Бібліятэка “Звязды”

Знаёмімся Чытаем Пішам

booksБібліятэка, з якой вас збіраемся знаёміць ў нашай віртуальнай прасторы, — гэта не проста віртуальны кнігазбор. Па-першае, мы запрашаем да знаёмства з кнігамі, якія выйшлі ў шырокі свет са сцен “Выдавецкага дома “Звязда”. Па-другое, шмат што са змешчанага ў абсягах нашай “Бібліятэкі “Звязды”, вы знойдзеце выключна ў нас, бо некаторым друкаваным кнігам папярэднічаюць іх электронныя версіі або сінопсіс, кароткае выкладанне тых ці іншых мастацкіх, гісторыка-асветніцкіх, краязнаўчых і нават навуковых выданняў. І яшчэ адна акалічнасць – мы запрашаем вас да актыўных стасункаў з нашай “Бібліятэкай “Звязды”: магчыма, вы толькі пачынаеце рабіць першыя крокі ў літаратуры і не ведаеце, ці варты ваш твор публікацыі. Тады адкіньце ў бок сумненні і прыходзьце да нас. Першым асобнікам вашай кнігі – ужо пасля знаёмства з ёю рэдактара, іншых рупліўцаў выдавецкай справы – стане той варыянт, які будзе прадстаўлены ў электроннай “Бібліятэцы “Звязды”.

Кнігі, якія мы адрасуем вам, паважаныя чытачы, — гэта і лепшыя знаходкі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, і паэзія класікаў айчыннага прыгожага пісьменства, і дзённікі і мемуары, літаратурная крытыка, а яшчэ – даведнікі, дапаможнікі, слоўнікі.

Прыемнага чытання, сябры!