Як “Калыханка” вучыла беларусаў замежжа (ФОТА)

18.12.2015 11:06каментарыяў: 0
Як “Калыханка” вучыла беларусаў замежжа (ФОТА)

Узорны дзіцячы фолк-гурт з аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна ўдзельнічаў у творчай сустрэчы з суайчыннікамі, якія жывуць далёка ад радзімы, але па-ранейшаму цікавяцца сваімі вытокамі і хацелі больш ведаць пра народную культуру. Ужо не першы раз у Беларусь прыязджаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін па дзяржаўнай праграме “Беларусы ў свеце”, [...]

Падрабязней ›

Пад Бялынічамі знойдзены старажытны язычніцкі комплекс

05.12.2015 00:11каментарыяў: 0
Пад Бялынічамі знойдзены старажытны язычніцкі комплекс

У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Нарэшце, дзякуючы Ірыне Бардзілоўскай, якая працуе на Магілёўскім [...]

Падрабязней ›

«Прывітанне» з эпохі жаноцкасці

04.12.2015 00:44каментарыяў: 0
«Прывітанне» з эпохі жаноцкасці

Як старадаўні капялюшык паслужыў пачаткам для ўнікальнай калекцыі. Жаночыя сукенкі канца XІX — пачатку XX стагоддзя, а таксама капялюшыкі, сумачкі, парасоны, пальчаткі і іншыя дамскія рэчы паказвае Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі на выставе «Мадэрн — эпоха жаноцкасці». Сваю калекцыю Марына ІВАНОВА з Кіева збірае ўжо каля 30 гадоў. А [...]

Падрабязней ›

Да старых магіл

26.11.2015 00:42каментарыяў: 0
Да старых магіл

Трапіць у гісторыю і ў гісторыі застацца — гэта, як вы разумееце, рэчы розныя. Але згадзіцеся, смеху варты той падарожнік, які не прагне трапіць у гісторыю як чыстай вады авантуру, выпраўляючыся наведаць тых, хто застаўся ў гісторыі як спісе слаўных і не вельмі падзей, іх прычын, наступстваў і ацэнак. І вось [...]

Падрабязней ›

Ручнік, казка і музычнае яйка

24.11.2015 00:53каментарыяў: 0
Той са­мы ку­паль­скі по­яс.

Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў народнай творчасці і нагадаў, як важна захоўваць старадаўнія традыцыі. Купальскі пояс даўжынёй… 100 метраў Ручнікі, валёнкі, саламяныя павукі, вышытыя сурвэткі, свістулькі, драўляныя бочкі — ад выбару ўсяго народнага і самабытнага вочы разбягаліся. Чацвёрты міжнародны [...]

Падрабязней ›

Гандаль на ўсе вякі

17.11.2015 00:57каментарыяў: 0
Гандаль на ўсе вякі

Грыўні часоў ВКЛ, а таксама ўпрыгажэнні крывічоў і дрыгавічоў папоўнілі калекцыю Нацыянальнага гістарычнага музея. «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі» — так называецца выстава, што днямі адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музея. Прадметы, прысвечаныя гісторыі беларускага гандлю, не толькі дасталі з запаснікаў музея: іх прывезлі сюды з усёй краіны. Акрамя таго, калекцыя папоўнілася [...]

Падрабязней ›

Уласнае веданне, бачанне і разуменне

10.11.2015 00:57каментарыяў: 0
Уласнае веданне, бачанне і разуменне

Наша роля ў стварэнні ВКЛ і яго «залатым веку». Упершыню ў беларускай сталіцы прайшла маштабная канферэнцыя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Многія айчынныя даследчыкі змаглі данесці да шырокай аўдыторыі свае напрацоўкі. А таксама падзяліцца меркаваннямі з замежнымі калегамі — іх, для ўдзелу ў дыскусіях і дзеля ўласных выступленняў, сюды прыехала каля [...]

Падрабязней ›

Знайсці салдата… праз бібліятэку

Знайсці салдата… праз бібліятэку

Сёння шмат хто цікавіцца лёсам сваіх загінуўшых на вайне бацькоў і дзядоў. І падказаць шлях гэтых пошукаў могуць не толькі ў архівах, але і ў бібліятэцы. Галоўная з іх у Магілёўскай вобласці, якая носіць імя Леніна, сёлета адзначае свой 80-гадовы юбілей. Тут захоўваюцца кнігі, якія чыталі салдаты перад боем. А яшчэ [...]

Падрабязней ›

Што такое катрушніцкі лемезень?

Што такое катрушніцкі лемезень?

Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага рамяства. Урачыстае адкрыццё адноўленага музея адбудзецца ўжо ў наступным месяцы. Пасля рэканструкцыі ён значна памяняе свой твар. Дагэтуль тут усяго было па трошкі, і толькі адна зала прысвячалася шапавальству. Але для промыслу, які прызнаны [...]

Падрабязней ›

Што чытаў Радзівіл?..

03.11.2015 00:48каментарыяў: 0
Што чытаў Радзівіл?..

Пагартаць яго Біблію можна разам з Паўлам Харланчуком. Сёлета мы адзначаем 500-годдзе з дня нараджэння ідэйнага бацькі беларускай Рэфармацыі — князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты «некаранаваны кароль» Вялікага Княства Літоўскага, канцлер дзяржавы аднойчы вырашыў у сваім кіраванні абапірацца не на ўласную сілу, войскі і паплечнікаў, а на тое, што напісана ў [...]

Падрабязней ›

За краязнаўчую руплівасць і пошук народнай душы

За краязнаўчую руплівасць і пошук народнай душы

На Берасцейшчыне добра ведаюць публіцыста, празаіка, руплівага даследчыка гісторыі роднага краю Аляксандра Валковіча. У апошнія гады ён — і кіраўнік па-свойму ўнікальнага творчага праекта па выданні краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс», які заснаваны Брэсцкім райвыканкамам. Плённая творчая і грамадская дзейнасць нашага земляка адзначана і ўвагай замежных калег. Савет дырэктараў фонду «Sріrіtuаl Dірlоmасу» [...]

Падрабязней ›

Не проста арнамент на адзенні

22.10.2015 00:58каментарыяў: 0
Не проста арнамент на адзенні

Як маладыя аднаўляюць спадчыну і ствараюць гісторыю. Яшчэ некалькі гадоў таму адзенне з беларускім арнаментам знайсці было неверагодна складана. Але раптам усё змянілася: яно ў трэндзе, яго прадаюць адразу некалькі крам па ўсёй краіне. Адзін з вытворцаў прадукцыі з вышыўкай — маладая беларуская кампанія Faіny.by («Файны.бай»), створаная на базе стартап-цэнтра Беларускага [...]

Падрабязней ›

Стыль, пакінуты нам продкамі

Стыль, пакінуты нам продкамі

Сёння моладзь часта можна сустрэць і падчас вучобы, і ў вольны час адзетую ў так званыя «вышымайкі». А на фальклорных мерапрыемствах, фэстах і традыцыйных святах — у вышыванках. Першыя з’явіліся нядаўна і адразу набылі папулярнасць, хоць іх нельга блытаць з вышыванкамі. Па-першае, вышымайка — сучасны трыкатажны выраб, на які нанесены прынтавы арнамент [...]

Падрабязней ›

Неядомыя «калачы» і крыжы памерам з далонь. Як выглядалі галаўныя ўборы і ўпрыгажэнні беларусак стагоддзе таму?

13.10.2015 00:09каментарыяў: 0
Неядомыя «калачы» і крыжы памерам з далонь. Як выглядалі галаўныя ўборы і ўпрыгажэнні беларусак стагоддзе таму?

Сучасныя дызайнеры выкарыстоўваюць у сваіх калекцыях капелюшы і хусткі, каб дапоўніць жаночы вобраз. Нашы продкі таксама насілі гэтыя аксесуары, але ў сваім выбары кіраваліся хутчэй не модай, а традыцыяй. Дзе на Беларусі жылі самыя экстравагантныя жанчыны, чаму на галаву адзявалі «гняздо бусла» і навошта так актыўна ўпрыгожвалі шыю? Пазнаць зямлячку па хустцы [...]

Падрабязней ›

Захапіце жменьку збожжа для «Багача»

24.09.2015 00:55каментарыяў: 0
Захапіце жменьку збожжа для «Багача»

Трэці раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзяць у Вязынцы «Багач». Сёлета свята адбудзецца 27 верасня, у адзін дзень з Узвіжаннем. У народным календары «Багач» прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняй васковай свечкі ў лубцы з [...]

Падрабязней ›

Пад Бялынічамі знойдзены каменны комплекс у гонар язычніцкай багіні (+ФОТА)

19.09.2015 01:30каментарыяў: 0
Пад Бялынічамі знойдзены каменны комплекс у гонар язычніцкай багіні (+ФОТА)

У апошнія некалькі год мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам  нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Аднак сітуацыя складвалася так, што мы ў апошні [...]

Падрабязней ›