Выдавецкi дом «Звязда» прадставiў у Маскве творчасць Наталлi Iгнаценкі

07.09.2015 13:16каментарыяў: 0

5 верасня, у рамках 28 Маскоўскай кнiжнай выставы-кiрмаша выдавецкi дом «Звязда» прадставiў творчасць Наталлi Iгнаценкі. На прэзентацыi аўтар расказвала пра свае кнiгi «Разговор под звёздным небом», «Сказочные путешествия с приключениями», «Как два брата спортсменами стали», «Как два брата этикет изучали» i паказвала iнсталяцыi да казак. Цудоўная прэзентацыя прайшла ў фармаце [...]

Юльян Тувім: родны для ўсіх?

25.10.2013 17:18каментарыяў: 0
тувім

Працягваюцца мерапрыемствы ў межах Месяца польскай літаратуры ў Мінску. Так, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН працуе кніжная выстаўка “На крылах верша”, прысвечаная польскаму паэту Юльяну Тувіму. Дарэчы, у самой Польшчы 2013-ты аб’яўлены яго годам. Так выказаў пашану да айчыннага класіка польскі Сейм. Да таго ж, сёлета — 100-годдзе першай публікацыі [...]

Артыстычная калонія Сольнака

Сольнак

З 23 кастрычніка па 18 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі ўпершыню ў Беларусі экспануецца выстаўка «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака». У гонар гадавіны рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы ў Венгрыі 1956 года, а таксама Дня абвяшчэння Венгерскай рэспублікі з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча горада Сольнака (Венгрыя) прадстаўлена больш як 30 [...]

Фестываль класа “А”

ТЭАРТ

Кіна- або тэатральны форум, у праграме якога прадстаўлены лепшыя дасягненні сучаснага мастацтва ў пэўнай галіне, адносіцца катэгорыі клас “А”. Як мяркуюць спецыялісты, сёлетні “ТЭАРТ” цалкам адпавядае такім патрабаванням. Акрамя таго, ён выконвае шэраг місій, надзвычай важных для беларускага грамадства. Місіі — выканальныя! З 2011 года, калі прайшоў першы форум, “ТЭАРТ” [...]

Музыка стагоддзяў

Паставы

Значная падзея — фестываль “Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — упершыню адбылася ў музычнай сталіцы Паазер’я. Канцэрты праходзілі ў чатырох цудоўных храмах, размешчаных у самім райцэнтры, гарадскім пасёлку Лынтупы, вёсках Камаі і Лучай.   Сярод ганаровых гасцей фэсту — прэлат, прадстаўнік Рыма Дон Карнэліа, ксёндз-прэлат Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла Святых Сымона [...]

Брава — Франкфурт!

18.10.2013 19:55каментарыяў: 1
Франкфурт-1

Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш у Франкфурце — найбуйнейшая ў свеце. Сюды штогод прыязджаюць больш як сем тысяч экспанентаў з сотні краін. У гэтым годзе колькасць наведвальнікаў выстаўкі дасягнула амаль 300 тысяч.   Ганаровы госць сёлетняга кніжнага кірмашу — Бразілія, — насуперак клішэ пра краіну сонца, пляжаў і самбы, даводзіла, што ў [...]

З паўналеццем, “Вежа”!

27.09.2013 14:24каментарыяў: 0
белая вежа

У горадзе над Бугам прайшоў ХVІІІ міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Правілы і ўмовы Брэсцкі форум даўно зрабіўся тэатральнай візітнай карткай не толькі абласнога горада, але і ўсёй Беларусі. Сёлета на яго было даслана больш як 200 заявак, але ў канчатковую праграму ўвайшло толькі 22 спектаклі з 13 краін. Гэтым [...]

Сугучча ідэй, садружнасць сэрцаў

Форум

У Мінску прайшоў VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД “2013 год — год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў дзяржавах-удзельніцах СНД”. Яго арганізатарамі выступілі Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці, беларускі ўрад пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога выканаўчага [...]

Шматаблічны Колас

Якуб Колас

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі, прысвечанай ушанаванню вобраза паэта ў творчасці беларускіх скульптараў. Выстаўка — з’ява ўнікальная. Упершыню ў межах акцыі “Адкрытыя фонды” разам прадстаўлены творы мастацтва з калекцыі “скульптура”. Экспазіцыю складае каля 19 адзінак. Гэта работы выдатных скульптараў: Аляксея Глебава, Андрэя Заспіцкага, Уладзіміра Слінчанкі, [...]

Адвечнае спаборніцтва

Адвечнае спаборніцтва

28 верасня Вялікі тэатр Беларусі запрашае ў Камерную залу імя Александроўскай на прэм’еру аднаактовых опер “Дырэктар тэатра” Вольфганга Амадэя Моцарта і “Спачатку музыка, потым словы” Антоніа Сальеры. Па задумцы пастаноўшчыкаў кампазітары зноў сыдуцца ў адвечным творчым спаборніцтве. Пра ўзаемную непрыязнь знакамітых кампазітараў Моцарта і Сальеры ходзяць легенды. Мы памятаем, што [...]

Замалёўкі на клятчастым лістку, Або Пачак запалак знутры

20.09.2013 15:13каментарыяў: 0
Пасля

Спазніўшыся з перапынку, я не паспела сесці бліжэй, таму была адціснута больш празорлівымі пераемнікамі на апошнюю парту. Але ж ва ўсім трэба знаходзіць нешта для сябе, інакш усё жыццё прыйдзецца правесці ў пошуках. З майго дазору я бачыла большасць нашай аўдыторыі, што не магло не радаваць мой спрактыкаваны назіраннямі мозг.  [...]

Казкі для дзяцей і дарослых

19.09.2013 17:25каментарыяў: 0
Аўласенка

Напярэдадні Дня бібліятэк у Бібліятэцымінскай кніжніцы № 2 імя Н. К. Крупскай, што сёлета адзначае сваё 100-годдзе, прайшоў урок ведаў, прысвечаны тэме: “Па жыцці з родным словам”. Запрошаным госцем і настаўнікам на гэтым “уроку” стаў пісьменнік Генадзь Аўласенка. У межах імпрэзы адбылася аўтограф-сесія аўтара, а таксама прэзентацыя яго кнігі “Казкі дзядулі Дняпра”, [...]

Арган перайшоў на «лічбу»

Белдзяржфілармонія на мінулым тыдні прадставіла адрэстаўраваны арган. Новыя магчымасці “караля інструментаў” прадэманстравалі напярэдадні адкрыцця 76-га сезона. Цяпер адзін з найбуйнейшых арганаў Еўропы абсталяваны электроннай сістэмай. Спецыяльна для інструмента быў замоўлены новы пульт — гэта дазволіла адмовіцца ад правадоў і стварыць кампактную сістэму кіравання. Арган атрымаў дадатковае абсталяванне, якое дазволіць запісваць [...]

Дождж чытача не запужае

18.09.2013 17:41каментарыяў: 0

Cвяткаванне Дня горада ў Мінску 14 верасня праходзіла ў «экстрымальных» умовах: увесь час ішоў халодны дождж, надвор’е не спрыяла шпацыру. Але дрэннае надвор’е не сапсавала настрой мінчукоў і гасцей сталіцы, якія ўсё ж паміж канапай і новымі ўражаннямі і знаёмствамі абралі рух. І добра зрабілі, бо РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», [...]

У суладдзі з сабою

Пра Левановіча

Паміж дзвюма сустрэчамі — палова чалавечага жыцця, амаль тры дзясяткі гадоў, як і паміж першым ды другім лістамі Леаніда Левановіча. Пасля будуць новыя лісты, а пачалося ўсё ў верасні 1982 года. У Жабінку Брэсцкай вобласці па лініі Бюро прапаганды літаратуры з Мінска прыехалі паэт Хведар Чэрня і празаік Леанід Левановіч. [...]

Палац мастацтва імя Віталя Цвіркі

палац мастацтва

Днямі зацверджана прапанова Беларускага саюза мастакоў прысвоіць Палацу мастацтва ў Мінску імя народнага мастака БССР Віталя Цвіркі. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні саюза Рыгор Сітніца на адкрыцці выстаўкі творцы “Віталь Цвірка. 100…” Вялікая экспазіцыя пейзажаў і нацюрмортаў класіка беларускага жывапісу другой паловы ХХ стагоддзя будзе працаваць да 18 верасня. [...]

«Пад небам Коласа»

колас_данелайціс

Так называецца выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, якая адкрылася ў мемарыяльным музеі Крысціёніса Данелайціса, што ў Несцераўскім раёне Калінінградскай вобласці. На пераломным этапе гісторыі, у складаныя для народа перыяды, ствараюцца глыбокія, філасофскія, прароцкія творы. Такім прарокам для Беларусі стаў Якуб Колас — яго несмяротная паэма “Новая зямля” [...]

АНОНС!!! У Брэсце чакаецца прэзентацыя кнігі Алеся Паплаўскага «Скрыжалі душы»

10.09.2013 13:31каментарыяў: 0
Поплавский

Сёння, 10 верасня,  у Абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага ў Брэсце адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Паплаўскага «Скрыжалі душы». «Скрыжалі душы» – гэта роздум над жыццём і імкненне да гарманічнага спалучэння асацыятыўнага мыслення і шчырасці ў выяўленні пачуццяў. Не гледзячы на тое, што ў вершах пераважаюць элегічныя матывы, гэта ў большасці [...]

АНОНС!!!

dnepr2

Запрашаем вас на прэзентацыю кнігі Генадзя Аўласенкі “Казкі дзядулі Дняпра”, якая адбудзеца сёння ў 10.45 у “Бібліятэцы №2 ім. Крупскай” па адрасе: г. Мінск, вул. Усходняя, 56.

Не растрачаны пісьмёны

06.09.2013 15:23каментарыяў: 0
byxov

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства ўяўляе сабой свята і літаратурнае, але і гістарычна значнае, — дзякуючы невыпадковаму абранню гарадоў-сталіц. За 20 год імі па чарзе станавіліся: Полацк, Тураў, Нясвіж, Мсціслаў, Пінск, Смаргонь, Паставы… і, нарэшце, Быхаў. Менавіта з быхаўскай зямлёй звязаная гісторыя Баркулабаўскага летапісу — аднаго з найбуйнейшых помнікаў беларускага пісьменства. [...]