Заўсёды падставіць рукі

17.09.2015 00:30каментарыяў: 0
Заўсёды падставіць рукі

Пасля нараджэння дачкі я стаў сентыментальным. Не скажу, што раней быў сухаром, але цяпер усё, што датычыцца дзіцячай тэматыкі, успрымаю ў некалькі разоў вастрэй. Бывае, назіраеш за Васілісай, як яна вырасла, як навучылася самастойна рабіць многія рэчы, і вочы ўжо блішчаць ад шчасця. Шчасця, якое ты баішся страціць больш, чым [...]

Падрабязней ›

Дзяцінства, якога пажадаў бы я…

03.09.2015 00:36каментарыяў: 0
Дзяцінства, якога пажадаў бы я…

У мінулыя выхадныя адбылося тое, чаго мне так не хапала ўжо цэлы год: нарэшце я выбраўся на сваю малую радзіму. У запасе ў мяне было толькі тры дні, але іх хапіла, каб пабыць у бацькоў, сустрэцца з братамі і сёстрамі. Падчас размоў мы спачатку хуценька абмяркоўвалі апошнія навіны і надзённыя [...]

Падрабязней ›

Простыя словы

20.08.2015 00:23каментарыяў: 0
Простыя словы

Як вы лічыце: колькі слоў чалавеку неабходна ведаць, каб дасягнуць паразумення з іншымі людзьмі? У Дастаеўскага і Талстога слоўнікавы запас быў больш за пяць тысяч, у Элачкі Людаедкі з «12 крэслаў» — не больш за трыццаць слоў. У маёй дачкі, якой толькі год і пяць месяцаў, ён складае пакуль каля [...]

Падрабязней ›

ЛЮБОЎ МАЕЦЦА НА ЎВАЗЕ

30.07.2015 00:42каментарыяў: 0
ЛЮБОЎ МАЕЦЦА НА ЎВАЗЕ

Калі запытацца ў Васілісы, каго яна любіць, дачка, нават не задумваючыся, выдасць: «Бубу баба, дзедзя, Аня, аў, іго-го». Колькасць аб’ектаў сімпатыі і іх чарговасць можа змяняцца ў залежнасці ад сітуацыі і настрою дачкі. Але там ніколі не будзе слоў, якія так цешаць бацькоўскае вуха, — «бубу мама, бубу тата». Неяк прыкра [...]

Падрабязней ›

Страх не апраўдаць чаканні

16.07.2015 00:25каментарыяў: 0
Страх не апраўдаць чаканні

Раніца. На гадзінніку — 4.05. Я сяджу за камп’ютарам і пішу гэты тэкст. У суседнім пакоі салодка спяць жонка і дачка. Так рана я прачнуўся не ад бяссонніцы. Проста даў сабе зарок рабіць усё магчымае, каб не «паліць» на працу час, які магу правесці з малой. Ёй толькі год і чатыры, [...]

Падрабязней ›

Калі працуеш за дваіх

25.06.2015 00:46каментарыяў: 1
Калі працуеш за дваіх

Сярод маіх знаёмых няма ніводнай сям’і, у якой бы тата знаходзіўся ў дэкрэтным водпуску. Яны не кансерватары, якія лічаць, што мужчына павінен зарабляць грошы, а жонка весці хатнюю гаспадарку і даглядаць дзяцей. Тут у кожнага асабістыя абставіны. У маёй сям’і з дэкрэтным водпускам таксама свая гісторыя. Жонка не паспела ў [...]

Падрабязней ›

Перавернутае жыццё

11.06.2015 00:38каментарыяў: 0
Перавернутае жыццё

Як чалавек, які вырас яшчэ з дзевяццю братамі і сёстрамі, і як дзядзька адзінаццаці пляменнікаў, да пэўнага часу я быў цвёрда перакананы: пра бацькоўства ведаю больш чым дастаткова. Для мяне тут усё было проста: дзеці, безумоўна, гэта шчасце, але, у першую чаргу, адказнасць, бяссонныя ночы і мала часу на асабістае [...]

Падрабязней ›

Прэм’ера рубрыкі: «Нататкі таткі»

28.05.2015 00:39каментарыяў: 0
Прэм’ера рубрыкі:  «Нататкі таткі»

Мужчынам не дадзена адчуць новае жыццё пад сваім сэрцам. Часцей за ўсё першае слова дзіцяці — не «тата». У дэкрэтны водпуск наш брат таксама ходзіць рэдка, таму, на жаль, мы прапускаем большасць яркіх момантаў, звязаных з тым, як дзеці пазнаюць свет. І хоць таты не абмяркоўваюць на форумах колікі, прыкормы [...]

Падрабязней ›