Карціна белым

05.12.2015 00:54каментарыяў: 0
Карціна белым

Дружба правяраецца мастацтвам. А майстэрства акцёраў — спектаклем «Аrt». Таму што вынік, як прагучыць п’еса вядомай французскай аўтаркі Язміны Рэзы, залежыць менавіта ад іх. Як спачатку задаецца інтрыга, так і трымаюць яе артысты да самага канца: дык паб’юцца яны ці памірацца, тры цудоўныя хлопцы, за кожнага з якіх перажываеш падчас спектакля? [...]

Падрабязней ›

Матылёк з цёплай краіны

Матылёк з цёплай краіны

Первана — значыць матылёк. імя, рэдкае нават для яе радзімы — Туркменістана. Але яно так пасуе дзяўчыне: тоненькая і лёгкая, яна ўмее рабіць так, каб рухі здаваліся палётам. І гэта можна ўбачыць. Первана Мырадава пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа папоўніла трупу балета ў Вялікім тэатры Беларусі. Менавіта ў Беларусь яна прыехала [...]

Падрабязней ›

Артысты з больш як дваццаці краін прыедуць на оперны форум

Артысты з больш як дваццаці краін прыедуць на оперны форум

Сусветныя оперныя «зоркі», найлепшыя тэатральныя вакалісты, славутасці нацыянальных культур збяруцца ў Мінску разам з вядучымі салістамі беларускага тэатра, каб выканаць партыі ў самых лепшых пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі на Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме. Ужо шосты снежань Мінск становіцца месцам сапраўднага відовішчнага свята, тым болей што оперным форумам праграма тэатра [...]

Падрабязней ›

«Віктор Гюго» для тых, хто стварае беларускую культуру

02.12.2015 00:05каментарыяў: 0
«Віктор Гюго» для тых, хто стварае беларускую культуру

Тамара Ніжнікава, Генадзь Аўсяннікаў, Расціслаў Янкоўскі — імёны, якія ведаюць аматары тэатра, кіно і музыкі Беларусі. Іх праца была ўвесь час навідавоку, увесь час адзначалася. Але ўпершыню дзеячы беларускай культуры, трое нашых любімых, сапраўды народных артыстаў адзначаны медалямі ЮНЕСКА «Віктор Гюго» (уручаецца з 1985 года). Таксама кожнаму з іх быў уручаны [...]

Падрабязней ›

Маскоўскі тэатр пакажа ў Мінску спектаклі паводле Астроўскага і Чэхава

Маскоўскі тэатр пакажа ў Мінску спектаклі паводле Астроўскага і Чэхава

Дзяржаўны акадэмічны Малы тэатр, а некалі Імператарскі маскоўскі малы тэатр, мае такі слаўны і багаты вопыт, што гісторыя гэтай установы ў нейкім сэнсе з’яўляецца гісторыяй рускага тэатра. Створаны яшчэ ў 1756 годзе, названы «домам Астроўскага» таму, што на яго сцэне ставіліся ўсе творы драматурга, Малы тэатр па сённяшні дзень захоўвае [...]

Падрабязней ›

Навошта жанчыне ператварацца ў мужчыну? Версія Шэкспіра

28.11.2015 00:21каментарыяў: 0
Навошта жанчыне ператварацца ў мужчыну? Версія Шэкспіра

Страсць, дзеля якой можна гадамі чакаць спагады, а можна наогул забыць сябе і радавацца імгненню, калі знаходзішся побач… Альбо кінуцца насустрач новаму пачуццю, не надта разабраўшыся, да каго яно… Шэкспір — майстар інтрыг, у якіх за пачуццёвым так ці інакш праглядае чалавечае. Вось як у п’есе «Дванаццатая ноч». Спектакль з’явіўся ў [...]

Падрабязней ›

Малады беларускі тэатр: энергія перамог

Малады беларускі тэатр: энергія перамог

Талент ёсць, сілы ёсць, асобы ёсць — такі вынік для Беларусі ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які прайшоў у Мінску. Наша пастаноўка зноў у ліку найлепшых — адзначаны Магілёўскі абласны тэатр лялек і рэжысёр Ігар Казакоў, які паставіў «Гамлета». Але перамогу сёлета атрымаў усё ж эстонскі спектакль «Чысты [...]

Падрабязней ›

Спатканні маладых

21.11.2015 00:47каментарыяў: 0
Спатканні маладых

13 спектакляў з 14-ці краін прадстаўляюць у Мінску энергію тэатра маладых. Права прымаць ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі Беларусь атрымала дзякуючы спектаклю «Офіс» Купалаўскага тэатра ў пастаноўцы маладога рэжысёра Кацярыны Аверкавай. Менавіта ён быў адзначаны гран-пры на І Маладзёжным тэатральным форуме ў Кішынёве. Было гэта ў [...]

Падрабязней ›

Тэатральныя баталіі на «Куфры»

Тэатральныя баталіі на «Куфры»

ХІІ Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ-2015» адкрыецца ў Мінску ў апошні дзень лістапада. У гэтым годзе ў сцэнічным майстэрстве будуць спаборнічаць найлепшыя студэнцкія калектывы з 12 краін: Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ірана, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі. Тэатральныя паказы разгорнуцца на сцэнічных пляцоўках сталіцы. Праграма [...]

Падрабязней ›

Ларыса Мельнік: «Адна дрэнна прышытая пацерачка, адарваўшыся, можа сарваць увесь спектакль»

19.11.2015 10:13каментарыяў: 0
Ларыса Мельнік: «Адна дрэнна прышытая пацерачка, адарваўшыся, можа сарваць увесь спектакль»

Колькі трэба часу, каб пашыць касцюмы для спектакля? Што самае галоўнае і самае складанае ў гэтым працэсе? Ці ёсць нейкая формула поспеху? Адказы на гэтыя пытанні «Звязда» шукала ў Ларысы Мельнік, якая на працягу 50 гадоў узначальвала пашывачны цэх Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Сёння яна [...]

Падрабязней ›

Аматарскаму тэатру «вешалкі» не патрэбны

Аматарскаму тэатру «вешалкі» не патрэбны

Напэўна, кожны ведае выказванне Станіслаўскага: «Тэатр пачынаецца з вешалкі». Але сёння яно здаецца мне крыху не актуальным. Асабліва для артыстаў сучасных аматарскіх тэатраў. Для іх прастора выступлення не абмежавана: вуліцы, цэнтры мастацтва, музеі і г. д. Такія паказы праходзяць без пампезнасці, урачыстасцяў і маленькіх кішэнных бінокляў. За мяжой, вядома, такіх [...]

Падрабязней ›

«Канкан» па-гродзенску

«Канкан» па-гродзенску

«Крывое люстэрка», «Смехапанарама», «Аншлаг» — сэрца расійскага гумару. Сэрца беларускага — Гродна. 25 гадоў тэатр гумару «Канкан» падымае настрой далёка за межамі радзімы. «Звязда» вырашыла раскрыць сакрэт поспеху гродзенцаў. Мы зазірнулі да іх у майстэрню жартаў, распыталі пра Петрасяна і «Камеды клаб». Як робяць смех Кожны Новы год гродзенцы збіты з тропу [...]

Падрабязней ›

13 спектакляў пад парасонам

18.11.2015 00:45каментарыяў: 0
13 спектакляў пад парасонам

Беларускі тэатр прапануе гледачам трагіфарш, а ўкраінскі — трылер. Эстонцы просяць укусіць іх, а армяне — спазнаць смак мёду. Грузіны даследуюць жыццё жанчын падчас вайны, а рускія — жыццё жартаўніка ў правінцыі. Заўтра ў Мінску пачынае працаваць ІІ Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі. На працягу тэатральнага тыдня, з 19 па [...]

Падрабязней ›

Увага! Абмежаваная бачнасць!

10.11.2015 00:11каментарыяў: 0
Увага! Абмежаваная бачнасць!

Падчас «TEART-2015» гледачы бачылі многае. Сэрца японскай танцоўшчыцы Юі Кавагуці ва ўласных руках. Сем амбіцыйных жанчын, якія здолелі дамовіцца паміж сабой і стварыць кабарэ «Dakh Daughters Band». Анегіна, што спавядаецца ў Фэйсбуку, і чэхаўскіх трох сясцёр на цыркавой трапецыі. Але гэты тэкст будзе прысвечаны таму, што гледачы не пабачылі… Танец звонку [...]

Падрабязней ›

Хэлаўін па-беларуску

03.11.2015 00:42каментарыяў: 0
Хэлаўін па-беларуску

У Віцебску ўпершыню правялі беларускамоўны лялечны Хэлаўін. У мінулую суботу тут адбыўся насычаны падзеямі квэст (у перакладзе з англійскай — «гульня», або «пошук»). «Містэрыя ў Белай панны» ў Беларускім тэатры «Лялька» запомніцца надоўга. Гледачоў у паўцемры сустракалі «чорныя вартавыя гары», якія цікавіліся, ці ёсць квіткі. Здзівіла і фігура рыцара. Ён раптам [...]

Падрабязней ›

«Пінская шляхта» назаўсёды

«Пінская шляхта» назаўсёды

У Бабруйску назвалі пераможцаў рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. Пяць дзён, насычаных тэатральнымі пастаноўкамі, творчымі эксперыментамі, абмеркаваннямі спектакляў, пошукамі сутнасці нашай нацыянальнай адметнасці ў творах сучасных беларускіх аўтараў, ужо ў мінулым. Тэатральнае свята скончылася нашумелай п’есай нашага таленавітага земляка Дзмітрыя Багаслаўскага ў выкананні акцёраў Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Маякоўскага. [...]

Падрабязней ›