Пра жучкіны кучкі

03.11.2015 21:18каментарыяў: 0
Пра жучкіны кучкі

Калі мы не  прыбіраем за сваімі сабакамі? Раніца, двор, вясёлыя сабакі, сонныя гаспадары … Цюцькі мітусліва бегаюць па невялікіх зялёных астраўках каля 26-павярховага дома, гаспадары ляніва ідуць за імі, раз-пораз пазіраючы на гадзіннік. Чакаюць, пакуль гадаванцы справяць сваю сабачую патрэбу. Аб гэтай самай патрэбе і пагаворым. Адразу абмоўлюся, што дом [...]

Падрабязней ›

Бацькоўская доля

19.10.2015 11:12каментарыяў: 1
Бацькоўская доля

Колькі мы «павінны» дзядам? Сярод стужкі навін у сеціве на вочы патрапіла адна, на мой погляд,  надзвычай цікавая інфармацыя. Якая ўздымае вельмі важную праблему і прымушае задумацца. Кітайская газета «Гуаньчжоу дэйлі» паведаміла, што адна з кампаній, якая прадастаўляе паслугі ў салонах прыгажосці, адлічвала 10 працэнтаў заробку ў халастых супрацоўнікаў і [...]

Падрабязней ›

Аб сетцы кантактнай замовіце слова…

14.10.2015 11:15каментарыяў: 0
Аб сетцы кантактнай замовіце слова…

Якая будучыня ў сталічнага грамадскага электрычнага транспарту? На мінулым тыдні ў байнэце прайшла інфармацыя аб тым, што ў Мінску разглядаецца магчымасць стварэння электробусных маршрутаў. Мэр сталіцы Андрэй Шорац зазначыў, што гаворка ідзе аб пераводзе на новыя рэйкі трамвайна-тралейбуснага парка мегаполіса. “Мы правядзем мадэрнізацыю інфраструктуры, прыбярэм гэтую кантактную сетку і пойдзем [...]

Падрабязней ›

Цяжкі выбар

08.10.2015 14:00каментарыяў: 0
Цяжкі выбар

Еўропе давядзецца выбіраць паміж спачуваннем і страхам. Колькасць бежанцаў, якія сёлета патрапілі на тэрыторыю Еўрасаюза, паводле розных крыніц, ужо перавысіла паўмільёна чалавек. Гэта зусім не канчатковая лічба (мігранты працягваюць прыбываць), якая, тым не менш, ужо пабіла ўсе магчымыя і немагчымыя дагэтуль рэкорды. У Стары Свет рушыць сапраўдная лавіна людзей, якія [...]

Падрабязней ›

Never get old

02.10.2015 17:03каментарыяў: 0
Never get old

50: узрост шчасця або адчаю? Знаходзячыся за мяжой, заўсёды міжволі звяртала ўвагу на тамтэйшых пенсіянераў: стыльныя, вясёлыя і, галоўнае, актыўныя. Здаецца, яны паўсюль: у кафэ і рэстаранах, на экскурсіях, у музеях, на пляжах. Гэтыя мілыя старыя — асноўны кантынгент турыстычных агенцтваў. Аднак ці можна іх назваць старымі? Па класіфікацыі Сусветнай [...]

Падрабязней ›

Тапанімічны разнабой

18.09.2015 17:10каментарыяў: 0
Тапанімічны разнабой

Мала каго ў сталіцы можна здзівіць “адарванасцю” назваў станцый метро ад аднайменных вуліц – Маскоўскай, Магілёўскай, Кастрычніцкай. Сотні тысяч людзей, якія карыстаюцца імі ледзь не штодня, ужо звыкліся з гэтымі тапанімічнымі асаблівасцямі. Але што рабіць з аднайменнымі вуліцамі, аўтобуснымі прыпынкамі і завулкамі, якія могуць знаходзіцца вельмі далёка адзін ад аднаго? [...]

Падрабязней ›

Я не Шарлі (Je ne suis pas Charlie)

16.09.2015 14:43каментарыяў: 2
Я не Шарлі (Je ne suis pas Charlie)

Пра французскі сатырычны штотыднёвік “Шарлі Эбдо” да нядаўняга часу чуваць асабліва не было. Прынамсі, пасля таго страшнага студзеня, калі дзесяць супрацоўнікаў выдання загінулі ад куль тэрарыста, які ўварваўся ў офіс рэдакцыі з аўтаматам, каб адпомсціць за апаганьванне прарока Мухамеда на старонках часопіса. Тады на пачатку года ад гэтай страшнай навіны [...]

Падрабязней ›

Пераможны верасень

04.09.2015 16:22каментарыяў: 0
Пераможны верасень

70 гадоў таму скончылася Другая сусветная вайна Цікавы час — канец жніўня-пачатак верасня, калі лета пераходзіць у восень. А хлопчыкі і дзяўчынкі, што яшчэ некалькі дзён таму насіліся па двары, цяпер прыцішаныя і ўрачыстыя з букетамі кветак разам з бацькамі крочаць на “лінейкі”. Іх больш дарослыя “калегі” збіраюцца каля ўніверсітэтаў [...]

Падрабязней ›

Новы Стары Свет

28.08.2015 15:27каментарыяў: 0
Новы Стары Свет

Еўрапейскія “канікулы” страчваюць рамантыку. Мой знаёмы нядаўна вярнуўся з адпачынку — ездзіў у Італію. Прычым тур выбраў па свайму густу. Яму ўдалося, як кажуць, спалучыць прыемнае з карысным. Тыдзень адвёў на тое, каб аб’ехаць Апенінскі паўвостраў з поўначы на поўдзень —  ад Венецыі да Неапаля. І завяршыў падарожжа ў італьянскай [...]

Падрабязней ›

Непісьменнасць на вулічных шыльдах

27.08.2015 16:42каментарыяў: 0
Непісьменнасць на вулічных шыльдах

Праходзячы па сталічных вуліцах, часам заўважаеш шматлікія памылкі на шыльдах. І нават больш за тое, разнабой у правапісе сустракаецца нават на адным і тым жа прыпынку грамадскага транспарту. Мы сабралі калекцыю арфаграфічных памылак на шыльдах у Мінску. Калі ў вас ёсць здымкі разнастайных паказальнікаў з памылкамі, якія на дадзены момант [...]

Падрабязней ›

Паўстагоддзя айчыннай нафты

21.08.2015 13:45каментарыяў: 0
Паўстагоддзя айчыннай нафты

Спадзяванні на значныя запасы “чорнага золата” ў беларускіх нетрах не губляюцца. Запытанне “нафта” ў пошукавых сістэмах адно з самых папулярных. Да прыкладу, Google дае каля 35 мільёнаў вынікаў. Ды і ў стужках навін інфармацыйных агенстваў “чорнае золата” заўжды ў “топе”. Канешне, многіх цікавіць кошт ф’ючарсаў “сусветнага эквівалента”. І апошнім часам [...]

Падрабязней ›

Пакістанскі вектар

14.08.2015 18:26каментарыяў: 0
Пакістанскі вектар

З кожным годам жыхароў на нашай планеце няўхільна становіцца ўсё больш. Гэта значыць, што па аналогіі з усім вядомымі тэктанічнымі зрухамі Зямлі адбываюцца не менш важныя зрухі дэмаграфічныя. Якія накладваюць вызначальны ўплыў на развіццё, калі казаць глабальна, зямной цывілізацыі. Карэктуюць пэўным чынам, тыя працэсы, што адбываюцца ў розных сферах. У [...]

Падрабязней ›

Бедны сваяк

Бедны сваяк

Падчас нядаўняга прэс-туру ў Астравец нехта з расійскіх журналістаў задаў пытанне: “Вось дзіўна, мы едзем па сталіцы Вашай краіны і яшчэ ні разу не сустрэлі на сваім шляху трамвай. Ён у вас наогул ёсць?” Што адказаць, я знайшоўся не адразу. Насамрэч, у сям’і грамадскага транспарту Мінска трамвай звонку выглядае нейкім [...]

Падрабязней ›

Голая праўда

Голая праўда

Ці далучыцца калісьці Беларусь да Сусветнага дня хаджэння топлес? Калі ў пачатку жніўня сусветныя СМІ распавядалі аб топлес-мітынгу ў канадскім горадзе Уотэрлу (правінцыя Антарыё), арганізаваным сёстрамі Махамед, я ўсміхнулася: 300 напалову голых людзей з транспарантамі і надпісамі на грудзях выйшлі на вуліцу з заклікам «агаляйся з намі». Чаго хацелі гэтыя [...]

Падрабязней ›

Блізкі Суэц

07.08.2015 15:12каментарыяў: 0
Блізкі Суэц

Як беларускія спецыялісты спрычыніліся да легендарнага канала А вы задумваліся калі-небудзь пра тое, колькі кіламетраў аддзяляе Мінск ад Суэца? Я вось нядаўна даведаўся —  аказалася 1671 міля ці 2690 км. Трызненне, скажаце, выкліканае небывалай жнівеньскай спякотай. Магчыма, і так, ды не зусім. Справа ў тым, што 6 жніўня адбылася падзея, [...]

Падрабязней ›

Даруй нам, Сесіл!

30.07.2015 15:10каментарыяў: 0
Даруй нам, Сесіл!

Што агульнага паміж забітым ў Зімбабвэ львом і беларускімі браканьерамі. Чамусьці з усіх паведамленняў на ленце навін, у якіх, як заўсёды, было шмат людскіх смерцяў – гвалтоўных, недарэчных, нявытлумачаных – зачапіла менавіта гэта – пра забойства льва ў далёкай краіне Зімбабвэ? Зноў і зноў уяўленне малюе, як яго – прыгожага, [...]

Падрабязней ›