Мой дом

30.10.2015 00:04каментарыяў: 0
Мой дом

Са сцяны ў маім доме манатонна гучыць «цік-так, цік-так, цік-так»… Гэта гадзіннік шчыруе: нястомна адлічвае мінуты майго жыцця, складае ў гадзіны, дні і тыдні, у гады. Ужо багата іх прайшло ў гэтым доме, але ж гісторыя будаўніцтва па-ранейшаму ў памяці. Пачалася яна са страшэннага ўрагану. Гэта цяпер мы іх бачым [...]

Падрабязней ›

Як я карову «прапіла»

16.10.2015 00:06каментарыяў: 0
Як я карову «прапіла»

…Света па жыцці была аптымісткай, трохі авантурысткай і цудоўнай арганізатаркай. Не скажу, што мы з ёй блізка сябравалі (яна за мяне маладзейшая), але ж адносіны былі добрыя. Я часта забягала да яе не толькі як да галоўнай бухгалтаркі з нейкімі вытворчымі пытаннямі. Часцяком заходзіла проста так — пагаманіць, душу, як кажуць, [...]

Падрабязней ›

Муха ў электрычным полі

09.10.2015 00:38каментарыяў: 0
Муха ў электрычным полі

Муха ў электрычным полі Пытанне на засыпку: ці ведаеце вы, што такое тытан? Не хто такі, а менавіта што такое? Для людзей больш маладога веку патлумачу: тытан — гэта воданагравальны агрэгат, які награваецца дровамі ці брыкетам і, пры адсутнасці цэнтральнага ацяплення, абагравае жытло. Абагравае, трэба сказаць, да пары, бо нішто ж [...]

Падрабязней ›

Не гняві Бога, не жадай чужога

25.09.2015 00:11каментарыяў: 0
Не гняві Бога, не жадай чужога

Не гняві Бога, не жадай чужога Гэтую гісторыю мне расказваў бацька. Такім чынам, у далёкія пасляваенныя гады ў іх вёску на падводах прыехалі цыганы. Спыніліся каля вясковай крамы: людзей у нядзелю там шмат было, на гасцей яны пазіралі з цікавасцю… Тыя марудзіць не сталі: старэйшы з прыехаўшых з усімі павітаўся [...]

Падрабязней ›

Праверка на дарозе

19.09.2015 00:30каментарыяў: 0
Праверка на дарозе

Гэту гісторыю мне расказаў мой колішні сябар — знатны паляўнічы і заядлы аматар рыбалкі. Праз яе, апошнюю, і прыгода была. Дамовіліся неяк трое знаёмцаў ранічкаю махнуць на рыбалку. Машыну меў толькі адзін — Міхась. Яму, адпаведна, і кіроўцам быць. А таму ні напярэдадні, ні ў час рыбалкі ён, што называецца, [...]

Падрабязней ›

Веды — сіла!

02.09.2015 00:49каментарыяў: 0
Веды — сіла!

Кожны год падчас уступнай кампаніі нервуюцца не толькі абітурыенты, нервуюцца іх бацькі, настаўнікі, шырокае кола радні. Па сабе гэта ведаю, бо некалі «паступаў» разам з дзецьмі, а сёлета — ужо з унукам. Ён універсітэт сабе выбраў даўно, факультэт — таксама, але ж сямейны савет яго матуля сабрала: можа, нехта нешта параіць, [...]

Падрабязней ›

Няма на іх цёткі Адар’і

22.08.2015 00:24каментарыяў: 0
Няма на іх цёткі Адар’і

Не сказаць, што часта, але ж здараецца: нам тэлефануюць, да нас заходзяць так званыя выратавальнікі душ. Кажуць, што толькі яны могуць дапамагчы, забяспечыць нам райскае жыццё. Мне тады адно незразумела — чаму звяртаюцца да людзей, якія жывуць нармальна? На мой погляд, калі вы такія добранькія і так шмат можаце, настаўце на [...]

Падрабязней ›

Не ўсё добрае добра

06.08.2015 00:41каментарыяў: 0
Не ўсё добрае добра

У 60-я гады мінулага стагоддзя працаваў я ў адным з нашых навукова-даследчых інстытутаў, не начальнікам, на жаль, а, хутчэй, наадварот — «старшым куды пашлюць». У той раз — а было гэта дзён за дзесяць да першамайскіх свят — мой начальнік сказаў: — Тэрміновая камандзіроўка ў Маскву, на тыдзень… Паедзеце ўдваіх [...]

Падрабязней ›

Чалавек не арэх, не адразу раскусіш

21.07.2015 00:09каментарыяў: 0
Чалавек не арэх, не адразу раскусіш

Мусіць, кожнай істоце ўласціва любіць сваіх бацькоў, але каб так… Некалі ў невялікім пакойчыку заводскага інтэрната нас было трое: Віця, так званы ўсходнік, я, заходнік, і трэці, Эдзік, — ці не паляк, бо маці яго звалі, здаецца, Станіслава Браніславаўна (а можа, Браніслава Станіславаўна — я ўжо забыўся). А вось бацьку — дакладна помню — [...]

Падрабязней ›

Хор па-ранейшаму спявае

11.07.2015 00:51каментарыяў: 0
Хор  па-ранейшаму  спявае

У мяне са слыхам глуха: наступіў мядзведзь на вуха. Спачатку — на адно, потым — на другое. Таму за мелодыю я паручыцца не магу, хіба за словы. А вось спяваць любіў і люблю. Праз гэта некалі ў харавы калектыў запісаўся. Праўда, паслухаўшы мяне, яго кіраўнік прамовіў: так і так, маўляў, нам людзі [...]

Падрабязней ›

Кароткае шчасце

07.07.2015 00:35каментарыяў: 0
Кароткае шчасце

У 1946-м пасляваенным, вельмі халодным і галодным годзе цётка Вольга, братавая нашай маці, падарыла нам маленькую козачку, а з ёю — вялікае спадзяване, што тая хутка падрасце-падгадуецца, і тады на стале ў нас з’явіцца малако… Нават прадчуванне яго — свайго, смачнага, карыснага — мы прымалі за шчасце. А ўжо саму [...]

Падрабязней ›

Каб не тая курыца!

19.06.2015 00:18каментарыяў: 0
Каб не тая курыца!

…Гадоў колькі таму па тэлебачанні шмат гаварылі пра пажарныя апавяшчальнікі. І так іх расхвальвалі, так раілі набыць — асабліва старым ды адзінокім — што мы з дзедам, хоць яшчэ і не такія, прыслухаліся, прыдбалі два. Трэба сказаць, што цацкі гэта досыць прыгожанькія — невялічкія такія, беленькія. Мы з імі спачатку па хаце панасіліся, [...]

Падрабязней ›

Навошта грошы ў лузе?

05.06.2015 00:10каментарыяў: 0
Навошта грошы ў лузе?

«Кляновы лісток на планеце Зямля» — наша краіна і сапраўды вельмі невялікая. Як здавалася б, ні ў народзе, ні ў прыродзе вялікіх адрозненняў быць не павінна. Але ж… Сама я родам з-пад Навагрудка. Разам з сёстрамі расла там пад крылом у бацькоў, вучылася, працавала. Але, відаць, лёсам было наканавана перабрацца на [...]

Падрабязней ›

Чароўная костачка

02.06.2015 00:31каментарыяў: 0
Чароўная костачка

Мая будучая жонка ў школу хадзіла пешшу за пяць кіламетраў. Даўгаватая дарога: аб чым толькі ні падумаеш, пра што ні памарыш… Чаго-чаго, а мар ды розных летуценняў у гэтай дзяўчынкі было з галавою. І ўсе яны, што вельмі важна, маглі спраўдзіцца, прычым лёгка і хутка! Для гэтага (як бабка Хадора [...]

Падрабязней ›

Зух супраць мух…

26.05.2015 00:55каментарыяў: 0
Зух супраць мух…

Летам 1978-га, амаль 40 гадоў таму, быў я ў камандзіроўцы ў Брэсце. Будавалі мы тамтэйшы мясакамбінат, жылі ў рабочым інтэрнаце. І вось неяк у пятніцу вяртаюся я вечарам з працы і адразу на ўваходзе бачу аб’яву: заўтра, маўляў, у законны выхадны, арганізуецца паездка ў грыбы. Збор і адпраўленне ў пяць [...]

Падрабязней ›

Сабака? Ці ўсё ж такі дзверы?

15.05.2015 00:55каментарыяў: 0
Сабака? Ці ўсё ж такі дзверы?

Пра што толькі не гавораць жанчыны, як сыдуцца разам!.. Сяброўкі маёй жонкі, напрыклад, аднойчы сталі ўспамінаць, як яны пазнаёміліся са сваімі мужамі. Я ў суседнім пакоі быў — міжволі паслухаў. І адзін расповед — ад імя той сяброўкі — нават запісаў. «Наша сям’я атрымала кватэру ў новым «хмарачосе» (ажно пяць паверхаў — больш у [...]

Падрабязней ›