Матэрыялы па тэгу: "Барыс Пракопчык"

2200 новых рабочых месцаў створаць на Гродзеншчыне

30.12.2015 00:460 каментарыяў
2200 новых рабочых месцаў створаць на Гродзеншчыне

Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў эканоміцы і недабор запланаваных паступленняў у бюджэт, у вобласці выканалі першачарговыя задачы ў сацыяльнай сферы і ні на дзень не сарвалі выплату заробкаў бюджэтнікам. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ. Задача на наступны год — стварыць на Гродзеншчыне 2200 новых рабочых месцаў. Прычым гэтую [...]

Падрабязней ›

Спяшайцеся рабіць дабро!

Спяшайцеся рабіць дабро!

— Мы клапоцімся пра тое, каб маленькія грамадзяне Беларусі жылі ў цяпле і дастатку, атрымлівалі новыя веды, вучыліся дабрыні і мужнасці, заўсёды знаходзілі абарону і дапамогу з боку дарослых, — такімі словамі вітаў учора старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр БУЛАК дзяцей, якія прыехалі на навагодняе дабрачыннае свята ў сядзібу дзеда Зімніка [...]

Падрабязней ›

Сканер бачыць усё

Сканер бачыць усё

У аўтадарожным пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы распачаў працу новы інспекцыйна-аглядны комплекс «Рапіскан». Ён значна паляпшае якасць мытнага кантролю грузавікоў і пры гэтым іх агляд у параўнанні з ранейшай сістэмай патрабуе значна менш часу. Сканаванне аўтамабіля і грузаў займае адну хвіліну, а ўвесь кантрольны працэс — не больш за [...]

Падрабязней ›

Пачыналі добрую справу…

29.12.2015 00:040 каментарыяў
Пачыналі добрую справу…

А ў рэальнасці, як паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, з абароту РСКУП «Ваўкавыскае» вывелі, папросту замарозілі грашовыя сродкі ў суме каля 160 тысяч еўра. Ды яшчэ прадпрыемства заплаціла каля 30 тысяч еўра за карыстанне банкаўскім крэдытам. Гэта здарылася з той прычыны, што ўжо прайшло 7 гадоў, як набылі ў [...]

Падрабязней ›

На хэндбайку — да Балтыйскага мора

23.12.2015 00:430 каментарыяў
На хэндбайку — да Балтыйскага мора

Карэспандэнт «Звязды» сустрэўся з 27-гадовым лідчанінам Аляксандрам АЎДЗЕВІЧАМ, які нядаўна пераадолеў на хэндбайку (па сутнасці, гэта веласіпед з педалямі, якія круцяць рукамі) больш за паўтысячы кіламетраў! Цяпер ён марыць аб новых падарожжах, а як кіраўнік міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» імкнецца разам з мясцовымі ўладамі зрабіць Ліду горадам, [...]

Падрабязней ›

…І чалавечыя кантакты

…І чалавечыя кантакты

Пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных трансгранічных праектаў і іншых рэгіянальных ініцыятыў абмеркавалі ў Гродне ўдзельнікі сустрэчы гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Беларусі і Польшчы. Уладзімір ДЗЯШКО, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама: — Гэты год быў у такім кірунку даволі паспяховым. Рэалізавана шмат сумесных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры, [...]

Падрабязней ›

Якое свята без падарункаў?

Якое свята без падарункаў?

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў пабываў на навагоднім свяце ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўручыў сертыфікат на суму 25 мільёнаў рублёў і салодкія падарункі кожнаму выхаванцу. Гэты цэнтр працуе ў Гродне 17 гадоў, дапамагаючы дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Уладзімір Краўцоў адзначыў, [...]

Падрабязней ›

Чалавек-кантэйнер

22.12.2015 00:480 каментарыяў
Чалавек-кантэйнер

У пункце пропуску «Беняконі» работнікі праваахоўных органаў затрымалі аднаго з пасажыраў аўтобуса, які рухаўся па маршруце «Вільнюс — Воранава». 41-гадовы жыхар Гродна спрабаваў увезці з Літвы партыю гашышу. Прычым для выяўлення гэтага факту давялося прыцягваць спецыялістаў медустановы. Аказалася, што 6 кантэйнераў з 200 грамамі наркотыкаў былі схаваны ў… прамой кішцы. Як [...]

Падрабязней ›

Маладым спецыялістам — падтрымка

Маладым спецыялістам — падтрымка

Святлана МЯКІШ, намеснік дырэктара Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта»: — Паколькі сёлета ў краіне Год моладзі, то і для нас гэтая тэма была адной з прыярытэтных. Мы прынялі ў калектыў 37 маладых спецыялістаў, якія цяпер працуюць аператарамі паштовай сувязі. Урачыста пасвячаем іх у паштовыя работнікі, праводзім з імі майстар-класы, трэнінгі па [...]

Падрабязней ›

Жывыя знакі на дарогах

15.12.2015 00:350 каментарыяў
Жывыя знакі на дарогах

Фатограф Ян Хведчын і стыліст Вольга Ко пры падтрымцы гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі прадставілі праект «Жывыя знакі». У ролі мадэляў выступілі прафесійныя танцоры. Аўтары праекта замянілі сімвалы на знаках жывымі фотаздымкамі людзей, каб паказаць, што выкананне ПДР — гэта не пустая фармальнасць, а неабходнасць, якая выратоўвае жыцці. Такім чынам яны хочуць прыцягнуць увагу [...]

Падрабязней ›

Рэкорды Гінеса ў паветры і пад вадой устанаўлівае гіравік Анатоль ЯЖОЎ

12.12.2015 00:180 каментарыяў
Ана­толь Яжоў 
пад­час уста­наў­лен­ня су­свет­на­га рэ­кор­ду на Паў­днё­вым по­лю­се.

Не так даўно ў Гродне прайшоў чэмпіянат свету па гіравым спорце, у якім удзельнічалі 157 спартсменаў з 17 краін. Адзін з арганізатараў гэтых спаборніцтваў — старшыня праўлення міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту, унікальны гіравік, адзіны ў свеце ўладальнік 145 сертыфікатаў Гінеса Анатоль ЯЖОЎ. Пад двума сцягамі — Анатоль Мікалаевіч, вы жывяце [...]

Падрабязней ›

Сустрэча з дзедам Зімнікам і бабай Завірухай

11.12.2015 00:090 каментарыяў
Сустрэча з дзедам Зімнікам і бабай Завірухай

«Сядзіба дзеда Зімніка і бабы Завірухі», у якім задзейнічаны практычна ўсе клубныя ўстановы Іўеўшчыны, спаўняецца 5 гадоў. У гэтыя дні завяршаецца падрыхтоўка чарговай навагодняй праграмы і, як заўсёды, не абыдзецца без новых «фішак» — фальклорных персанажаў, забаў і конкурсаў. Пра некаторыя з іх карэспандэнту «Звязды» паведаміла арганізатарка праекта, намеснік дырэктара Іўеўскага [...]

Падрабязней ›

Прадстаўнік дзяржавы — не «вясельны генерал»

09.12.2015 00:580 каментарыяў
Прадстаўнік дзяржавы — не «вясельны генерал»

Паўнамоцтвы ёсць, але як імі карыстаюцца? Наяўнасць на балансе акцыянерных таварыстваў аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, вядзе да значных затрат на іх утрыманне. Абласны Савет дэпутатаў мае права ў 5 разоў павялічыць для такой маёмасці падатак на зямлю. Аб гэтым прадстаўнікоў дзяржавы ў акцыянерных таварыствах папярэдзілі на сумеснай калегіі Камітэта дзяржаўнага [...]

Падрабязней ›

Шчучынскі ракетамадэліст — адзін з найлепшых у свеце

08.12.2015 00:170 каментарыяў
Шчучынскі ракетамадэліст — адзін з найлепшых у свеце

Васьмікласнік СШ №2 г. Шчучына Максім Пянькоўскі ўдастоены прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко, якая ўжо традыцыйна ўручаецца лепшым школьнікам і студэнтам. Сёлета прэстыжную прэмію ў розных намінацыях атрымалі 39 таленавітых маладых людзей Гродзеншчыны. Шчучынскі школьнік — за дасягненні ў ракетамадэльным спорце, якім ён з дзевяцігадовага ўзросту займаецца ў раённым [...]

Падрабязней ›

«Прывітанне» з эпохі жаноцкасці

04.12.2015 00:440 каментарыяў
«Прывітанне» з эпохі жаноцкасці

Як старадаўні капялюшык паслужыў пачаткам для ўнікальнай калекцыі. Жаночыя сукенкі канца XІX — пачатку XX стагоддзя, а таксама капялюшыкі, сумачкі, парасоны, пальчаткі і іншыя дамскія рэчы паказвае Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі на выставе «Мадэрн — эпоха жаноцкасці». Сваю калекцыю Марына ІВАНОВА з Кіева збірае ўжо каля 30 гадоў. А [...]

Падрабязней ›

У Адэльску — свята млынароў, у Азёрах — рыбакоў, або Кожнаму мястэчку па «фішцы»

02.12.2015 00:560 каментарыяў
У Адэльску — свята млынароў, у Азёрах — рыбакоў, або Кожнаму мястэчку па «фішцы»

У Гродзенскім раёне стараюцца папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну, традыцыі сваіх населеных пунктаў — дзеля мясцовых жыхароў і гасцей. Вось і нядаўна ў аграгарадку Адэльск адбылося свята млынароў. З гэтай нагоды — пытанні карэспандэнта «Звязды» да начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Наталлі РАМАНОВІЧ. — У чым гістарычныя карані [...]

Падрабязней ›

Неба крычыць…

01.12.2015 00:200 каментарыяў
Неба крычыць…

Дабрачынны канцэрт пад такой назвай, скіраваны на падтрымку дзяцей і маладых людзей, хворых на аўтызм і сіндром Даўна, пройдзе 4 снежня ў Астраўцы. Такія канцэрты сталі ў раёне добрай традыцыяй: дзякуючы ім за пяць гадоў дапамогу аказалі больш як пяцідзесяці мясцовым жыхарам з рознымі захворваннямі. Прычым з кожным годам ахвотных [...]

Падрабязней ›

У Гродне пабудуюць футбольны манеж

20.11.2015 00:390 каментарыяў
У Гродне пабудуюць футбольны манеж

Памятны знак на месцы ўзвядзення крытага футбольнага манежа, дзе сцены і дах будуць з надзіманых канструкцый, устанавілі ў гродзенскім лесапарку Пышкі. Гэта сумесны праект асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і мясцовых улад. Усе падрыхтоўчыя работы фінансуе мясцовы бюджэт, а затраты па паветраапорным купале і штучным пакрыцці пляцоўкі — за кошт БФФ. Падобны [...]

Падрабязней ›

«Падкова» там, дзе трэба

17.11.2015 00:200 каментарыяў
«Падкова» там, дзе трэба

— Здараецца, павесім падкову на сцяну і чакаем, што прыйдуць дабрабыт і багацце. А ў сельскай гаспадарцы яе трэба, так бы мовіць, прыбіць на капыты каня і араць, араць і араць. Па-мойму, гэтая «падкова» ў аграрнікаў Гродзеншчыны там, дзе трэба, — зазначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл РУСЫ на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2015» [...]

Падрабязней ›

Дадому — на новенькіх Сhеvrоlеt Nіvа

Дадому — на новенькіх Сhеvrоlеt Nіvа

У Ельск з’ехаліся найлепшыя аграрыі з усёй Гомельшчыны. Тых, каго мы, журналісты, прывыклі бачыць на полі ў рабочым адзенні, на абласным свяце было не пазнаць. Паважныя мужчыны ў шэрых касцюмах з гальштукамі, якія шчыравалі ад світання да світання ўсё лета, прымалі заслужаныя ўзнагароды. Сёлета найлепшымі ў вобласці прызнаны Гомельскі, Веткаўскі [...]

Падрабязней ›