзеня 2016 года будзе не ніжэйшай за 2,5 млн рублёў

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй ЛАБОВІЧ на сумеснай з газетай «Звязда» «прамой лініі» і анлайн-канферэнцыі Мінпрацы і сацабароны на тэму «Пытанні заработнай платы і занятасці насельніцтва». Сёння мінімальная заработная плата з улікам індэксацыі складае 2 млн 180 тыс. рублёў. У адпаведнасці з заканадаўствам памер [...]

Падрабязней ›

Больш турыстаў — добрых і розных

29.10.2015 00:010 каментарыяў
Больш турыстаў — добрых і розных

Каб іх прыцягнуць, адной гасціннасці мала. Што трэба зрабіць, каб ператварыць турызм у даходны артыкул бюджэту? Пры гэтым гаворка ідзе найперш аб развіцці ўязнога і ўнутранага турызму. Адказ на гэта пытанне шукалі на пасяджэнні «круглага стала» «Турызм Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця», які прайшоў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. [...]

Падрабязней ›

На пажыццёвае ўтрыманне з забеспячэннем

27.10.2015 00:110 каментарыяў
На пажыццёвае ўтрыманне з забеспячэннем

Рэнтавыя адносіны з дзяржавай: быць або не быць? Пачынаючы з 2011 года ў Мінску праводзіцца эксперымент па ўкараненні новых формаў сацыяльнага абслугоўвання. Адна з такіх навінак — прадастаўленне сацыяльных паслуг на аснове дагавора пажыццёвага ўтрымання з забеспячэннем (рэнта). Сёлета неабходна падвесці вынікі і вызначыць эфектыўнасць новай паслугі. А самае галоўнае [...]

Падрабязней ›

Ізноў у студэнты

23.10.2015 00:150 каментарыяў
Ізноў у студэнты

Пажылым людзям прапануюць вучыцца самім і навучаць іншых. У актавай зале БДУІР сабраліся не зусім звычайныя першакурснікі, самаму малодшаму з якіх — ужо за 60. Усе яны прыйшлі на ўрачыстае пасвячэнне ў студэнты Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту. 78-гадовая Слава Вікенцьеўна і 62-гадовая Тамара Іосіфаўна пазнаёміліся і пасябравалі на занятках, што ўжо [...]

Падрабязней ›

Наперадзе — унясенне дапаўненняў і змен у закон аб занятасці…

20.10.2015 00:110 каментарыяў
Наперадзе — унясенне дапаўненняў і змен у закон аб занятасці…

Уладзімір Васіленка, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: — Падчас сваёй дзейнасці ў парламенце я выпрацаваў пэўны стыль работы. Так, калі працую ў акрузе, праводжу не толькі прыём насельніцтва па асабістых пытаннях але і, як правіла, прыём па асабістых пытаннях на адным [...]

Падрабязней ›

Самае пачэснае званне

09.10.2015 00:000 каментарыяў
Самае пачэснае званне

Учора ў краіне стартаваў Тыдзень маці. 14 кастрычніка мы ўжо 18-ы раз будзем адзначаць Дзень маці, прымеркаваны да вялікага праваслаўнага свята — Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Праграма Тыдня маці ўключае як традыцыйныя мерапрыемствы (урачыстыя прыёмы, акцыі, канцэрты, ушанаванні), так і мерапрыемствы новага фармату (сустрэчы ўсынавіцеляў, выставы-форумы). Яны працягнуцца па 15 кастрычніка. Мерапрыемствы [...]

Падрабязней ›