30.12.2015
№23 (353)

Ночка ўдалася, або што там Малпа патрабуе?

30.12.2015 00:51каментарыяў: 0
Ночка ўдалася, або што там Малпа патрабуе?

Можна зноў нагадаць асноўныя правілы здаровага ладу жыцця падчас навагодніх свят, але ёсць рызыка застацца не пачутымі. Таму спачатку паглядзім, што можна параіць нам з пункту гледжання ўласна свята, а пасля пагаворым аб пэўнай карэкціроўцы. Кажуць, навагодняя ноч гэтага года павінна быць шыкоўнай. І ў сервіроўцы стала, і ў стравах. [...]

Падрабязней ›
30.12.2015
№23 (353)

Шампанскае… для добрай памяці?

Шампанскае… для добрай памяці?

Група замежных мікрабіёлагаў прадставіла даныя эксперыментаў, якія прымушаюць думаць, што ўмеранае ўжыванне шампанскага не пазбаўляе нас памяці, а… умацоўвае яе! Аўтары эксперыментаў сцвярджаюць, што фенолы (арганічныя злучэнні, якія ёсць у напоі) актыўна ўзаемадзейнічаюць з многімі групамі бялкоў галаўнога мозга, уцягнутымі ў працэсы захавання інфармацыі. Асабліва вялікая іх роля ў функцыянаванні [...]

Падрабязней ›
30.12.2015
№23 (353)

Як не набыць пратэрмінаваную ежу?

Як не набыць пратэрмінаваную ежу?

Попыт на прадукты харчавання ў перадсвяточныя дні расце, а значыць, ёсць рызыка набыць што-небудзь пратэрмінаванае і небяспечнае. Бываюць жа і несумленныя гандляры. Але мы будзем хітрэйшыя за іх — уважлівыя. Урач-гігіеніст Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юлія БАХУР заклікае быць уважлівымі да свайго выбару, набываць правераныя прадукты, правільна іх [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№22 (352)

Прымаем фізіятэрапію

16.12.2015 00:51каментарыяў: 0
Прымаем фізіятэрапію

1. Прыходзьце ва ўстаноўленыя дні і гадзіны. 2. Адпачніце перад сеансам 10-15 хвілін. 3. Перад некаторымі працэдурамі неабходна зняць металічныя ўпрыгажэнні, каб пазбегнуць апёкаў. «Скажыце медсястры аб любым пагаршэнні самаадчування, слабасці, павышанай тэмпературы, — кажа загадчык фізіятэрапеўтычнага аддзялення 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Таццяна КУДЗЕРСКАЯ. — Адключыце мабільны тэлефон дзеля сваёй жа бяспекі. [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№22 (352)

Чысцім ультрагукам

Чысцім ультрагукам

Рэгулярны прафесійны догляд зубоў становіцца ўсё больш запатрабаваным. Для спецыялістаў не навіна, што ідэальна ачысціць зубы ад налёту не атрымліваецца, нягледзячы на вялікую колькасць сродкаў для гігіены ротавай поласці. Каля 40 працэнтаў рэшткаў ежы і налёту застаюцца ў міжзубных прамежках і ля самай дзясны. З цягам часу яны ператвараюцца ў [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№22 (352)

Забалела вушка

Забалела вушка

Большасць вострых рэспіраторных вірусных інфекцый у дзяцей хутка праходзіць дзякуючы абарончай функцыі арганізма, правільнаму догляду і адэкватнаму лячэнню. Аднак у некаторых выпадках бываюць ускладненні. Атыт адносіцца да найбольш распаўсюджаных ускладненняў вірусных рэспіраторных інфекцый у дзяцей. Гэтаму спрыяюць асаблівасці анатамічнай пабудовы: у малых дзяцей кароткая, шырокая і больш гарызантальная слыхавая труба, [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№22 (352)

Хадой пінгвіна

Хадой пінгвіна

Прадухіліць зімовую траўму няпроста, але будзем спрабаваць. Можа быць, гэтая зіма і будзе даволі цёплай, але паслізнуцца можна і на мокрым снезе, і на апалым лісці ў дождж. Так што зімовыя траўмы ніхто не адмяняў. Пакуль у спецыялізаваных аддзяленнях зацішша, але спецыялісты гатовы прыняць наплыў пацярпелых. Шкада, што патэнцыяльныя хворыя, [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№22 (352)

Гэты бязлітасны Альцгеймер…

Гэты бязлітасны Альцгеймер…

Калі ў блізкага выявілі дэменцыю. Паводле адной з гіпотэз, паміж хваробай Альцгеймера і эвалюцыяй мозга ёсць прамая сувязь. Маўляў, сотні тысяч гадоў таму падчас натуральнага адбору ў некаторых генах замацаваліся змяненні, адказныя за развіццё мозга. У прыватнасці, павялічылася колькасць сувязяў паміж нейронамі, і мы сталі разумнейшымі. Аднак тыя ж гены [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

Эстэтыка безметалавай керамікі

02.12.2015 00:51каментарыяў: 0
Эстэтыка безметалавай керамікі

«Раскажыце, калі ласка, аб перавагах пратэзавання безметалавай керамікай. Аксана Валяр’янаўна, г. Мінск». Тлумачыць урач стаматолаг-артапед 9-й стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Павел НЕСЦЯРЭНКА: — Безметалавыя керамічныя пратэзы, безумоўна, з’яўляюцца самымі сучаснымі, высакаякаснымі, звышэстэтычнымі і самымі высокатэхналагічнымі ў сённяшняй стаматалагічнай практыцы. Безметалавая кераміка ў нашай краіне ў большасці сваёй дзеліцца на два [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

Не даць яму вярнуцца

Не даць яму вярнуцца

Дзень 1 снежня набыў статус штогадовай сусветнай падзеі, якая дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІД. Тэма гэтага года — «Паскарэнне мер для выкаранення СНІДу». На планеце пражывае звыш 35 млн чалавек, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту, і штодня гэтая лічба павялічваецца на 14-15 тысяч. У нашай краіне з такім статусам жыве [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

«Тлушчавік» можна і выдаліць

«Тлушчавік» можна і выдаліць

Ліпома, якую ў народзе называюць «тлушчавіком», — дабраякаснае ўтварэнне з тлушчавых клетак, а значыць, можа сустракацца ў любым месцы, дзе ёсць тлушчавая тканка. У абсалютнай большасці выпадкаў ліпомы размяшчаюцца пад скурай, а ў глыбокіх мяккіх тканках — вельмі рэдка. І найчасцей размова ідзе пра адзінкавыя ўтварэнні. Множныя ліпомы больш характэрны для жанчын [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

Большасць захворванняў вачэй у дарослых — водгукі дзіцячых праблем

Большасць захворванняў вачэй у дарослых — водгукі дзіцячых праблем

Афтальмолагі папярэджваюць: рэклама прыватных цэнтраў, якая кажа, што толькі ў іх «без болю, уколаў і швоў», некарэктная. Такія ж аперацыі праводзяць і ў дзяржаўных клініках. «Пераўзбраенне афтальмалагічнай службы пачалося з 2007 года. Цяпер наша абсталяванне адпавядае еўрапейскім і сусветным стандартам, а высокатэхналагічныя метады дыягностыкі даступны ў кожным рэгіёне», — адзначае галоўны [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

Як падтрымаць імунітэт?

Як падтрымаць імунітэт?

Наш імунітэт — гэта і вілачкавая залоза, і касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнка, кішэчнік, міндаліны, адэноіды. Вялікі набор, у якога два «начальнікі» — цэнтральная нервовая і эндакрынная сістэмы. Усё гэта забяспечвае здольнасць нашага арганізма процістаяць самым розным знешнім фактарам, якія намагаюцца змяніць яго нармальнае функцыянаванне. А каму ж не хочацца, каб з [...]

Падрабязней ›
02.12.2015
№21 (351)

«Мокры» нос? Могуць быць ускладненні

«Мокры» нос? Могуць быць ускладненні

Насмарк добра знаёмы кожнаму. Прычынай рыніту — запалення слізістай носа — можа быць і алергія, і інфекцыя, і пераахалоджванне, і… Словам, трэба разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку, калі толькі вы за выздараўленне, а не за ўскладненні. Любы рыніт праяўляецца аднолькава — свербам, выдзяленнямі, чханнем, закладзенасцю. Аднак прычынай алергічнага рыніту становіцца цвіценне раслін. Адрозніць [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№20 (350)

Як вярнуць здаровы сон?

18.11.2015 00:57каментарыяў: 0
Як вярнуць здаровы сон?

Парады для тых, хто не можа заснуць. Даволі значная колькасць людзей пакутуе ад парушэння сну (сам тэрмін «бяссонніца» звычайна выкарыстоўваецца ў сітуацыях, калі праблема са сном узнікае разы тры на тыдні на працягу месяца). Абвінавачваюць у гэтым сёння найперш стрэсы і псіхалагічныя праблемы, але размова можа ісці і пра псіхічнае [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№20 (350)

Мы будзем разам…

Мы будзем разам…

Сям’я як жывы арганізм мае свае перыяды дзяцінства, юнацтва, росквіту, хвароб, старэння і завядання. Ідэальных адносін не існуе, у кожнай пары ёсць крызісы і супярэчлівасці, і кожны крызіс мае на мэце яшчэ больш згуртаваць. Вылучаюць некалькі абагульненых крызісных перыядаў, пра якія нагадвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога псіхіятрычнага дыспансера Алена ДРАВІЦА. 1 [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№20 (350)

Цукровы дыябет: небяспечныя драпіны

Цукровы дыябет: небяспечныя драпіны

Чым пагражае парушэнне вугляводнага абмену? Лячэнне цукровага дыябету ажыццяўляецца па спецыяльна распрацаванай схеме і абавязкова пад кантролем урача. Такім пацыентам прызначаюць цукразніжальныя прэпараты, інсулін, а таксама дыету і лячэбную фізкультуру. Такім чынам удаецца нармалізаваць узровень цукру ў крыві, абменныя працэсы, вагу, папярэдзіць або лячыць ускладненні. Пры дыябеце неабходна кантраляваць узровень [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№20 (350)

Вам прызначылі спіраграфію

Вам прызначылі спіраграфію

Пры з’яўленні задышкі ў становішчы лежачы, кашлі, макроце, болі ў грудзях могуць прызначыць такое даследаванне, як спіраграфія, або спіраграма. Гэта вымярэнне і графічны запіс змянення лёгачнага аб’ёму падчас удыху і выдыху. Вынікі апрацоўвае камп’ютарная праграма, а пасля ацэньвае ўрач. Паводле слоў участковага тэрапеўта 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Марыны НАВУМЕНКІ, [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№20 (350)

Не стойце на каленях

Не стойце на каленях

Хворыя суставы неабходна шкадаваць. «Падкажыце, калі, ласка, што, акрамя ўжывання прэпаратаў, трэба рабіць, каб дабіцца палёгкі пры болях, звязаных з «адкладаннем соляў» у каленях? Антаніна Пятроўна, г. Слуцк». Тлумачыць прафесар кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук Тамара ЦЯБУТ: — «Адкладаннем соляў», або артрозам, у [...]

Падрабязней ›
04.11.2015
№19 (349)

Вы гэта робіце?

04.11.2015 00:26каментарыяў: 0
Вы гэта робіце?

Сёння вядома не менш за 200 розных формаў раку. Некаторыя пашкоджваюць толькі адзін орган. Аднак асноўная характарыстыка для ўсіх — некантралюемы рост і распаўсюджванне злаякасных, анамальных клетак. Чаму рак развіваецца ў адных і не развіваецца ў другіх, застаецца пакуль не зразумелым. Медыкі паступова назапашваюць звесткі аб тым, якія фактары могуць адыграць [...]

Падрабязней ›