Кнігі як цуд

23.12.2015 00:32каментарыяў: 0
Кнігі як цуд

Калядны дабрачынны баль кнігі прайшоў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Асноўнай тэмай свята, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і адкрытае акцыянернае таварыства «Белкніга», сёлета стала чытанне ў сям’і. Правядзенне дабрачыннага Балю кнігі напярэдадні Калядаў і Новага года стала выдатнай традыцыяй: ён ладзіцца ўжо чацвёрты раз. Баль і [...]

Падрабязней ›

Літаратура ў бясснежным снежні

Літаратура ў бясснежным снежні

Ужо хутка Каляды і Новы год, а снегам і не пахла. Але святы ніхто не адмяняў, таму не хвалюйцеся: літаратурныя падарункі ад часопісаў «Маладосць», «Полымя», «Нёман» і «Бярозка» вы атрымаеце! Прапануем пасвавольнічаць ды зазірнуць у мех Дзеда Мароза. У 12-м «Полымі» чытайце аповесць у навелах «Астравы на сушы» Казіміра Камейшы. [...]

Падрабязней ›

У Прэзідэнцкай бібліятэцы прэзентавалі Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1744 годзе

22.12.2015 04:39каментарыяў: 0
У Прэзідэнцкай бібліятэцы прэзентавалі Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1744 годзе

Яго выкупілі ў аднаго з польскіх калекцыянераў. Імя таго, каму асаблівым чынам трэба дзякаваць за падобны здабытак, — Андрэй Радкоў. Ён студэнт шостага курса гістарычнага факультэта БДУ. Увесь працэс — ад пошуку кнігі да дастаўкі ў Беларусь — заняў у Андрэя паўгода. У набыццё ён нават уклаў свае грошы, і толькі пасля таго, [...]

Падрабязней ›

Народная паэзія Багушэвіча

Народная паэзія Багушэвіча

Адзін з лепшых гісторыкаў Лідчыны ХХ стагоддзя Міхал Шымялевіч пісаў у сваіх успамінах пра папулярнасць вершаў Францішка Багушэвіча ў Лідзе яшчэ да выдання яго кніг. Пішучы пра аднаго з лідскіх старажылаў — Казіміра Вісманта на пачатку ХХ стагоддзя, гісторык паведаміў, што стары Казімір меў сына, якога ён вучыў на арганіста, і [...]

Падрабязней ›

Хто такі Балотнік?

Хто такі Балотнік?

Адказ падкажа казка. «Я!» — «Я!» — «Я!» — «Калі ласка, можна я? Калі ласка!» Вочы, поўныя «запалу і агню». Дзясяткі рук, што імкліва ўскінуліся ўверх. І гэта не ўрок у канцы чвэрці, калі дзецям выпадае апошні шанц выправіць дрэнныя адзнакі. Гэта — кніжны марафон «Калядная казка», арганізаваны Выдавецкім домам «Звязда» сумесна з сеткай [...]

Падрабязней ›

Маршруты беларускіх чытачоў

19.12.2015 00:52каментарыяў: 0
Маршруты беларускіх чытачоў

Я як цяпер памятаю маю першую беларускую кнігу. Гэта быў зборнік беларускіх народных казак «Бацькаў дар» з малюнкамі Анатоля Волкава. Я не ведаю, чаму зняла з паліцы менавіта яго (у бацькоўскім доме ёсць шмат беларускамоўнай літаратуры), але гэтае выданне здалося мне нейкім чароўным. Напэўна, з-за вокладкі, а можа, з-за назвы. [...]

Падрабязней ›

Весела, павучальна, інтэрактыўна!..

Весела, павучальна, інтэрактыўна!..

Аб’яву з інтрыгуючым запрашэннем чыталі ўсе — і дарослыя, і дзеці.  Зазіралі ў бібліятэку, цікавіліся: «Што, сапраўды часопіс прыязджае? Жыўцом?» Насамрэч, літаратурныя гасцёўні «Бярозкі» ўжо сталі школьнай традыцыяй: адна з іх, для навучэнцаў сёмых класаў, адбылася ў кастрычніку; другая, для шасцікласнікаў, — у лістападзе. Цяпер вось да снежня дабраліся. Нядзіўна: часопіс у [...]

Падрабязней ›

Новая экспазіцыя адкрыта ў Купалаўскім запаведніку «Ляўкі»

16.12.2015 17:03каментарыяў: 0
Новая экспазіцыя адкрыта ў Купалаўскім запаведніку «Ляўкі»

Новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя была адкрытая 15 снежня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі”. Сімвалічную чырвоную стужку разрэзалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік і дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.  У новай экспазіцыі часткова адноўлены інтэр’ер пакоя былой сядзібы Копыскага лясніцтва, у якім жыў Янка Купала, і дзе [...]

Падрабязней ›

На беларускую мову перакладзена кніга пра Эдварда Вайніловіча

15.12.2015 01:27каментарыяў: 0
На беларускую мову перакладзена кніга пра Эдварда Вайніловіча

Асоба Эдварда Вайніловіча цяпер стала для нас яшчэ больш блізкай. З’явілася дакументальная аповесць, прысвечаная гэтаму выдатнаму чалавеку. Яе напісала польская журналістка Гізэля Хмялеўская на падставе рэальных дакументаў, якія ёй удалося адшукаць. А зусім нядаўна перакладзеная на беларускую мову Валерыяй Ждановіч кніга «Церні крэсаў» пабачыла свет у нашай краіне. «…Ён мог [...]

Падрабязней ›

Святлана Алексіевіч: «Мяне цікавіць гісторыя душы»

12.12.2015 00:36каментарыяў: 0
Шведскі кароль Карл Густаў ХVI 
уручае Нобелеўскую прэмію Святлане Алексіевіч.

Букмекеры мяркуюць, а Шведская каралеўская акадэмія навук размяркоўвае, і часам яны становяцца аднадумцамі. Учора, 10 снежня, у Стакгольме беларуская пісьменніца, аўтар кніг «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд», атрымала першую для беларускай літаратуры Нобелеўскую прэмію. …І стала побач з імёнамі Гюнтэра Граса, Габрыэля Гарсіа Маркеса, [...]

Падрабязней ›

ААТ «Белкніга» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць 15 снежня на кніжны марафон

10.12.2015 11:39каментарыяў: 0
ААТ «Белкніга» і РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць 15 снежня на кніжны марафон

ААТ “Белкніга” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” запрашаюць 15 снежня з 12.00 да 15.00 У рамках рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне” ў кнігарні “Дом кнігі “Светач” адбудзецца кніжны марафон “КАЛЯДНАЯ КАЗКА”. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цудоўнымі дзіцячымі казкамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў, пра якія раскажуць самі аўтары: Анатоль Зэкаў — 12.00 Галіна [...]

Падрабязней ›

Маральныя прынцыпы асобы і праблема сацыялізацыі ў апавяданні Алеся Асташонка “Супер”

Маральныя прынцыпы асобы і праблема сацыялізацыі ў апавяданні Алеся Асташонка “Супер”

Пільная ўвага сучаснай навукі да праблемы сацыялізацыі асобы абумоўлена некалькімі прычынамі. Паспяховая рэалізацыя чалавека ў сучасным свеце патрабуе актыўнай жыццёвай пазіцыі, аператыўнага засваення сацыяльна-грамадскіх зменаў. Сучаснай моладзі даводзіцца канструяваць сваю будучыню ва ўмовах новай сацыяльнай рэчаіснасці – на фоне радыкальных зменаў маральных прыярытэтаў і каштоўнаснай іерархіі, у сітуацыі, калі механізм [...]

Падрабязней ›

Новае прачытанне братэрскіх повязяў

09.12.2015 00:54каментарыяў: 0
Новае прачытанне братэрскіх повязяў

У Дзяржаўнай бібліятэцы Дзяржаўнага культурнага цэнтра Туркменістана ўчора прайшоў «круглы стол» з удзелам беларускіх і туркменскіх пісьменнікаў. Самыя розныя пытанні хвалявалі літаратараў краін, паяднаных паміж сабою даўнімі вузамі сяброўства. Паэты, празаікі вялі гаворку пра ўзаемныя пераклады, пра гістарычныя традыцыі літаратурнага пабрацімства, згадвалі першапраходцаў на ніве літаратурнай дружбы. Неаднойчы гучала імя [...]

Падрабязней ›

Солнце — дождь — музыка, или Есть что послушать! И почитать…

08.12.2015 00:35каментарыяў: 0
Солнце — дождь — музыка, или Есть что послушать! И почитать…

Книга-блог обозревателя «СБ. Беларусь сегодня» и журнала «Алеся», радиоведущей Татьяны Сулимовой вышла в Издательском доме «Звязда». Не знаю, есть ли еще такие издания — книги-блоги. Не знаю даже, будет ли будущее у блога как у жанра. Останется ли он в печатных СМИ, станет достоянием только интернет-пространства в различных его проявлениях или, [...]

Падрабязней ›

Вайна — трагедыя для ўсіх

04.12.2015 00:33каментарыяў: 0
Вайна — трагедыя для ўсіх

Кніга, якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», распавядае пра экспазіцыю, фонды і філіялы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Грунтоўным, сур’ёзным, велічным і ў той жа час надзвычай прыгожым — менавіта такім, як і сам музей, — падаецца выданне. Насычанае якаснымі фотаздымкамі экспазіцыі і цікавых экспанатаў, філіялаў музея, а таксама прадметаў [...]

Падрабязней ›

У Віцебску ўручылі літаратурную прэмію аблвыканкама імя Уладзіміра Караткевіча і ўганаравалі пераможцаў маладзёжнага конкурсу

03.12.2015 00:02каментарыяў: 0
У Віцебску ўручылі літаратурную прэмію аблвыканкама імя Уладзіміра Караткевіча і ўганаравалі пераможцаў маладзёжнага конкурсу

— Прэмію імя Уладзіміра Караткевіча за ўсе гады яе існавання атрымалі больш за 20 чалавек. І сярод іх не толькі літаратары, а і работнікі культуры, адукацыі. Лаўрэатамі сталі і калектывы аршанскага музея Караткевіча, віцебскай бібліятэкі, якая носіць яго імя… У абласным літаратурным конкурсе сярод моладзі «Быў. Ёсць. Буду…» бралі ўдзел [...]

Падрабязней ›