16.12.2015
№9 (37)

Арцём Каралёк: «Я не ўмею і не люблю прайграваць»

16.12.2015 00:39каментарыяў: 0
Арцём Каралёк: «Я не ўмею і не люблю прайграваць»

Лінейны гандбольнага СКА і зборнай краіны аб тым, чаму 99% яго жыцця — гэта спорт. Журналісты сёння ўносяць яго ў спісы самых перспектыўных гандбалістаў Беларусі і самых паспяховых маладых спартсменаў краіны. А ён спакойна разважае на тэму свайго поспеху і кажа, што гэта зусім не выпадковасць, а мэтанакіраваная праца. Ураджэнец Гродна [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№9 (37)

МАК назірае за палітыкай у Бразіліі

МАК назірае за палітыкай у Бразіліі

Міжнародны алімпійскі камітэт сочыць за сітуацыяй з працэдурай імпічменту Прэзідэнта Бразіліі Дылмы Русеф, але арганізацыі Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра гэта не тычыцца. Пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. На мінулым тыдні ніжняя палата бразільскага парламента сфармавала спецыяльную камісію для разгляду пытання імпічменту, прычым большасць у [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№9 (37)

Падрыхтоўка выходзіць на фініш

Падрыхтоўка выходзіць на фініш

Улады Рыа-дэ-Жанейра кожны месяц даюць справаздачу аб гатоўнасці аб’ектаў, якія прымуць Алімпійскія гульні 2016 года. Як запэўніваюць адказныя за ўзвядзенне спартыўных арэн, гатоўнасць аб’ектаў у алімпійскім парку «Бара», які стане цэнтрам будучых Гульняў, у сярэднім складае 94%, а ў кластары «Дэадора» — 93%. У канцы лістапада завершана будаўніцтва трох аб’ектаў — гандбольнай [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№9 (37)

На Алімпіяду — без візы

На Алімпіяду — без візы

Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф падпісала законапраект, які дазваляе замежным грамадзянам знаходжанне на тэрыторыі краіны без віз у перыяд правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2016 года. Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка падпісаны законапраект падтрымалі дэпутаты ніжняй палаты парламента Бразіліі, а пазней ён быў ухвалены Верхняй палатай парламента — Федэральным сенатам. Згодна з [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№9 (37)

На шляху да плэй-оф

На шляху да плэй-оф

Экватар сезона Кантынентальнай хакейнай лігі ўжо пройдзены. За гэты час у выступленнях мінскага «Дынама» здараліся як гучныя перамогі, так і зусім не патрэбныя паражэнні. Цяпер наша каманда знаходзіцца ў зоне плэй-оф і захоўвае за сабой восьмы радок у заходняй канферэнцыі. Пра тое, як праявіў сябе беларускі клуб у першай палове [...]

Падрабязней ›
16.12.2015
№9 (37)

Наша «фабрыка зорак»

Наша «фабрыка зорак»

У Мінску прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы. Сталічны Палац спорту на некалькі дзён стаў домам для грацый. Там адбыўся 14-ы міжнародны турнір «Дынама» на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсменкі з 15 краін, у іх ліку тры дэбютанткі турніру — каманды Кыргызстана, Кіпра і Паўднёвай [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

Аляксандр Куль: «Пра нас загаварылі тыя, хто баскетболам нават не цікавіўся»

18.11.2015 00:50каментарыяў: 3
Аляксандр Куль: «Пра нас загаварылі тыя, хто баскетболам нават не цікавіўся»

Як беларуская мова і міфалогія стала фішкай «Цмокаў». Флагман айчыннага баскетбола, самы тытулаваны клуб краіны, сёння вылучаецца не толькі сваімі спартыўнымі перамогамі, але і паспяховым маркетынгам. Перш за ўсё, пра гэта сведчыць колькасць заўзятараў, якія прыходзяць на гульні каманды, і атмасфера, якая пануе на баскетбольных паядынках. Сёння можна казаць, што [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

Ма­ры­на Ло­бач: «Першыя булавы мне зрабіў тата»

Ма­ры­на Ло­бач: «Першыя булавы мне зрабіў тата»

Алімпійская чэмпіёнка пра жыццё праз 27 гадоў. Сёння мастацкая гімнастыка з’яўляецца адным з самых паспяховых відаў спорту ў нашай краіне. Даўно ўжо беларускія дзяўчаты не вяртаюцца без узнагарод з прэстыжных сусветных спаборніцтваў, а самую моцную канкурэнцыю грацыям усяго свету складаюць прадстаўніцы постсавецкіх краін. Пачатак такога панавання на п’едэстале быў пакладзены [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

WADA супраць хіміі

WADA супраць хіміі

Удзел расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе пад пагрозай. Самы буйны антыдопінгавы скандал апошніх гадоў успыхнуў менш чым за год да летніх Гульняў. 6 лістапада Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) апублікавала даклад, у якім паведамляецца, што сістэма допінг-кантролю ў Расіі, па сутнасці, не працавала. Аўтары сцвярджаюць, што расійскія лёгкаатлеты сістэматычна прымалі допінг, а кантрольныя [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

«Мы ўсе — Бразілія!»

«Мы ўсе — Бразілія!»

Улады Бразіліі на чале з прэзідэнтам краіны Дылмай Русеф выбралі слоган для Алімпіяды 2016 года. Дэвізам Гульняў стане фраза «Мы ўсе — Бразілія!» Сярод варыянтаў таксама разглядаўся лозунг «Пот ператвараецца ў золата», аднак эксперты палічылі, што ён не будзе асацыявацца з дасягненнямі бразільскіх атлетаў. Чакаецца, што спартсмены лацінаамерыканскай краіны не змогуць [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

Пяць гарадоў-прэтэндэнтаў

Пяць гарадоў-прэтэндэнтаў

У выніковым спісе кандыдатаў на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у 2024 годзе, чатыры еўрапейскія і адзін амерыканскі горад: Парыж, Рым, Будапешт, Гамбург і Лос-Анджэлес. Канчатковае рашэнне на карысць аднаго з гарадоў прымуць у 2017 годзе. Арганізацыйнаму камітэту летніх Алімпійскіх гульняў МАК выдзеліць на падрыхтоўку 1,7 мільярда долараў. Месцы [...]

Падрабязней ›
18.11.2015
№8 (36)

Чакаць папаўнення?

Чакаць папаўнення?

Джэф Глас хацеў бы атрымаць беларускае грамадзянства. Галкiпер хакейнага мiнскага «Дынама» ў гэтым сезоне (2015/2016) пачаў гуляць за «зуброў». На яго рахунку 14 матчаў, у якiх каманда атрымала 6 перамог. Вiдаць, за гэты час канадцу палюбiлася наша сталiца i краiна ў цэлым. — У Мiнску ўсё на найвышэйшым узроўнi, у [...]

Падрабязней ›
21.10.2015
№7 (35)

У пошуках чэмпіёна

21.10.2015 00:15каментарыяў: 0
У пошуках чэмпіёна

Чаго хочуць бацькі, аддаючы дзяцей у спартыўную школу, і на каго раўняюцца юныя таленты, мы даведаліся, пабываўшы на трэніроўцы шасцігадовых спартсменаў. Пра чорную паласу ў беларускай гімнастыцы ведаюць усе, нават людзі, якія не асабліва цікавяцца спортам. Толькі лянівы ці абсалютна абыякавы да гэтага віду журналіст не пісаў крытычных артыкулаў аб [...]

Падрабязней ›
21.10.2015
№7 (35)

Аляксандр Каршакевіч: «Патрыятызм быў у нас у крыві»

Аляксандр Каршакевіч: «Патрыятызм быў у нас у крыві»

Пра адданасць алімпійскага чэмпіёна свайму клубу і справе. Яго называюць найлепшым гандбалістам ХХ стагоддзя, яго ўнікальнасцю захапляліся не толькі аматары спорту, але і самі гульцы ручнога мяча. У фінальным матчы Алімпіяды-80, быўшы 21-гадовым хлопцам, ён падахвоціўся дапамагчы зборнай у вырашальны момант і… не змог. Але ўжо праз 8 гадоў спаўна [...]

Падрабязней ›
21.10.2015
№7 (35)

Калі мэта — яшчэ наперадзе

Калі мэта — яшчэ наперадзе

Мінская школьніца паставіла два рэкорды Еўропы ў паўэрліфтынгу і здзівіла самаго Шварцэнегера. Шаснаццацігадовая Аляксандра Бурыкіна на першы погляд звычайная дзяўчына. Вучаніца 11 класа адной са сталічных школ, дачка святара, з ранніх гадоў займаецца спортам. Яшчэ месяц таму яе імя было невядомае шырокаму колу людзей, а сёння пра беларуску ведаюць не [...]

Падрабязней ›
23.09.2015
№6 (34)

Вікторыя Азаранка: «Усё пачыналася ў маленькай зале»

23.09.2015 00:56каментарыяў: 0
Вікторыя Азаранка: «Усё пачыналася ў маленькай зале»

Алімпійская чэмпіёнка правяла майстар-клас для юных тэнісістаў. На кортах Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску сабралася каля ста маленькіх спартсменаў, іх чакала асаблівая трэніроўка. Найлепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка разам са сваім спарынг-партнёрам Сашам Бажыным каля дзвюх гадзін займалася з выхаванцамі сталічных тэнісных школ. Спачатку Вікторыя правяла размінку [...]

Падрабязней ›
23.09.2015
№6 (34)

Падняць мару

Падняць мару

Пра рэкорды, узрушэнні і прыгоды вядомага цяжкаатлета. Яго прыклад паказвае, што чалавечым магчымасцям няма мяжы: у гады сваёй спартыўнай кар’еры ён ледзь не загінуў праз памылку лекараў, а ўжо праз некалькі гадоў пасля гэтага падняў над галавой самую цяжкую вагу за гісторыю чалавецтва. Яго жыццё дае зразумець, што самыя смелыя [...]

Падрабязней ›
23.09.2015
№6 (34)

Лёгкаатлетка Аліна Талай: «На вуліцы за хлопцамі я не бегала»

Лёгкаатлетка Аліна Талай: «На вуліцы за хлопцамі я не бегала»

Хоць менавіта бег з’яўляецца неад’емнай часткай яе жыцця. А яшчэ дзяўчына пастаянна пераадольвае бар’еры, і не толькі на атлетычнай дарожцы. Яны, здаецца, для спартсменкі не перашкоды, а ўсяго толькі жыццёвыя задачы, якія Аліна вырашае лёгка і нязмушана, з чароўнай усмешкай, якую заслужана можна назваць самай прыгожай у беларускім спорце. Усмешка, [...]

Падрабязней ›
26.06.2015
№5 (33)

Дзмітрый Герчыкаў: «У паўфінале галоўнае — не паддавацца на беганіну сербак»

26.06.2015 00:51каментарыяў: 0
Ці змогуць беларускі спыніць Ану Дабавіч і яе каманду?

Вядомы спартыўны каментатар аналізуе матч беларускай зборнай супраць каманды Літвы, тлумачыць недарэчную памылку Кацярыны Сныцінай і распавядае, які баскетбол варта чакаць у гульні з сербскімі баскетбалісткамі. — Матчы супраць чэшак, чарнагорак, літовак — ва ўсіх гэтых сустрэчах быў пэўны пералом і вельмі напружаная канцоўка. Чаму ў нашай зборнай не атрымліваецца спакойна давесці [...]

Падрабязней ›
26.06.2015
№5 (33)

Жаночая зборная Беларусі выйшла ў паўфінал Еўрабаскета

У чвэрцьфінальным матчы Таццяна Ліхтаровіч (першая злева) 
набрала 14 ачкоў і стала адным з самых выніковых гульцоў каманды.

За крок да фіналу Чвэрцьфінальны матч нашай каманды супраць зборнай Літвы склаўся па сцэнарыі галівудскага трылера. Спачатку развіццё сюжэта без асаблівай інтрыгі (нядрэннай перавагай завалодалі беларускі пасля першай паловы сустрэчы), пасля чаго галоўныя героі паглыбляюцца ў сумненні, узнікае барацьба з самімі сабой і ворагамі-сапернікамі, што прыводзіць да напружанай развязкі. У трэцяй чвэрці літоўскія баскетбалісткі дабавілі перцу ў гульню, якога, [...]

Падрабязней ›