Газета № 252 (28110) за 31.12.2015

 

Афiцыйна

Аўтобус у падарунак

У гэтыя пераднавагоднія дні кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, прадстаўнікі бізнесу працягваюць віншаваць дзяцей, якім найбольш патрэбна наша ўвага. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА наведаў Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат.   «Галоўная мэта акцыі — падтрымаць дзяцей, — кажа дэпутат. — У нас у асноўным законе краіны напісан...

У краіне ніколі не будуць эканоміць на маці і дзецях, гарантаваў Прэзідэнт

Сфера аховы здароўя ў Беларусі служыць прыкладам правільнага рэфармавання і мадэрнізацыі. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Гэты раддом, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, з'яўляецца прыкладам таго, як дзяржава клапоціцца пра будучыню краіны, адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пад...

Усе навiны →

Грамадства

Колькі зарабляе Дзед Мароз?

Пакуль усе святкуюць Новы год у кампаніі сяброў ці тэлевізара і аліўе, яны працуюць у дзве змены. Дзяды Маразы ездзяць па дамах і рэстаранах і віншуюць тых, хто верыць у казку. Працоўны сезон галоўнага навагодняга героя невялікі — літаральна два з паловай тыдні. Але, па нашых падліках, даволі прыбытковы. «Вярніце саліста гурта «М-Бэнд» Сёлета попыт на Дзядоў Маразоў крыху знізіўся. — ...

«Шлях Скарыны», «Помнікі архітэктуры», «Кітайскі каляндар» і іншыя

Налета Нацыянальны банк краіны запланаваў выпусціць у абарачэнне 13 найменняў памятных манет. Як паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Нацбанка, стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У наступным годзе такой птушкай будзе гогаль звычайны. Напярэдадні 2017-га ў працяг серыі «Кітайскі калянда...

Навагодняя ноч павінна прайсці спакойна

Асаблівую ўвагу ГУУС Мінгарвыканкама надае забеспячэнню правапарадку пры правядзенні святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч. Намаганні праваахоўнікаў будуць сканцэнтраваны на месцах масавых гулянняў і на прылеглых да іх тэрыторыях. У навагоднюю ноч святочныя масавыя мерапрыемствы пройдуць на 25 розных пляцоўках ва ўсіх раёнах сталіцы. Пры гэтым асноўныя гулянні разгорнуцца каля Палаца сп...

Падтрымка маладых — і надалей

Апошнім акордам Года моладзі стане першае ў гісторыі абвяшчэнне маладзёжнай сталіцы краіны. Як зазначыў у сваім выступленні першы сакратар БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ, практычна ўсе мерапрыемствы, якія праходзілі сёлета, знойдуць свой працяг і ў будучым годзе. «Падводзячы вынікі, трэба сказаць, што гэта быў год магчымасцяў для маладых, — зазначыў ён. — Дзяржава прадаставіла ўсе ўмовы — калі ласка, ...

Год малпы: пачуццё меры, цвярозая галава і ўменне трымаць сябе ў руках

У гараскопе на 2016 год ёсць нешта такое, што абяцае зрабіць год незабыўным і яркім. Зоркі падказваюць, што гэта будзе год нечаканых паваротаў і сюрпрызаў, узлётаў і падзенняў. Згодна з кітайскай традыцыяй, ён пройдзе пад знакам Чырвонай Малпы, ну а галоўнымі рысамі гараскопа ў гэты раз стануць актыўнасць, рэўнасць, выкрутлівасць і рызыка. Менавіта гэтыя якасці і будуць вызначаць кірунак галоўных ...

Календары на 2016 год

...

Шляхетная гусь і вінныя андруты

Як накрыць святочны стол у нацыянальнай традыцыі? — У маёй сям'і самымі любімымі святамі былі Каляды і Вялікдзень. Абавязкова ўсе павінны былі прысутнічаць за калядным сталом, бо лічылася, што тады будзе шчаслівы год. І я назірала, як рыхтаваліся да свята, — расказвае даследчыца нацыянальнай кухні Ларыса МЯТЛЕЎСКАЯ. — Па-першае, бацькі стараліся закалоць кабанчыка. Бо яшчэ ў язычніцкія часы свінн...

Рамёствы родныя натхнілі

На карпаратыўным календары, выдадзеным рэдакцыяй газеты «Гомельская праўда», — выявы прыгожых жанчын у беларускіх строях. Мадэлі трымаюць у руках традыцыйныя прадметы беларускага побыту, значэнне якіх становіцца зразумелым з каментарыяў-тлумачэнняў. Напрыклад: «Рубель — плоскі драўляны брусок з ручкай, якім пралі (білі, рубілі) бялізну пры мыцці, тканіну пры адбельванні, выкарыстоўваўся і д...

Ці была дзяўчынка?

Што звязвае скандальна знакамітую Моніку Левінскі з Віцебшчынай? Аказваецца, яна — сваячка Шагала. А ў Бешанковічах святкавала дзень нараджэння. [caption id="attachment_116589" align="alignnone" width="600"] Дзень нараджэння Монікі. Бешанковічы. 1987 год[/caption] «Для мяне яна — не аўтарытэт...» У наступным годзе ў ЗША пройдуць прэзідэнцкія выбары. Нагадаю, сёлетняй вясной Хілары Клінта...

Цёплым шампанскае не падаюць і залпам не п'юць

Мы адкрываем шампанскае пад бой курантаў, калі ўжо няблага паласаваліся і «прыклаліся» да іншых напояў. А між тым пеністыя напоі падаюцца на іх радзіме, у Францыі, перад абедам — з маленькімі закускамі, і не за сталом, а ў гасцёўні. У нас немагчыма сустрэць Новы год без «стрэлу» у столь, хуткага разліву па келіхах і абавязковага загадвання жадання падчас выпівання. У ідэале шампанскае аб...

Ёлку можна... з'есці

У Лепельскім раёне ўпершыню праводзяць агляд-конкурс «Найлепшая навагодняя ёлка». — Конкурс праводзіцца для падтрымкі традыцый і развіцця інавацый у арганізацыі і правядзенні навагодніх мерапрыемстваў, для прасоўвання з дапамогай рэкламы прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў і творчых калектываў, — паведамілі «Звяздзе» ў Лепельскім раённым выканаўчым камітэце. — І добра, што ў...

Стаўка на мір і новыя праекты

Чым запомніўся 2015 год для краіны? Мінулы год быў насычаны як добрымі, так і страшнымі падзеямі. На шчасце, апошнія — тэракты, крушэнні самалётаў, узброеныя сутыкненні — адбываліся не ў нашай краіне. Але ж сёння, калі свет ператварыўся ў «глабальную вёску», трагедыя ў іншай дзяржаве ўспрымаецца вельмі блізка да сэрца, прымушае задумацца — а ці не здарыцца такое і ў нас? Думкі-думкамі, а год зака...

«Па тэлебачанні б'юць куранты, а я заяву на скандаліста прымаю»

У святочных кінафільмах людзей, якім, у адрозненне ад сяброў, сваякоў, прыходзіцца працаваць у навагоднюю ноч, паказваюць засмучанымі. Маўляў, усім адпачываць, а мне — рабіць. Каб лепш зразумець такіх «шчасліўчыкаў», «Звязда» сабрала тры гісторыі, кожная з якіх па-свойму цікавая і адметная. Валянцін, намеснік начальніка аддзела Цэнтральнага РУУС г. Мінска: — У першыя міліцэйскія гады сус...

Усё ў нас атрымаецца!

Здаецца, зусім нядаўна адзначалі надыход 2015-га, а вось ён ужо прамчаўся, стрыножыў коней і чакае толькі, каб перадаць эстафету маладому 2016-му ды застацца ў гісторыі. А там, у гісторыі (прынамсі нашай краіны) яму знойдзецца вартае месца. Бо быў ён багаты на падзеі ў жыцці Беларусі — і ў плане міжнародных стасункаў, і ва ўнутраных, нашых справах. Быў ён няпросты — крызіс у суседзяў адгукнуўся і ...

Усе навiны →

Рэпарцер

Нашы кнігі — у вашу хату

Новы год — час дзівосаў і падарункаў, пранізліва шчырых, нечаканых, відавочна смешных, прыемна зручных, карысных... Да святочна-сюрпрызнага марафону вырашыла далучыцца і «Звязда». Нашы карэспандэнты днямі завіталі ў госці да цудоўных жанчын, прафесія якіх — выхоўваць дзяцей. Зразумела, прыйшлі не з пустымі рукамі: з беларускамоўнымі дзіцячымі кнігамі і часопісамі Выдавецкага дома «Звязда» (нагадае...

Усе навiны →

Погляд

Сіндром святочнага сэрца

Новы год стукаецца ў нашы дзверы. І ўсе да яго патроху рыхтуюцца. Ну хоць бы ў мінулую нядзелю: іду пад праліўным дажджом з рынку і на пераходзе сутыкаюся з вельмі цікавай парай. Ён і яна. Дзядзька цягне немалую, не вельмі добра перавязаную, елку, а «палавіна» злосна пілуе яго за тое, што выпіў, і яны не змаглі паехаць па запланаваных ёю магазінах. А ён і так, і гэтак спрабуе ўлагодзіць жонку, рас...

Усе навiны →

Ідэі і людзі

Валерый Казакоў: «Бог спытаецца «Хто ты?» па-беларуску...»

Расійскі палітык, пісьменнік і дзяржаўны дзеяч пра свае беларускія карані, сямейныя традыцыі, чыноўнікаў і моц роднага слова. Ці ведаеце вы, што снежань — найлепшы час для лёсавызначальных знаёмстваў? Псіхолагі тлумачаць гэта тым, што набліжаецца Новы год і Каляды — традыцыйна сямейныя святы, якія мы не хочам сустракаць у адзіноце. Дарэчы, нават Валерый Казакоў — жывы прыклад гэтых сцвярджэнняў. ...

Усе навiны →

Святочнае

Тры арэшкі для падпісчыкаў

Сяброўка (яна працуе дзіцячым псіхолагам) паскардзілася: адзін з яе падапечных заявіў, што Дзеда Мароза няма. Уяўляеш, кажа, так і сказаў. Гадоў пяць хлопчыку. «Ну не ведаю, — адказваю, — думаю, што існуе. Некалькі гадоў таму ў ліфце на працу разам ехалі. Я папрасіла за бараду патрымацца і загадала жаданне». — «І, вядома, спраўдзілася», — не засумнявалася сяброўка. Ну безумоўна! Не важна, як выгля...

З хэпі, так бы мовіць, нью еар!

Як у іх збіраюцца сустрэць наша свята. Гатоўнасць нумар адзін У розных кутках свету завяршаюцца апошнія прыгатаванні да сустрэчы Новага года. Гэта, мабыць, самае інтэрнацыянальные свята. І, нягледзячы на розныя традыцыі народаў, аб'ядноўвае ўсіх адчуванне маючых адбыцца радасных перамен. У Тайвані, напрыклад, усталявалі 36-метровую жывую ёлку (на фота): галоўная гераіня навагодніх урачы...

Як «прапісаць» у сталіцы Тадэвуша Касцюшку?

Наш чытач Уладзімір Валетка з Мінска расказаў, што марыць пра тое, каб адна з вуліц у беларускай сталіцы была перайменаваная ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. У сваім лісце ў рэдакцыю ён напісаў: «4-га лютага будзе адзначацца 270 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Вельмі хацелася б, каб у Мінску з'явілася вуліца, названая яго імем». Жаданні чытачоў — для нас закон. Таму «З...

Апошняе жаданне

Перад Новым годам ў мястэчку, як заўсёды, залілі коўзанку і, калі яна добра замерзла, пасярэдзіне паставілі ёлку. Усе местачковыя дзеці збегліся, каб паглядзець на яе, а потым — удосталь пакатацца ды паштурхацца на лёдзе. Машачка ў кампаніі малых была самай маленькай, яна коўзалася вельмі асцярожна, але ўсё ж не ўстаяла на нагах, павалілася — ды пад самай ялінкай! Хацела тут жа падняцца, ус...

Жаданне Ірыны

На пераднавагоднім рэдакцыйным сходзе мне даручылі выканаць жаданне падпісчыцы «Звязды», скажам так, працаздольнага ўзросту. Ёсць розныя спосабы знайсці такога чалавека, і я вырашыла пазваніць у паштовае аддзяленне Салігорска — аднаго з самых маладых гарадоў Беларусі. Аднак паштальёнка статысячнага шахцёрскага горада слушна параіла мне спытаць у вясковым аддзяленні сувязі, дзе асабіста ведаюць усі...

«Хачу гуляць, як Раналду»

Пяцігадовы Саша Барадулін — адзін з самых маленькіх выхаванцаў школы футбольнага клуба «Мінск». Ён яшчэ ходзіць у дзіцячы садок, але ўжо марыць стаць футбалістам, а таму мяч, які хлопчыку вырашыла падарыць на Новы год «Звязда», прыйшоўся яму даспадобы. Разам з Арцёмам Васільевым, нападаючым «Мінска» і адным з самых таленавітых маладых футбалістаў Беларусі, які на час нашай акцыі стаў Дзедам Мароза...

Усе навiны →

Спорт

Лядовыя дружыны з васьмі краін возьмуць удзел у ХІІ Калядным турніры

Міжнародныя спаборніцтвы аматараў хакея на прыз Прэзідэнта пройдуць з 4 па 7 студзеня, усе паядынкі гэтым разам адбудуцца на лёдзе мінскай «Чыжоўка-Арэны». Каманды з групы А — гэта Беларусь, Славакія, Швейцарыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — згуляюць на галоўнай пляцоўцы, а матчы хакеістаў дружын, якія трапілі ў групу В (Расія, Фінляндыя, Германія, Швецыя), пройдуць на малой пляцоўцы. Згодна...

Усе навiны →

Тэлетыдзень

З Новым годам! З лёгкай парай!

Тэлевізійная прэм'ера камедыі Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» адбылася 1 студзеня 1976 года. Праз месяц, па шматлікіх просьбах гледачоў, фільм паўтарылі. Кінаверсія, паводле апытання часопіса «Савецкі экран», была названа найлепшым фільмам года. Змянялася ідэалогія і дзяржаўны лад, аднак стужка, перажыўшы свайго стваральніка, засталася неад'емнай часткай навагодняга тэле...

Сарваць банк

Задуманая падчас Вялікай дэпрэсіі для ілюстрацыі шкоднасці празмернай канцэнтрацыі капіталу гульня «Манаполія» з лёгкасцю перажыла забарону прадпрыемстваў, у гонар якіх была названа, і выдатна сябе адчувае ў эпоху камп'ютарных забаў. За восем дзясяткаў гадоў самая масавая настольная гульня спарадзіла масу клонаў і дзесяць разоў увайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Паводле афіцыйнай версіі, леге...

Полацк здымае кіно

У старажытным Полацку прайшоў конкурс аматарскага фільма імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно». На суд журы свае фільмы прадставілі ўдзельнікі з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі. Маштабнае свята было прысвечана 130-годдзю заснавальніка нацыянальнага кінематографа Юрыя Тарыча. — Першы ў Беларусі конкурс сярод аматараў кіно праводзіўся другі раз, але ўжо паспеў стаць папулярным, пашырыць як геаграфіч...

Гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Захочацца перамен, вызвалення ад усяго, што скоўвае, толькі паспрабуйце своечасова спыніцца, каб не разбурыць тое, што вам дорага. Давядзецца ўзяць на сябе галоўную ролю ў сямейных пытаннях. У сярэдзіне тыдня паўстане неабходнасць прыняць няпростае рашэнне ці зрабіць выбар. Каб прасоўвацца далей, трэба ўзяць з сабой адно і адмовіцца ад іншага. Шмат у чым гэта тычыцца асабістага жыцця. Вы змо...

Навагодняе меню ад «Беларусь 4»

Нягледзячы на юны ўзрост, новы рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4» таксама будзе радаваць сваю аўдыторыю святочнымі сюрпрызамі. Журналісты ў кожнай з пяці абласцей рыхтуюць для гледачоў спецыяльныя выпускі ток-шоу, канцэртныя праграмы і прэм'еры новых праектаў. «Беларусь 4. Віцебск» Галоўны навагодні праект на тэлеканале «Беларусь 4. Віцебск» — святочны «Блакітны агеньчык». У эфіры спецыяльна...

«БТшнікі» руляць, або Гісторыя з працягам

1 студзеня 2016 года Беларускаму тэлебачанню спаўняецца 60 гадоў. Як прысвячэнне гэтай падзеі ў эфіры «Беларусь 1» будзе паказаны фільм-рэпартаж «БТшнікі», дзе мы ўбачым мноства партрэтаў, рэканструкцыю падзей, архіўныя матэрыялы і расследаванні. Фільм адлюстроўвае погляд творчай групы Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі на гісторыю айчыннага тэлебачання. — «БТшнікі» — гэта своеаса...

У добрай кампаніі

Эфір «Беларусь 1» будзе багатым на сюрпрызы: эксклюзіўныя прамыя трансляцыі, гучныя кінапрэм'еры, паказы любімых фільмаў, віншаванні ад вядучых канала... Прыемным бонусам для гледачоў стануць спецыяльныя святочныя выпускі кулінарных праектаў на «Беларусь 1», у якіх вядучыя падзеляцца любімымі рэцэптамі да навагодняга стала. Так, 2 і 3 студзеня (10.15) у святочных выпусках праекта «50 рэцэптаў п...

Віншавальны марафон у радыёэфіры

З 31 снежня 2015 года па 3 студзеня 2016 года самае папулярнае радыё краіны — Першы нацыянальны канал Беларускага радыё — правядзе інтэрактыўны віншавальны марафон. У ім прымуць удзел вядомыя палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва, спартсмены, зоркі беларускай эстрады. Да марафону таксама змогуць далучыцца ўсе слухачы канала. Для таго, каб стаць яго ўдзельнікам, трэба будзе толькі адправіць навагод...

Шайбы, клюшкі, канькі...

Калядныя падарункі ад «Беларусь 5». Спартыўныя перамогі 2015-га і надзеі на 2016-ы — у навагодняй праграме на «Беларусь 5». Наступны год — алімпійскі, таму зараз у цэнтры ўвагі тэлеканала «Беларусь 5» — спартсмены, якія заваявалі ліцэнзію на ўдзел у галоўных гульнях чатырохгоддзя. А ўзгадаць яркія моманты беларускага спорту напярэдадні Новага года і адкрыць 2016-ы тэлеканал плануе трансляцыямі...

Чакайце любімых і верце ў новую сустрэчу

Новы год — чароўны час, калі мы падводзім вынікі, рыхтуем адно аднаму падарункі. Але ці думаем, што, магчыма, само жыццё рыхтуе нам незвычайныя падарункі — сустрэчы з блізкімі, роднымі і любімымі людзьмі? І, галоўнае, ці верым? Людзі, якія звяртаюцца ў праграму «Чакай мяне» (выходзіць у эфіры тэлеканала АНТ) — з тых, хто не губляе надзеі атрымаць менавіта такі падарунак. Шэф-рэдактар праграмы Вікт...

Усе навiны →