Матэрыялы па тэгу: "Надзея Бужан"

Помнік патрэбны жывым

12.12.2015 00:040 каментарыяў
Жы­ха­ры на­стой­ва­лі: «Вяр­ні­це пом­нік на мес­ца!».

Спрэчка, якая разгарнулася паміж жыхарамі вёскі Агаркі, што пад Мінскам, і мясцовай уладай, нарэшце, скончылася. Прычынай канфлікту, які цягнуўся больш чым паўгода, стаў помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Каб канчаткова расставіць кропкі над «і», карэспандэнты «Звязды» выехалі на месца. Свая Хатынь Здаўна помнік стаяў на месцы трагедыі. Гітлераўцы ўварваліся ў [...]

Падрабязней ›

Ігар Стасевіч – лепшы футбаліст краіны (ФОТА)

11.12.2015 23:000 каментарыяў
Ігар Стасевіч – лепшы футбаліст краіны (ФОТА)

У сталічным “Прайм-холе” падчас урачыстай цырымоніі “Зорны мяч” назвалі імёны лепшых футбалістаў краіны.  Што цікава, паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч атрымаў перамогу адразу ў трох намінацыях. Яго прызналі не толькі лепшым футбалістам Беларусі, а яшчэ і лепшым паўабаронцам, і гульцом чэмпіянату. Дарэчы, прадстаўнікі барысаўскай дружыны знеслі дадому яшчэ некалькі статуэтак. Аляксандра [...]

Падрабязней ›

«Ледзяны пакой» для святочнага настрою

09.12.2015 00:000 каментарыяў
«Ледзяны пакой» для святочнага настрою

У апошні час Новы год і папярэднія яму тыдні ў многіх беларусаў перасталі асацыявацца з маразамі, снегам і льдом. Усё часцей снежань прыносіць толькі халодныя дажджы і слоту. Але зарадзіцца пераднавагоднім настроем нават у такое надвор’е жыхарам сталіцы цяпер стане прасцей — у гандлёвым цэнтры ALL на Даўгінаўскім тракце з’явіўся так [...]

Падрабязней ›

Бурштынавы карабель, воіны стэпу і аўто Маа Цзэдуна

05.12.2015 00:240 каментарыяў
Бурштынавы карабель, воіны стэпу і аўто Маа Цзэдуна

«Звязда» даведалася, што звязвае Мінск з робін-гудаўскім Нотынгемам, в’етнамскім Ханоем ды іншымі гарадамі. У сталічнай ратушы можна ўбачыць сапраўдны калейдаскоп культур свету. Статуэткі, карціны, пано, дываны і многае-многае іншае — такое багацце прадстаўлена на выставе падарункаў гарадоў-пабрацімаў і партнёраў нашай сталіцы. У чым дружба, брат? У ратушы сабрана безліч цікавых рэчаў, [...]

Падрабязней ›

Фінал акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Не прапальвай сваё жыццё!” ператварыўся ў Мінску ў сапраўднае шоу (ФОТА)

28.11.2015 21:570 каментарыяў
Фінал акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Не прапальвай сваё жыццё!” ператварыўся ў Мінску ў сапраўднае шоу (ФОТА)

Наведнікі мінскага гандлёвага цэнтра “Сталіца”, якія ў суботу прыйшлі туды па пакупкі, патрапілі на маштабную антытытунёвую акцыю, якую праводзілі сталічныя ратаўнікі. Яны прапаноўвалі ўдзел у мностве цікавых інтэрактыўных конкурсаў, сфатаграфавацца з роставымі лялькамі, прымерыць баёўку і нават пакінуць свае пажаданні курыльшчыкам на спецыяльнай сцяне. -          Дзень добры, бяспройгрышная латарэя! – [...]

Падрабязней ›

Паслухаць Ван Гога

14.11.2015 09:360 каментарыяў
Паслухаць Ван Гога

У Мінску адкрылася незвычайная выстава выяўленчага мастацтва. У далёкім 1977 годзе ў французскім мястэчку Ле-Бо-дэ-Праванс, а дакладней, у тамтэйшых каменаломнях Кар’ер дэ Люмьер, адбылася прарыўная для таго часу падзея. Група аматараў, сярод якіх быў чэшскі сцэнарыст Ёзаф Свабода, прапанавала выкарыстоўваць сцены закінутых шахт для новага света-гукавога шоў, прысвечанага жывапісу. З [...]

Падрабязней ›

Санаторый… з дастаўкай на дом

06.11.2015 00:450 каментарыяў
Санаторый… з дастаўкай на дом

Штогод у краіне з’яўляюцца новыя формы сацпаслуг. «Санаторый на даму» — гэта пакуль яшчэ новая форма работы з адзінокімі састарэлымі людзьмі і адзінокімі інвалідамі ў нашых сацыяльных службаў, але яна актыўна развіваецца. Галоўная яе мэта — падоўжыць і палепшыць жыццё пажылым. Заварыць фітагарбату, пагаварыць па душах… — Мы пачалі практыкаваць санаторыі на [...]

Падрабязней ›

Апавяшчальнік у пакеце і металічны комін

28.10.2015 00:530 каментарыяў
Апавяшчальнік у пакеце і металічны комін

Карэспандэнты «Звязды» выехалі на супрацьпажарны рэйд. Не здзіўляйцеся, калі ў кастрычніку і лістападзе супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях завітаюць да вас дадому — у краіне праходзіць месячная акцыя «За бяспеку разам». Іх задача — праверыць, наколькі добра падрыхтавана жыллё да халадоў, вызначыць «слабыя месцы» ў доме, устанавіць, каму патрэбна, аўтаномны [...]

Падрабязней ›

Правілы жыцця ЛІЛЬЧЫНАГА ТАТЫ

15.10.2015 00:460 каментарыяў
Дзмітрый навучыўся здымаць сутаргі пальцамі, а не таблеткамі

Маё знаёмства з Лількай і яе татам пачалося з фотаздымка. Убачылі яго з калегам у інтэрнэце і тут жа па нумары на майцы знайшлі Дзмітрыя Цімашкова ў спісе ўдзельнікаў мінскага паўмарафону. Лільчын тата (менавіта так называецца блог, які не першы год вядзе Дзмітрый — www.lіlkіndad.lіvejournal.com) быў крануты тым спосабам, якім мы яго адшукалі, і пагадзіўся расказаць сваю гісторыю. Распачынаем гутарыць на кухні ў кватэры Цімашковых. Васьмігадовая [...]

Падрабязней ›

Закон кокана

Закон кокана

Мая мама чамусьці ў штыкі ўспрымала ўсіх маіх кавалераў. Заўсёды паўтарала «Любоў зла — палюбіш і казла». Праўда, крыху пазней я, расчараваўшыся ў «самым лепшым, самым разумным, самым прыгожым», у адчаі пагаджалася з ёй і думала: «Вось выйду замуж, нараджу сына і выхаваю некаму цудоўнага мужа — добрага, шчырага, шчодрага, адказнага, самастойнага…» [...]

Падрабязней ›

Іх подзвіг — у нашых сэрцах

Іх подзвіг — у нашых сэрцах

39 капсул з зямлёй з месцаў пахавання воінаў-беларусаў, якія загінулі ўдалечыні ад Радзімы ў гады Другой сусветнай вайны, папоўнілі нішы крыпты Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Дзень маці і ў праваслаўнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі [...]

Падрабязней ›

Яе называюць сталяром,

08.10.2015 01:200 каментарыяў
Яе называюць сталяром,

а яна проста любіць пах драўніны. Што, цікава, адчуў бы хлопец, калі на спатканні дзяўчына замест памады ці тушы дастала б з сумачкі… набор стамесак? Такая сітуацыя гіпатэтычна магла б адбыцца з 20-гадовай Дзіянай ФІЛІПЧЫК: дзяўчына займаецца не самай звычайнай для «слабага полу» справай — мастацкай апрацоўкай дрэва. Пра сваё захапленне [...]

Падрабязней ›

БДУ працуе над дзелавой рэпутацыяй

БДУ працуе над дзелавой рэпутацыяй

Брытанскае спецыялізаванае выданне THE апублікавала рэйтынг 800 найлепшых універсітэтаў свету Tіmes Hіgher Educatіon World Unіversіty Rankіngs. Белдзяржуніверсітэт стаў адзінай айчыннай ВНУ, якая за ўсю 12-гадовую гісторыю існавання рэйтынгу трапіла ў лік размеркаваных па ранжыру і заняла месца ў групе 601-800. Рэйтынг рыхтуецца вядомым брытанскім часопісам Tіmes Hіgher Educatіon (THE) і [...]

Падрабязней ›

Утаймаваць маланку,

Шы­коў­ны эфект ад уда­ру ма­лан­кі ў ша­рык з пра­па­нам.

ці Чаму «рыцар» не баіцца току? Ці можа сапраўдная маланка «ўдарыць» у вашым пакоі? Вядома, можа, калі вы з’яўляецеся шчаслівым уладальнікам так званага трансфарматара Тэсла. Больш за тое, маланкі, якія генерыруе прылада, могуць не толькі хаатычна разраджацца ў навакольныя прадметы, але і… іграць музыку. Нядаўна мінчане змаглі паназіраць за выпрабаваннямі [...]

Падрабязней ›

На бюлетэнях — будучыня краіны

01.10.2015 00:580 каментарыяў
На бюлетэнях — будучыня краіны

Адказнасць за лёс радзімы, грамадзянскі абавязак, умова дэмакратыі і сямейная традыцыя — карэспандэнты «Звязды» распыталі жыхароў сталіцы, чаму, на іх думку, трэба ісці на выбары Прэзідэнта Беларусі. Андрэй, інжынер-праграміст: — Мы жывём у дэмакратычнай краіне, так запісана ў нашай Канстытуцыі, а аснова любой дэмакратыі — выбар народа. Таму для таго, [...]

Падрабязней ›

Не даеў? Накармі чарвяка!

Зба­лан­са­ва­най да­баў­цы бу­дзе ра­да лю­бая рас­лі­на.

Памятаеце анекдот, у якім жанчына захацела схуднець, але не магла, бо даядала за ўсімі сваякамі ежу. Доктар прапанаваў ёй завесці парася, на што пацыентка адказала: «І за ім даядаць»? Смех смехам, а лішкі прадуктаў ды ачысткі складаюць большую частку адходаў у нашых сметніцах. Выйсце ёсць з любых сітуацый, у тым [...]

Падрабязней ›

Куды падзець пратэрмінаваныя лекі?

29.09.2015 00:100 каментарыяў
Куды падзець пратэрмінаваныя лекі?

Некалькі разоў на год мы папаўняем свае хатнія аптэчкі самым неабходным. Даволі часта многія прэпараты так і застаюцца ляжаць мёртвым грузам, пакуль іх тэрмін прыдатнасці не скончыцца. Старыя «лекі», пра якія проста забываем, пакідаючы абы-дзе, трапіўшы ў рукі дзяцей, могуць адправіць малых у рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі…Што рабіць з [...]

Падрабязней ›

Ад галубоў да прастораў галактыкі

Ад галубоў да прастораў галактыкі

Да 20-гадовага юбілею «Белпошта» падышла адной з найлепшых у свеце. Калісьці пошту развозілі на конях. Так і ўяўляеш адзінокага падарожнага сярод чыстага поля на ўзмыленай жывёле, якая за шматгадзінны шлях праскакала не адзін дзясятак вёрст. Паштар з апошніх сіл кіруе канём, бо мусіць даставіць лісты дацямна, стомлены, «з тоўстай сумкай [...]

Падрабязней ›

Звязаныя адной… поштай (+ ФОТА)

Ка­ра­вай ад ка­ман­ды мінск­ага фі­лі­яла.

У Астрашыцкім гарадку вызначылі найлепшых паштальёнаў і аператараў паштовай сувязі краіны. «Белпошта» ў верасні адзначае 20-годдзе! Да таго ж сёлета, у 2015-м, спаўняецца 110 гадоў Беларускаму прафсаюзу работнікаў сувязі… Менавіта гэтым падзеям, а таксама 70-годдзю Перамогі, Году моладзі і Сусветнаму дню пошты і быў прысвечаны Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства аператараў [...]

Падрабязней ›

Сям’я служыць разам

25.09.2015 00:520 каментарыяў
Сям’я служыць разам

Дэпартамент аховы вызначыўся з тымі, хто прадставіць падраздзяленне на агульнаведамаснай акцыі «Сям’я! Служым разам!» Адбор на гэты конкурс насамрэч вялікая адказнасць і для ўдзельнікаў, і для рэгіянальных упраўленняў, якім хочацца, каб менавіта іх супрацоўнікі сталі найлепшымі. Гэта і гонар, і павага. Але, па вялікім рахунку, «Сям’я! Служым разам!» — мноства [...]

Падрабязней ›