Матэрыялы па тэгу: "Кацярына Радзюк"

Бяспройгрышная латарэя для дарослых і сумесны карагод вакол ёлачкі

24.12.2015 00:010 каментарыяў
Бяспройгрышная латарэя для дарослых і сумесны карагод вакол ёлачкі

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы дом №3». Тут сапраўды пачуваешся як дома, у атмасферы любові і клопату. У доме жывуць 60 дзетак ва ўзросце ад 2 да 8 гадоў з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця. Яны займаюцца ў музычных, тэатральных, харэаграфічных і мастацкіх гуртках. Пераднавагоднія дні — [...]

Падрабязней ›

Экалагічныя пагрозы — трансгранічны інтарэс

12.12.2015 00:060 каментарыяў
Экалагічныя пагрозы — трансгранічны інтарэс

У Мінску падвялі вынікі трохгадовага праекта Праграмы развіцця ААН «Узаемасувязь паміж праблемамі наваколля і бяспекі ў Беларусі», які ажыццяўляўся пры ўдзеле Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы наваколля. Асаблівая ўвага ў праекце надавалася рэгіянальнаму супрацоўніцтву. Партнёрства для рашэння праблем Праект склаўся з трох вялікіх кампанентаў: развіцця супрацоўніцтва і рэгіянальных інструментаў па [...]

Падрабязней ›

Чаму можна павучыцца ў чарапах?

10.12.2015 00:090 каментарыяў
Чаму можна павучыцца ў чарапах?

Яны жывуць у сваім свеце і часта «замыкаюцца» ў сабе. Іх параўноўваюць з маленькімі дыназаўрамі і неабгрунтавана называюць павольнымі. Чарапахі не з тых свойскіх жывёл, якія «калі прыходзіш з працы, табе рады», як калісьці сказаў паштальён Печкін. Дык чаму ж тады людзі заводзяць маўклівых, закаваных у «браню», рэптылій? Са сваімі [...]

Падрабязней ›

«КаліЛаска»: старыя рэчы па новай цане

«КаліЛаска»: старыя рэчы па новай цане

Разбіраючы завалы на балконе, знайшла новенькія боты, якія не падыходзяць ні мне, ні знаёмым. Што рабіць? Можна знайсці ім гаспадара праз суполку «Аддам дарма». Альбо, прыхапіўшы пару непатрэбных рэчаў, завітаць на продаж беларускага дабрачыннага праекта па зборы і перадачы адзення ў сацыяльныя ўстановы «КаліЛаска». Не з пустымі рукамі адпраўляемся на [...]

Падрабязней ›

Час хурмы, мандарынаў і… лістападаўскіх клубніц

01.12.2015 00:140 каментарыяў
Час хурмы, мандарынаў і… лістападаўскіх клубніц

Да Новага года яшчэ цэлы месяц, але прылаўкі, заваленыя хурмой ды мандарынамі — галоўнымі вітаміннымі прысмакамі зімовага сезона — ужо ствараюць святочны настрой. Сярэдні кошт вялікіх цвёрдых пладоў сорта «какі» складае 29 тысяч за кілаграм. Некаторыя прадаўцы аддаюць «веліканаў» і па 35 тысяч рублёў — эквівалент кілаграма памелы альбо перцу. Калі ж вы [...]

Падрабязней ›

Калі ў нас з’явяцца «зялёныя» прадукты?

24.11.2015 00:530 каментарыяў
Калі ў нас з’явяцца «зялёныя» прадукты?

Усё часцей даводзіцца чуць, што з-за інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі, якая стараецца накарміць чалавецтва, дэградуюць глебы. Альтэрнатывай традыцыйнаму земляробству лічыцца арганічная сельская гаспадарка. Пры вырошчванні прадуктаў па гэтай тэхналогіі не выкарыстоўваюцца пестыцыды, гербіцыды, у саміх прадуктах адсутнічаюць харчовыя дабаўкі. Спецыялісты прызнаюць: такі від гаспадаркі зніжае нагрузку на землі і, адпаведна, негатыўны [...]

Падрабязней ›

Аматар бурай вады стаў ахвярай меліярацыі і «прышэльцаў»

Аматар бурай вады стаў ахвярай меліярацыі і «прышэльцаў»

Сёлета азёрны гальян — прадстаўнік сямейства карпавых — упершыню трапіў у спіс чырванакніжнікаў. Невялікая рыбка залацістага колеру, падобная да ліня, знаходзіцца пад аховай у Польшчы і ва Украіне. У Беларусі яна вядома пад імёнамі аўдотка, сняток, гаркушка, гарчак. Ад свайго брата — звычайнага гальяна — адрозніваецца ўзорам на целе ў дробную крапінку (у таго [...]

Падрабязней ›

«Мару зрабіць імпрэзу, прысвечаную Эльжбеце Пузыні»,

12.11.2015 00:260 каментарыяў
«Мару зрабіць імпрэзу, прысвечаную Эльжбеце Пузыні»,

І прайсціся паланэзам па Лучайскіх мясцінах. Алену Генадзьеўну Прохараву ведаюць усе. Невысокая, яркая, рудагаловая, яна, нібы агеньчык, заўжды з’яўляецца на розных культурных імпрэзах. Не запомніць яе рухавую паходку, іскрыстыя вочы ды ўсмешку проста немагчыма. Мяне Алена Генадзьеўна скарыла сваёй адкрытасцю і непасрэднасцю: з першых хвілін знаёмства з ёй можна гаварыць [...]

Падрабязней ›

Другое жыццё балота

27.10.2015 00:300 каментарыяў
Другое жыццё балота

Пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Праграмы развіцця ААН і Глабальнага экалагічнага фонду ў Беларусі, унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусія» распачата праца па аднаўленні гідралагічнага рэжыму на Ельні. Пятае па велічыні ў Еўропе верхавое балота мае няпросты лёс. Падчас вялікіх пажараў у 1998 і 2002 гадах згарэла [...]

Падрабязней ›

Якія прадстаўнікі флоры застаюцца заўжды зялёнымі?

Веч­на­зя­лё­ныя дрэ­вы аба­ра­ня­юц­ца ад хо­ла­ду 
з да­па­мо­гай іго­лак.

Восень — маляўнічая пара, калі дрэвы апранаюцца ў яркія строі, і, пакрасаваўшыся, скідваюць іх. Але не ўсе расліны прызвычаіліся мяняць колер лісця і тым больш пазбаўляцца яго. Пра вечназялёных прадстаўнікоў свету беларускай флоры распавядае старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь [...]

Падрабязней ›

Чаму матылі ўпадабалі гарышчы, альбо як зімуюць лускакрылыя

Дзён­нае паў­лі­на­ва во­ка зі­муе 
на ста­дыі іма­га і ад­но з пер­шых 
пра­чы­на­ец­ца пас­ля спяч­кі.

Са школьных гадоў мы ведаем: матылькі — гэта насякомыя з поўным пераўтварэннем. Яйка трансфармуецца ў вусеня, затым у кукалку, і нарэшце становіцца дарослым матыльком — імага. Цікава, што розныя віды «лятаючых кветак» зімуюць на адной з пералічаных стадый (зімоўка доўжыцца прыкладна паўгода). Пра асаблівасці гэтага няпростага перыяду ў жыцці насякомых распавёў навуковы [...]

Падрабязней ›

Клопаты беларускай тарцілы

Клопаты беларускай тарцілы

У часы Сярэднявечча еўрапейская балотная чарапаха была распаўсюджаным ласункам у Заходняй Еўропе. Лічылася, што яе мяса поснае. Сёння балотная тарціла стала чырвонакніжніцай і патрабуе аховы і дапамогі з боку чалавека. Адзіны на Беларусі від чарапах тыповы для большай часткі Еўропы. На беларускім Палессі праходзіць паўночная мяжа яго арэала, які раней [...]

Падрабязней ›

Кантрасты Чорнага кантынента,

22.10.2015 00:520 каментарыяў
Кантрасты Чорнага кантынента,

альбо Ноч у паліцэйскім участку і бананы са смакам бульбы. Калі з’яўляецца нагода паехаць у падарожжа, брастаўчанка Таццяна ГЕНДЗЕЛЬ доўга не раздумвае. Яе філасофія простая: збірай рэчы ў заплечнік ды выходзь на трасу. Аўтастопшчыца аб’ехала каля 20 краін, апошняе падарожжа дык увогуле занесла Таню на Чорны кантынент, дзе яна правяла [...]

Падрабязней ›

Не даеў? Накармі чарвяка!

01.10.2015 00:420 каментарыяў
Зба­лан­са­ва­най да­баў­цы бу­дзе ра­да лю­бая рас­лі­на.

Памятаеце анекдот, у якім жанчына захацела схуднець, але не магла, бо даядала за ўсімі сваякамі ежу. Доктар прапанаваў ёй завесці парася, на што пацыентка адказала: «І за ім даядаць»? Смех смехам, а лішкі прадуктаў ды ачысткі складаюць большую частку адходаў у нашых сметніцах. Выйсце ёсць з любых сітуацый, у тым [...]

Падрабязней ›

Зубр. Апошні дзікі бык Еўропы

29.09.2015 00:480 каментарыяў
Зубр. Апошні дзікі бык Еўропы

Ці змогуць зубры выжыць без дапамогі чалавека? Агульнавядомы факт: у пачатку мінулага стагоддзя сучаснікі маманта знаходзіліся на мяжы поўнага знікнення. Апошні вольны зубр Белавежскай пушчы быў забіты ў 1919 годзе. З таго часу пачалася карпатлівая праца па аднаўленні рэдкага віду. Толькі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя першыя вольныя статкі зуброў зноў [...]

Падрабязней ›

Бяспечны «холад»

За­праў­ка ха­ла­дзіль­ні­ка іза­бу­та­нам.

Айчынныя прадпрыемствы адмаўляюцца ад выкарыстання фрэонаў. Выбіраючы халадзільнік, вы наўрад ці задумваецеся, які холадагент у ім выкарыстоўваецца. Тэхніка «марозіць» дзякуючы фрэонам альбо гідрахлорфторвугляродам (далей — ГХФВ). Праўда, ёсць у гэтых рэчывах адзінае «але»: яны разбураюць азонавы слой атмасферы, тым самым падвяргаюць паверхню планеты ўздзеянню ўльтрафіялетавых сонечных промняў. Менавіта таму прадпрыемствы [...]

Падрабязней ›

Птушыная мова мае сэнс?

Птушыная мова мае сэнс?

Нядаўна арнітолагі са Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі даказалі, што крылатыя здольныя складаць словы з гукаў. Да гэтай пары вучоныя прыпісвалі такое ўменне толькі чалавеку. Спецыялісты вывучалі «размовы» шыладзюбых тымелій — птушак сямейства вераб’іных, якія пражываюць у Аўстраліі. Акустычны аналіз шчабятання паказаў: яны выкарыстоўваюць два акустычныя элементы «А» і «В» і складаюць [...]

Падрабязней ›

Куды падзець пратэрмінаваныя лекі?

Куды падзець пратэрмінаваныя лекі?

Некалькі разоў на год мы папаўняем свае хатнія аптэчкі самым неабходным. Даволі часта многія прэпараты так і застаюцца ляжаць мёртвым грузам, пакуль іх тэрмін прыдатнасці не скончыцца. Старыя «лекі», пра якія проста забываем, пакідаючы абы-дзе, трапіўшы ў рукі дзяцей, могуць адправіць малых у рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі…Што рабіць з [...]

Падрабязней ›

Пачуць песню пчол, альбо чаму эканаміст стаў па дрэвах лазіць?

24.09.2015 01:280 каментарыяў
Пачуць песню пчол, альбо чаму эканаміст стаў па дрэвах лазіць?

Калоды, тварба, лазбень, лязіва… Гэтыя словы многім вядомы хіба што па вытрымках з падручніка па айчыннай гісторыі. Бортніцтва сёння лічыцца ледзь не экзатычным заняткам. Аднак даследчык Іван ОСІПАЎ, які займаецца вывучэннем старадаўняга промыслу ўжо на працягу сямі гадоў, абвяргае мае словы. Дык ці ёсць будучыня ў бортніцтва? Вясковы менеджмент Будучы [...]

Падрабязней ›

Кавуны і дыні «здалі» пазіцыі

19.09.2015 00:310 каментарыяў
Кавуны і дыні «здалі» пазіцыі

А айчынныя ягады — «заваявалі». …Прылаўкі запоўнены рознымі гатункамі яблыкаў і груш: чырвоныя, жоўтыя і зялёныя, кіслыя і салодкія — на любы густ. «Залаты ранет», «штрудзель» стануць вашымі ўсяго за 18 тысяч рублёў, «малінавыя» і антоўнаўку аддаюць па 12 тысяч, кісла-салодкі «імант» — па 13 тысяч. Грушы «бэры» ёсць у наяўнасці па 20 [...]

Падрабязней ›