Гарадзенскі сырнік і яго «сваякі»

07.04.2015 00:10каментарыяў: 0
Гарадзенскі сырнік і яго «сваякі»

Дэсертная тварожная запяканка, або сырнік, мае доўгую гісторыю, а яе шматлікія мясцовыя варыянты вядомы дзясяткам народаў ці не на ўсіх кантынентах. Ідэя запякаць тварог (або блізкія да яго віды мяккага сыру), змяшанага з яйкамі, маслам, мукой, мёдам або цукрам, у печы, каб атрымаць у выніку салодкі дэсерт — вельмі старая, [...]

Падрабязней ›

Былая слава велікодных бабак

31.03.2015 00:15каментарыяў: 0
Былая слава  велікодных бабак

Адна з даўніх баек гэтай рубрыкі (ад 17 снежня 2013 года) пераказвала легенду, а хутчэй, анекдот ХІХ стагоддзя, ад навагрудскага адваката Ігнацыя Яцкоўскага — адкуль узяліся велікодныя бабкі ў Літве (і на Беларусі, вядома). Але адкуль жа насамрэч паходзіць назва «баба» («бабка»)? На гэты конт ёсць некалькі версій. Паводле адной з [...]

Падрабязней ›

Прэцэдэнт Яна Шытлера

24.03.2015 00:18каментарыяў: 0
Прэцэдэнт Яна Шытлера

Славутыя аўтаркі нашых першых кулінарных энцыклапедый, Ганна Цюндзявіцкая і Вінцэнта Завадская, бадай, не здолелі б напісаць свае славутыя кнігі, калі б не мелі папярэдніка, чыё імя сёння трохі адышло ў цень. Ян (дакладней, Ёган) Шытлер нарадзіўся ў Варшаве ў 1763 годзе ў сям’і кухара-немца. Яшчэ ў 14-гадовым узросце пачаў працаваць [...]

Падрабязней ›

Дзень святога Патрыка, або Ірландска-беларускі fusіоn

17.03.2015 00:36каментарыяў: 0
Дзень святога Патрыка,  або Ірландска-беларускі fusіоn

Наш час — час раз­мы­ван­ня ме­жаў і раз­бу­рэн­ня стэ­рэа­ты­паў, час не­чу­ва­ных маг­чы­мас­цяў і ба­лю­чых страт. У ідэа­ло­гіі — пост­ма­дэр­нізм, а ў ку­лі­на­рыі — fusіоn (фьюжн), сплаў, амаль­га­ма, анаг­ра­ма, гіб­рыд, эк­лек­ты­ка. Ста­рыя ка­но­ны це­шаць хі­ба што му­зей­шчы­каў, усім хо­чац­ца па­ру­шаць звык­лыя тра­ды­цыі, ку­ра­жыц­ца, эпа­ці­ра­ваць, блюз­не­рыць і пі­я­рыц­ца. Са­мыя да­ра­гія і рэй­тын­га­выя [...]

Падрабязней ›

Блакітныя пялёсткі, чорныя зярняты…

10.03.2015 00:33каментарыяў: 0
Блакітныя пялёсткі, чорныя зярняты…

Ці чулі вы калі-небудзь пра чарнушку? Не пра Ганну Чарнушку з Мележавых «Людзей на балоце» і не пра курыцу падземнага канцлера са старой дзіцячай казкі, а пра гэтак званы чорны кмен — Nіgella Satіva па-навуковаму. А некалі ж, да калектывізацыі, каля кожнага заможнага дома высявалі трохі гэтай чарнушкі — перш за ўсё, [...]

Падрабязней ›

Казюкі, што паволі вяртаюцца

03.03.2015 00:55каментарыяў: 0
Казюкі, што паволі вяртаюцца

Святы Казімір, сын польскага караля і вялікага князя літоўскага Казіміра ІV Ягелона, нарадзіўся ў 1458 годзе, а памёр у 1484 годзе ў Гародні, маючы ўсяго 26 гадоў. Апошнія некалькі гадоў жыцця ён фактычна кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім ад імя бацькі. Быў вельмі набожным, сціплым, але хваравітым. Асабліва шанаваў шлюбную чысціню. [...]

Падрабязней ›

Кнышы

24.02.2015 00:35каментарыяў: 0
Кнышы

Кныш — да­лё­кі сва­як рус­кай ват­руш­кі і аў­стрый­ска­га штру­дзе­ля. Так на­зы­ваў­ся ко­лісь не­вя­лі­кі круг­лы пі­ра­жок з за­пе­ча­ным уся­рэ­дзі­не (або вы­кла­дзе­ным на па­верх­ні, па­між пры­ўзня­ты­мі края­мі) тва­ра­гом. Або ва­рэн­нем, або па­се­ра­ва­най цы­бу­ляй. Кны­шы з цы­бу­ляй і грэц­кай ка­шай у ХІХ ста­год­дзі па­да­ва­лі­ся ў ся­рэд­не­за­мож­ных да­мах як да­да­так да мяс­ных страў. На [...]

Падрабязней ›

Па слядах Ганны Цюндзявіцкай

17.02.2015 00:45каментарыяў: 1
Па слядах Ганны Цюндзявіцкай

Калі выдавецтва «Полымя» ў 1993 годзе ўпершыню выдала кнігу «Літоўская гаспадыня» ў перакладзе на беларускую, велізарным накладам, гэта была вялікая сенсацыя. Кніга выклікала тады гарачыя спрэчкі: ці мае кніга з такой назвай дачыненне да нашай гісторыі і культуры? Асоба самой аўтаркі, Ганны Цюндзявіцкай, у параўнанні са зместам гэтай славутай гаспадарчай [...]

Падрабязней ›

Калядныя пернікі

20.01.2015 00:30каментарыяў: 0
Калядныя  пернікі

Паступова мінае час калядна-навагодніх свят, вось ужо і стары Новы год прайшоў. Апошні кулінарны сімвал гэтай пары, пра які хочацца расказаць, — гэта калядныя пернікі. Зразумела, пернікі ў нас выпякалі не толькі на Божае Нараджэнне (у цені якога хаваўся і такі малазначны некалі прысвятак як Новы год). Напрыклад, рабілі вялікія пернікі [...]

Падрабязней ›

Свята Трох Каралёў

06.01.2015 00:20каментарыяў: 0
Свята Трох Каралёў

У той час, калі ў праваслаўных каляды толькі пачынаюцца, у католікаў яны заканчваюцца Святам Трох Каралёў (зрэшты, калядкі працягваюць спяваць яшчэ амаль цэлы месяц — да Грамніц). Час ад 25 снежня да 6 студзеня — гэта час, які спатрэбіўся каралям (вешчунам), каб знайсці нованароджанае дзіцятка, а для нас таксама — пачатак чарговага адліку на зямным [...]

Падрабязней ›

Ламанцы і сліжыкі

30.12.2014 00:33каментарыяў: 0
Ламанцы і сліжыкі

У кан­цы XІX ста­год­дзя, ка­лі даб­ра­быт се­ля­ні­на пас­ля двух-трох дзе­ся­ці­год­дзяў цяж­кай пас­ля­рэ­фор­мен­най пра­цы ад­чу­валь­на вы­рас, куц­цёй-пан­ца­ком па­ча­лі кры­ху гі­дзіц­ца (у шлях­ты гэ­та ад­бы­ло­ся яшчэ ў пер­шай па­ло­ве XІX ста­год­дзя). На ка­ляд­ным або на­ва­год­нім ста­ле яна ўсё ж ста­я­ла — ста­рыя за­клі­ка­лі ад­даць на­леж­ную па­ша­ну даў­ня­му звы­чаю. Але ма­ла­дое па­ка­лен­не, асаб­лі­ва дзе­ці, [...]

Падрабязней ›

Лазанкі

23.12.2014 00:07каментарыяў: 1
Лазанкі

Гэ­тая стра­ва (а дак­лад­на — кам­па­нент больш скла­да­ных страў) вя­до­мая бе­ла­рус­кім эт­ног­ра­фам до­сыць даў­но і тра­пі­ла ў мно­гія эн­цык­ла­пе­дыі. Яна шы­ро­ка вя­до­мая ў Брас­лаў­скім, Мя­дзель­скім, Ваў­ка­выс­кім ра­ё­нах, част­ко­ва на Ма­гі­лёў­шчы­не, Цэнт­раль­ным і Ус­ход­нім Па­лес­сі. Зрэш­ты, гэ­та толь­кі не­ка­то­рыя мес­цы, дзе ла­зан­кі за­фік­са­ва­лі эт­на­гра­фіч­ныя экс­пе­ды­цыі, з ча­го зу­сім не вы­ні­кае, што іх [...]

Падрабязней ›

Мяса кісла-салодкае («эсік-флейш»)

16.12.2014 00:11каментарыяў: 0
Мяса кісла-салодкае («эсік-флейш»)

Ка­лі ў ся­рэ­дзі­не 1950-х га­доў са­юз­ны Саў­мін скла­даў ка­но­ны на­цы­я­наль­ных кух­няў на­ро­даў СССР, у ка­нон бе­ла­рус­кай кух­ні, праз вель­мі стро­гія цэн­зур­ныя філь­тры, прай­шлі амаль вы­ключ­на ся­лян­скія стра­вы. Та­кі быў та­ды (і ў знач­най сту­пе­ні на­ват за­раз) са­цы­яль­ны стэ­рэа­тып бе­ла­ру­са. Але важ­ныя вы­клю­чэн­ні так­са­ма бы­лі, і ад­но з іх — кіс­ла-са­лод­кае [...]

Падрабязней ›

Пунш, заморскі дзядзька крупніку

09.12.2014 00:20каментарыяў: 0
Пунш, заморскі дзядзька крупніку

Па­коль­кі са­праўд­ны арак быў до­сыць да­ра­гім, а па­хва­ліц­ца змес­ці­вам «пры­ем­най ап­тэч­кі» ха­це­ла­ся кож­на­му са­ма­ві­та­му гас­па­да­ру, іс­на­ва­ла ма­са спо­са­баў імі­та­ваць штось­ці больш або менш па­доб­нае да яго з пад­руч­ных кам­па­не­нтаў. Па­няц­ця «кант­ра­факт» у тыя ча­сы яшчэ не іс­на­ва­ла, і та­му адзін з та­кіх спо­са­баў без згры­зот сум­лен­ня пры­во­дзіц­ца на­ват у сла­ву­тай [...]

Падрабязней ›

Пунш, заморскі дзядзька крупніку

02.12.2014 00:33каментарыяў: 0
Пунш, заморскі дзядзька крупніку

Ня­ўмоль­на на­ды­хо­дзяць ха­ла­ды, дык ці не са­мы час за­раз са­грэц­ца га­ра­чым пун­шам? Пунш — змя­ша­ны ал­ка­голь­ны на­пой. Ро­дам ён з Паўд­нё­вай Азіі і рас­паў­сю­дзіў­ся ў Еў­ро­пе з па­чат­ку ХVІІ ста­год­дзя дзя­ку­ю­чы анг­лі­ча­нам і га­ланд­цам. Наз­ва па­хо­дзіць ад сан­скрыц­ка­га сло­ва «панч» (англ. рunсh), — «пяць», бо ў са­стаў пун­шу па­чат­ко­ва ўва­хо­дзі­ла 5 аба­вяз­ко­вых [...]

Падрабязней ›

Лістапад — сезон бараніны

25.11.2014 00:32каментарыяў: 1
Лістапад — сезон бараніны

Не адмоўлю сабе ў асалодзе працытаваць заходнебеларускага актывіста Мар’яна Пецюкевіча. У яго ўспамінах «Кара за службу народу» малюецца крыху ідылічны, нават утапічны свет. Па кантрасце ён будзе асабліва прывабным для асоб, расчараваных рэчаіснасцю лічбава-кіслотнага мегаполіса. Гэта свет аўтаномнага гаспадара-хутараніна: «У нас у Беларусі сезон на бараніну, як ведама, распачынаўся восенню, [...]

Падрабязней ›