23.12.2015
№24 (364)

На каго спадзявацца пенсіянеру, калі ўласныя дзеці забываюцца пра яго існаванне

23.12.2015 00:57каментарыяў: 0
На каго спадзявацца пенсіянеру, калі ўласныя дзеці забываюцца пра яго існаванне

Праязджаючы летам праз нашы вёскі, можна назіраць адну і тую ж карціну: на лавачках каля сваіх хацін сядзяць старыя, праводзяць поглядам машыны, што праязджаюць міма… Часта да іх ног туляцца коцікі ды сабачкі — верныя істоты, якія ніколі не здрадзяць. І такімі бездапаможнымі, безабароннымі здаюцца гэтыя людзі, што часам сціскаецца [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

«Калі людзей на прыёме няма, іду да іх сама…»

«Калі людзей на прыёме няма, іду да іх сама…»

На прыкладзе Марыны Кравец вучацца працаваць іншыя. Марына Андрэеўна — дэпутат яшчэ той, савецкай, загартоўкі і не прывыкла ставіцца да сваёй працы фармальна. У родным Быхаве яе добра ведаюць як чалавека добрасумленнага і адказнага. Заслужаная настаўніца, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў, дэпутат райсавета, ганаровая грамадзянка горада Быхава…   Праз некалькі месяцаў ёй [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

Замест смеццеправодаў — новыя кантэйнеры

Замест смеццеправодаў — новыя кантэйнеры

А мінчан заахвоцяць дыферэнцаванымі тарыфамі. Налета ў сталічных шматпавярховіках плануюць заварыць каля тысячы «ствалоў» смеццеправодаў. Добра гэта ці дрэнна? Гарадскія ўлады лічаць, што такім чынам з’явіцца стымул для асобнага збору смецця мінчанамі. У Мінску цяпер перапрацоўваецца не менш як 30% сабраных насельніцтвам другасных рэсурсаў. Яшчэ год таму гэтая лічба складала [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

Усе сродкі добрыя, хоць і не ўсе дзейсныя

Усе сродкі добрыя, хоць і не ўсе дзейсныя

Наш карэспандэнт пабываў у памежным з Расіяй раёне Беларусі і пацікавіўся, як змагаюцца з тымі, хто вырабляе ці прывозіць нелегальны алкаголь. «Вязуць не найлепшае» Статыстыка ўражвае: сёлета ў Лёзненскім раёне канфіскавалі больш за 5,6 тысячы літраў самагонкі і брагі. Гэта ж колькі басейнаў імі запоўніць можна? — Пераважна гоняць самагон — [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

…І чалавечыя кантакты

…І чалавечыя кантакты

Пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных трансгранічных праектаў і іншых рэгіянальных ініцыятыў абмеркавалі ў Гродне ўдзельнікі сустрэчы гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Беларусі і Польшчы. Уладзімір ДЗЯШКО, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама: — Гэты год быў у такім кірунку даволі паспяховым. Рэалізавана шмат сумесных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры, [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

Такія спецыялісты нам не патрэбны

Такія спецыялісты нам не патрэбны

Пра дэфіцыт маладых кадраў на вёсцы сёння не гаворыць толькі лянівы. А вось у Магілёўскім раёне адбыўся выпадак з дакладнасцю наадварот. Двое выпускнікоў аднаго з магілёўскіх прафтэхвучылішч з пасведчаннямі трактарыста-машыніста, а таксама машыніста экскаватара і бульдозера, якія прыйшлі працаўладковацца ў сельгаспрадпрыемства «Махава», былі прынятыя па спецыяльнасці, але выконвалі не звязаныя [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

Ёсць што ўспомніць!

Ёсць што ўспомніць!

Адыходзячы год пры ўсім жаданні не назавеш простым. (Ці бываюць яны ўвогуле — простыя?) Тым не менш кожная «дыстанцыя» даўжынёй у 365 дзён — гэта не толькі суцэльная барацьба за хлеб надзённы і выпрацоўка імунітэту да ўдараў лёсу… Гэта яшчэ і пэўныя ўдачы, дасягненні, перамогі — вялікія і маленькія, маштабныя і лакальныя, калектыўныя [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

18 000 долараў — на адраджэнне плошчы

18 000 долараў — на адраджэнне плошчы

Журавіцкі сельвыканкам Рагачоўскага раёна перамог у конкурсе мясцовых ініцыятыў у рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца Праграмай развіцця ПРААН і фінансуецца ЕС. На аднаўленне ў аграгарадку гістарычнай плошчы выдаткавана $18 000. Цяпер у Журавічах, дзе пражываюць 345 сем’яў, няма, як калісці, спецыялізаванай плошчы для [...]

Падрабязней ›
23.12.2015
№24 (364)

Дэпутат Аляксандр Паляйчук: «Мой тэлефон даступны»

Дэпутат Аляксандр Паляйчук: «Мой тэлефон даступны»

Галоўная ўзнагарода за дэпутацкую працу — калі людзі задаволеныя. Так лічыць мой суразмоўца Аляксандр ПАЛЯЙЧУК, дэпутат ад Пінскай сельскай выбарчай акругі №15, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па аграрнай палітыцы. Парламенцкая школа — Дэпутатам я вылучаўся яшчэ падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў другога склікання, — узгадвае Аляксандр Іванавіч. — Тады зарэгістраваўся [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

Прадстаўнік дзяржавы — не «вясельны генерал»

09.12.2015 00:58каментарыяў: 0
Прадстаўнік дзяржавы — не «вясельны генерал»

Паўнамоцтвы ёсць, але як імі карыстаюцца? Наяўнасць на балансе акцыянерных таварыстваў аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, вядзе да значных затрат на іх утрыманне. Абласны Савет дэпутатаў мае права ў 5 разоў павялічыць для такой маёмасці падатак на зямлю. Аб гэтым прадстаўнікоў дзяржавы ў акцыянерных таварыствах папярэдзілі на сумеснай калегіі Камітэта дзяржаўнага [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

За чысты Моталь!

За чысты Моталь!

У Мотальскі сельсавет, што ў Іванаўскім раёне, уваходзяць толькі два населеныя пункты, затое якія — аграгарадкі Тышкавічы і Моталь. Тут жыве больш за 5270 чалавек — амаль палова невялікага райцэнтра. Зразумела, што добраўпарадкаванне ў такіх вялікіх вёсках, належнае ўтрыманне інфраструктуры ды іншых аб’ектаў становіцца галоўнай задачай мясцовага органа ўлады. Тым больш што [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

Вяртанне «даўгоў»

Вяртанне «даўгоў»

Ці будуць «лёгкія Еўропы» дыхаць на поўную моц? Мясцовыя ўлады падтрымліваюць гэты праект, бо разумеюць: заказнік Ельня — гэта жамчужына не толькі Мёрскага раёна, але і беларускай прыроды, і яе неабходна захаваць для будучых пакаленняў. Аднаўленне гідралагічнага балансу Ельні дазволіць балоту зноў стаць важкай крыніцай даходаў для мясцовага насельніцтва. Некалі тут [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

«Сямейныя хронікі»

«Сямейныя хронікі»

і іншыя цікавосткі. Дэпутацкія справы натхнілі старшыню Васькавіцкага сельсавета Слаўгарадскага раёна Аляксандру Плехаву на стварэнне радаводу. Гэта цяпер яна Плехава, а да таго, як выйшла замуж, была Кузьміна. Вельмі тыповае прозвішча для Папоўкі, дзе сама жыве. А яшчэ ў яе родзе былі Цвярдоўскія, Вашчылы, Гапоненкі… Сямей з такімі прозвішчамі ў [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

З карэкціроўкай на даходы

З карэкціроўкай на даходы

Дэпутаты Магілёўскага аблсавета зацвердзілі папраўкі ў бюджэт-2015. Гэта было звязана з прагнозам галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама аб недапаступленні асноўных сродкаў у бюджэт. Ён быў зроблены па выніках аналізу 10 месяцаў гэтага года. Каб выдаткі не перавышалі даходы, спатрэбілася прыняць меры для збалансавання. — Усе сацыяльныя напрамкі, я маю на ўвазе [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

Ёсць праца — будзе і настрой

Ёсць праца — будзе і настрой

Занятасць насельніцтва — галоўнае пытанне для дэпутатаў. Час уносіць карэктывы ў эканамічнае і сацыяльнае жыццё краіны. Бываюць узлёты, бываюць і часовыя цяжкасці. У залежнасці ад абставін мяняюцца і формы работы дэпутатаў мясцовых Саветаў. Менавіта яны, як ніхто іншы, валодаюць сітуацыяй у сваім населеным пункце, ведаюць аб праблемах і клопатах сваіх жыхароў. [...]

Падрабязней ›
09.12.2015
№23 (363)

«Малінавая» ідэя прыжылася на Брагіншчыне

«Малінавая» ідэя прыжылася на Брагіншчыне

Жыхарам раёна даводзіцца пераадольваць наступствы міфаў пра радыяцыю. Новую праваслаўную царкву ў вёсцы Мікульчы Брагінскага раёна адкрылі ў мінулым месяцы. Для гэтай мэты, параіўшыся, цалкам перарабілі будынак былога сельвыканкама. Мясцовыя жыхары, аб’яднаныя сямейным клубам пад назвай «Мікуляначка», сабраліся разам, каб аднавіць храм у вёсцы з сумнай чарнобыльскай спадчынай. Калісьці, у [...]

Падрабязней ›
25.11.2015
№22 (362)

Як можна страціць жытло праз няплату за паслугі ЖКГ

25.11.2015 00:58каментарыяў: 0
Як можна страціць жытло праз няплату за паслугі ЖКГ

Нядаўна ў Мінску дзве сястры вымушаны былі пакінуць сваю трохпакаёвую кватэру і пераехаць у адзін невялікі пакой. Жанчыны завінаваціліся за камунальныя выгоды 4,2 млн рублёў. Гісторыя не новая, але, хочацца спадзявацца, павучальная. Важная не сума, а тэрмін Сёстры (27 і 33 гады) пастаянна спрачаліся паміж сабой аб тым, хто павінен [...]

Падрабязней ›
25.11.2015
№22 (362)

Працуйце на сябе, а імя і вопыт… можна арандаваць!

Працуйце на сябе, а імя і вопыт… можна арандаваць!

Для таго, каб стаць бізнесменам, аднаго толькі жадання недастаткова. Перад чалавекам непазбежна паўстане шэраг пытанняў. З чаго пачаць? Куды пайсці па кансультацыю? Дзе ўзяць грошы і колькі іх спатрэбіцца для сваёй справы? Ільготныя крэдыты і іншае Сёлета на Віцебшчыне распачалі сваю справу больш за 200 беспрацоўных. Цікава, што яны пачалі [...]

Падрабязней ›
25.11.2015
№22 (362)

Экспертыза супраць злодзея

Экспертыза супраць злодзея

Зараз усе абласныя цэнтры Беларусі маюць самае сучаснае абсталяванне, з дапамогай якога эксперты на працягу 40 хвілін вызначаюць любы наркотык. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Пётр Урублеўскі, які ў Светлагорску правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Мясцовыя жыхары цікавіліся парадкам правядзення паўторных экспертыз. Дарэчы, генерал-маёр юстыцыі [...]

Падрабязней ›
25.11.2015
№22 (362)

Як у глыбінцы змагаюцца са злачыннасцю

Як у глыбінцы змагаюцца са злачыннасцю

«Цёмныя справы» робяцца цішком ды не пры сведках. І калі раптам яны становяцца здабыткам грамадскасці, чалавек гатовы скрозь зямлю праваліцца… У Дамамерыцкім сельсавеце Клімавіцкага раёна такі спосаб вядзення барацьбы з законанепаслухмянымі грамадзянамі, як змяшчэнне іх фота на «дошцы ганьбы», зарэкамендаваў сябе як найбольш эфектыўны. А мясцовы савет грамадскага пункта аховы [...]

Падрабязней ›