Матэрыялы па тэгу: "Дзіяна Серадзюк"

Шляхетная гусь і вінныя андруты

31.12.2015 00:400 каментарыяў
Шляхетная гусь і вінныя андруты

Як накрыць святочны стол у нацыянальнай традыцыі? — У маёй сям’і самымі любімымі святамі былі Каляды і Вялікдзень. Абавязкова ўсе павінны былі прысутнічаць за калядным сталом, бо лічылася, што тады будзе шчаслівы год. І я назірала, як рыхтаваліся да свята, — расказвае даследчыца нацыянальнай кухні Ларыса МЯТЛЕЎСКАЯ. — Па-першае, бацькі стараліся закалоць [...]

Падрабязней ›

Замест смеццеправодаў — новыя кантэйнеры

23.12.2015 00:130 каментарыяў
Замест смеццеправодаў — новыя кантэйнеры

А мінчан заахвоцяць дыферэнцаванымі тарыфамі. Налета ў сталічных шматпавярховіках плануюць заварыць каля тысячы «ствалоў» смеццеправодаў. Добра гэта ці дрэнна? Гарадскія ўлады лічаць, што такім чынам з’явіцца стымул для асобнага збору смецця мінчанамі. У Мінску цяпер перапрацоўваецца не менш як 30% сабраных насельніцтвам другасных рэсурсаў. Яшчэ год таму гэтая лічба складала [...]

Падрабязней ›

Без чаргі і аператара: Як працуюць «разумныя» тэрміналы

22.12.2015 00:530 каментарыяў
Без чаргі і аператара: Як працуюць «разумныя» тэрміналы

Нядаўна ў сталічных аддзяленнях паштовай сувязі сталі з’яўляцца новыя тэрміналы, з дапамогай якіх можна самастойна адпраўляць карэспандэнцыю вагой да двух кілаграмаў. «Звязда» апрабавала новую прыладу самаабслугоўвання. — Тэрміналы SMАRT-роst мы ўстанаўліваем для зручнасці нашых кліентаў, каб яны маглі з камфортам і без чаргі дасылаць свае адпраўленні, — расказвае начальнік упраўлення паштовых [...]

Падрабязней ›

Пяць спосабаў павіншаваць блізкіх са святамі

Пяць спосабаў павіншаваць блізкіх са святамі

«Да чаго тэхналогіі дайшлі!» — здзіўляўся герой любімага многімі мультфільма паштальён Печкін. Цікава, што б ён сказаў, калі працаваў бы на сучаснай беларускай пошце? Яе функцыянал пашырыўся настолькі, што адных толькі спосабаў павіншаваць дарагіх людзей і падрыхтавацца да свят знойдзецца як мінімум пяць. Мяркуйце самі. Для хуткасці — EMS Belpost Што найбольш [...]

Падрабязней ›

Свята ў канверце

Свята ў канверце

У трэндзе навагодніх паштовак — беларуская тэматыка. А вы ўжо рыхтуецеся даслаць сваім родным і блізкім святочныя лісты з прыемнымі пажаданнямі? Зрабіць віншаванне не толькі цёплым, але і прыгожым дапаможа штогадовы кірмаш паштовак, размешчаны на Мінскім паштамце. Сёлета тут прадстаўлена вялікая колькасць сюжэтаў картак на калядна-навагоднюю тэматыку, у тым ліку шмат [...]

Падрабязней ›

У Навагрудскім раёне будуюць самы магутны ў краіне ветрапарк

18.12.2015 00:050 каментарыяў
У Навагрудскім раёне будуюць самы магутны ў краіне ветрапарк

З усіх альтэрнатыўных крыніц энергіі гродзенскія спецыялісты вырашылі зрабіць стаўку на сілу ветра. Чатыры гады таму тут паставілі першую энергаўстаноўку, і цяпер, калі яна даказала эфектыўнасць і рэнтабельнасць, пачаўся мантаж яшчэ пяці генератараў. Іх сумарная магутнасць складзе 7,5 мегавата; такім чынам, ветрапарк зможа выпрацоўваць за год 18,45 мільёна кілават-гадзін электраэнергіі. [...]

Падрабязней ›

У Мінску можна ўбачыць Эйфелеву вежу на камарынай лапцы і самую маленькую ў свеце кнігу

17.12.2015 00:050 каментарыяў
У Мінску можна ўбачыць Эйфелеву вежу на камарынай лапцы і самую маленькую ў свеце кнігу

Прапусціць караван вярблюдаў скрозь вушка іголкі, падкаваць блыху — для сапраўднага майстра мікрамініяцюры звычайная справа. А вось зрабіць гэта вытанчана і па-мастацку пад сілу не ўсім. Пабачыць адзін з найлепшых прыкладаў «цудаў пад мікраскопам» можна на выставе омскага майстра Анатоля Каненкі, якая праходзіць у сталічным Доме-музеі І з’езда РСДРП. У Мінску [...]

Падрабязней ›

На Новы год мінчанам прапануюць інтэрактыўнага Дзеда Мароза

15.12.2015 00:550 каментарыяў
На Новы год мінчанам прапануюць інтэрактыўнага Дзеда Мароза

У навагоднюю ноч у Мінску будуць працаваць 27 пляцовак для масавых гулянняў, а каля Палаца спорту можна будзе ўбачыць музычна-піратэхнічнае шоу, устаноўкі для якога размесцяцца на Востраве слёз. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі — начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна РУДЗІКАВА распавяла, што сёлета ўпершыню [...]

Падрабязней ›

Найлепшыя ў свеце мазаікі і кава з жалудоў

Найлепшыя ў свеце мазаікі і кава з жалудоў

Карэспандэнт «Звязды» пазнаёмілася з цікавінкамі Свята-Елісавецінскага манастыра. Дзверы манастырскіх цэркваў адчынены з сямі раніцы да вечара, прыйсці памаліцца сюды можна ў любы час. Тут стаяць свечкі, сядзяць, стаяць, плачуць, разважаюць, нават спяць — ніхто і не падумае папракнуць. Манастыр прымае сотні паломнікаў, якія прыходзяць сюды не толькі для таго, каб пакланіцца [...]

Падрабязней ›

У Новы год будзем з шампанскім і цукеркамі

11.12.2015 00:420 каментарыяў
У Новы год будзем з шампанскім і цукеркамі

У крамах з’явіліся новыя спецыялізаваныя секцыі па продажы асартыменту навагодняй тэматыкі. Адных толькі штучных елак у гандлёвай сетцы Мінска налічваецца каля 100 разнавіднасцей! Кошты на сінтэтычных вечназялёных прыгажунь вагаюцца ад 60 тысяч рублёў да 5 млн — у залежнасці ад вышыні. Жывыя ж елкі на елачных базарах (іх у Мінску [...]

Падрабязней ›

Шакаладныя рэкі, вафельныя берагі

Шакаладныя рэкі, вафельныя берагі

«Звязда» даведалася, як робяцца цукеркі. Кандытарскую фабрыку можна знайсці літаральна па водары — апетытны пах какавы разносіцца на ўсё наваколле. І даросламу чалавеку складана ўтрымацца, каб не пачаць глытаць слінкі, а што ўжо казаць пра малых! Дарэчы, нядаўна ў дзяцей з’явілася магчымасць на ўласныя вочы пабачыць, як вырабляецца любімая слодыч, ну [...]

Падрабязней ›

Маленькіх мінчан чакаюць падарункі ад горада

10.12.2015 00:570 каментарыяў
Маленькіх мінчан чакаюць падарункі ад горада

Самае доўгачаканае і любімае дзятвой мерапрыемства — Галоўная ёлка краіны — пройдзе 24 снежня ў Палацы Рэспублікі. Свята наведаюць каля 1570 маленькіх мінчан, чакаюцца і міжнародныя дэлегацыі з гімназіі імя Францыска Скарыны з Вільнюса і гімназіі №23 з Рыгі. Намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея ВЯЛІКАЯ [...]

Падрабязней ›

Бурштынавы карабель, воіны стэпу і аўто Маа Цзэдуна

05.12.2015 00:240 каментарыяў
Бурштынавы карабель, воіны стэпу і аўто Маа Цзэдуна

«Звязда» даведалася, што звязвае Мінск з робін-гудаўскім Нотынгемам, в’етнамскім Ханоем ды іншымі гарадамі. У сталічнай ратушы можна ўбачыць сапраўдны калейдаскоп культур свету. Статуэткі, карціны, пано, дываны і многае-многае іншае — такое багацце прадстаўлена на выставе падарункаў гарадоў-пабрацімаў і партнёраў нашай сталіцы. У чым дружба, брат? У ратушы сабрана безліч цікавых рэчаў, [...]

Падрабязней ›

Першая гасцініца для жывёл з’явіцца ў Мінску ўжо ў гэтым месяцы

Першая гасцініца для жывёл з’явіцца ў Мінску ўжо ў гэтым месяцы

Куды падзець хатняга гадаванца на час ад’езду? Добра, калі пашчасціла са сваякамі, сябрамі ці суседзямі і яны не супраць патрымаць вашага чатырохлапага сябра ў сябе. Але так бывае не заўсёды, таму для многіх гасцініца для жывёл — не раскоша, а жыццёвая неабходнасць. «Гасцініца цалкам гатова да прыёму чатырохногіх пастаяльцаў. З 18 [...]

Падрабязней ›

Чвэрць стагоддзя — пад цымбалы і гармонік

04.12.2015 00:320 каментарыяў
Чвэрць стагоддзя — пад цымбалы і гармонік

Заслужаныя калектывы народнай музыкі з усёй краіны выступяць у філармоніі. Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», які ўжо стаў сапраўднай візітоўкай Пастаўшчыны, адзначае 25-годдзе. Ёсць цудоўная нагода пачуць найлепшых выканаўцаў — лаўрэатаў фестывалю розных гадоў на святочным гала-канцэрце, які адбудзецца ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі 11 снежня. У святочнай імпрэзе, [...]

Падрабязней ›

Нашчадкі акадэмікаў спрабуюць адстаяць свае сядзібы ў сталічнай Лошыцы

02.12.2015 00:460 каментарыяў
Нашчадкі акадэмікаў спрабуюць адстаяць свае сядзібы ў сталічнай Лошыцы

Адноўленая сядзіба Лошыцкага парку ў савецкія часы мела назву «Белы дом». Тут жылі супрацоўнікі доследнай станцыі Усесаюзнага інстытута раслінаводства, створанай у 1925 годзе, іх нашчадкі і цяпер памятаюць гады дзяцінства, праведзеныя ў «Белым доме». У ім яны даўным-даўно не жывуць, аднак неўзабаве могуць страціць і дамы, у якіх правялі большую [...]

Падрабязней ›

Зніжкі да 90%

26.11.2015 00:210 каментарыяў
Зніжкі да 90%

29 лістапада ў сталічных крамах можна будзе выгадна закупіцца. Акцыя «Адзіны дзень зніжак» ужо стала праходзіць па ўсёй краіне, некаторыя спецыяльна чакаюць яе, каб адправіцца па глабальныя пакупкі. У якія мінскія крамы і гандлёвыя цэнтры можна будзе завітаць у апошнюю нядзелю лістапада? Як паведамляе сайт Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, [...]

Падрабязней ›

Як можна страціць жытло праз няплату за паслугі ЖКГ

25.11.2015 00:580 каментарыяў
Як можна страціць жытло праз няплату за паслугі ЖКГ

Нядаўна ў Мінску дзве сястры вымушаны былі пакінуць сваю трохпакаёвую кватэру і пераехаць у адзін невялікі пакой. Жанчыны завінаваціліся за камунальныя выгоды 4,2 млн рублёў. Гісторыя не новая, але, хочацца спадзявацца, павучальная. Важная не сума, а тэрмін Сёстры (27 і 33 гады) пастаянна спрачаліся паміж сабой аб тым, хто павінен [...]

Падрабязней ›

«Мы яго называлі дзядзька Янка»

21.11.2015 00:350 каментарыяў
«Мы яго называлі дзядзька Янка»

У Мінску адзначылі 110-годдзе пісьменніка Яна Скрыгана. «Час робіць усё, што яму прыспявае». Гэтыя словы — цытата з дзённікаў пісьменніка, па біяграфіі якога можна здымаць поўнаметражны фільм. Лёс незвычайны, і ў той жа час, на жаль, не такі ўжо рэдкі для таго пакалення беларускай інтэлігенцыі, якое трапіла ў жорны раз’юшанай рэпрэсіўнай [...]

Падрабязней ›

Галоўнае — дакладна выканаць тэхналогію

14.11.2015 00:390 каментарыяў
Галоўнае — дакладна выканаць тэхналогію

Першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль ЛІНЕВІЧ адзначае, што сёлетні год для раёна выдаўся складаным. Стаяла засуха, але, нягледзячы на гэта, фактычна ўсе гаспадаркі (а гэта сем юрыдычных асоб і гігант — агракамбінат «Дзяржынскі» з трыма філіяламі) выканалі неабходныя паказчыкі. — Што да ўраджаю збожжавых, [...]

Падрабязней ›