Бог усім роўна дзеліць

17.09.2015 00:18каментарыяў: 0
Бог усім роўна дзеліць

Я ўдзячна Богу за ўсіх людзей, якіх сустракаю ў сваім жыцці. І асабліва — за каманду «Клуба 5000». Ніхто з нас не ёсць цэлая і ўкамплектаваная адзінка, ніхто з нас не ідэальная асоба. Але кожны з нас — кавалачак вялікага пазла. І калі кавалачкі злучаюцца, дапаўняюць адзін аднаго, ты становішся [...]

Падрабязней ›

Прызванне цаной у жыццё

03.09.2015 00:11каментарыяў: 0
Прызванне цаной у жыццё

Даўно заўважыла парадаксальную несправядлівасць. У Цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі часта трапляюць тыя, хто вядзе здаровы лад жыцця, займаецца спортам, актыўнічае, выносіць вялікія фізічныя нагрузкі і плануе зрабіць спартыўную кар’еру. Разам з пастаноўкай дыягназу яны перакрэсліваюць усе планы і хаваюць свае мары. Барыс вучыўся на марака. Але саркома косці [...]

Падрабязней ›

Пакутаваць, каб цаніць

20.08.2015 00:56каментарыяў: 0
Пакутаваць, каб цаніць

З Цэнтрам дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі мяне звязваюць доўгія дзевяць гадоў валанцёрскай дзейнасці. Рознае было: і прыемна-пякучае, і адчайна-балючае. Але я вельмі ўдзячна лёсу, што гэта ёсць у маім жыцці. Я шчаслівая, што магу перажыць чужы боль, задаволена, што прайшла кругі скрухі. Бо цяпер дакладна маю з чым параўноўваць [...]

Падрабязней ›

Далёкія блізкія

30.07.2015 00:50каментарыяў: 0
Далёкія блізкія

Рызыкую чарговы раз выклікаць варожасць чытачоў, але я настойліва паўтараю сваю крамольную думку: дабрачыннасць — гэта эгаістычны працэс. Дапамагаючы іншым, мы аддаём пэўную частку сябе. А ўзамен атрымліваем значна больш. Кожны — сваё, але абавязкова самае каштоўнае; маленькі кавалачак, без якога набор пазлаў ніколі не стане карцінай. Гора збліжае, аб’ядноўвае. Мы шукаем [...]

Падрабязней ›

Шчасце ў няшчасных умовах

16.07.2015 00:30каментарыяў: 0
Шчасце ў няшчасных умовах

Мы шмат патрабуем ад жыцця. Мы заўсёды чымсьці незадаволены, нам увесь час чагосьці не хапае. І толькі заўважаючы гора суседа, гледзячы на пакуты іншых, пераацэньваем сваё становішча: а ў мяне і не так блага, як падавалася. У Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі шмат гадоў я штодня назіраю чужое гора. [...]

Падрабязней ›

Калі звядуцца злыя языкі?

25.06.2015 00:20каментарыяў: 0
Калі звядуцца  злыя языкі?

Пішу гэты тэкст у дзень пахавання Жанны Фрыске. Я абыякавая да яе творчасці, але мне неверагодна шкада маладую маці, якая нарэшце знайшла сваё шчасце і толькі пачала атрымліваць ад яго асалоду. Не зглынуць камяк у горле. Апаноўвае адчай і страшнае адчуванне несправядлівасці. Але сёння не пра гэта. Сёння мая калонка [...]

Падрабязней ›

Прыгожыя таксама плачуць

11.06.2015 00:38каментарыяў: 0
Прыгожыя таксама плачуць

Прыгожыя людзі паміраюць часцей. Такое назіранне я вывела за час валанцёрскай працы ў дабрачынным руху «Клуб 5000». Яшчэ ў свой першы візіт у Цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі заўважыла: якія там прыгожыя дзеці! Глянеш на малечу: валосікі выпадаюць ад хіміятэрапіі, пасярод галавы — шрамы ад аперацыі, а вочы сінія-сінія, вялікія-вялікія, [...]

Падрабязней ›

Я не веру ў адзіноту

28.05.2015 00:39каментарыяў: 0
Я не веру ў адзіноту

«Мне адзінока», — пачынае свой ліст сябар з далёкай краіны. Я адразу думаю пра акіян, які аддзяляе яго ад каранёў, пра менталітэт тамтэйшых жыхароў, пра доўгае блуканне ўдалечыні ад дому. Але наступны радок перакрэслівае ўсе прыдуманыя прычыны: «У мяне падазраюць анкалогію». Калі чалавек атрымлівае прысуд ад доктара, ён застаецца сам-насам са [...]

Падрабязней ›

Як прасіць, каб давалася нам

14.05.2015 00:29каментарыяў: 0
Як прасіць, каб давалася нам

У дабрачынны «Клуб 5000» прыйшоў новы валанцёр. Дзянісу ўжо за трыццаць. Ён мае няўдалы вопыт шлюбу. Шукае новыя стасункі, але баіцца зноў апячыся. Псіхолаг параіла заводзіць знаёмствы ў кампаніях валанцёраў, а лепш — самому заняцца дабрачыннасцю. Маўляў, так і душу падлечыш, і пару сабе знойдзеш. Дзяніс прыйшоў на сход валанцёраў, [...]

Падрабязней ›

Калі цуды здараюцца не з намі

16.04.2015 00:04каментарыяў: 0
Калі цуды здараюцца не з намі

Прысніла, што мае старыя сябры з дзіцячага анкацэнтра жывыя. Не парадавала гэта нават у сне. Бо яны мусілі зноў памерці, а я — яшчэ раз перажыць страту. І вось там, у сне, я адчула забытае пачуццё болю. Страшнае і невымернае, якое даўно развучылася адчуваць. Чалавек жа да ўсяго прывыкае. Нават да [...]

Падрабязней ›

Доўгі шлях складаецца з маленькіх крокаў

19.03.2015 00:49каментарыяў: 0
Доўгі шлях складаецца  з маленькіх крокаў

У мяне часта пытаюцца, як я жыву пасля адыходу ад справы свайго жыцця — дабрачыннага «Клуба 5000». Добра жыву. Гадую сына, узнімаю настрой мужу. Пайшла на фітнес. Назіраю за клубам збоку. І радуюся. Радуюся таму, што ўсё склалася менавіта так. Калі збіраецца шмат спраў, я панікую. Панікую ад іх колькасці, ад [...]

Падрабязней ›

Чаму анёлы не ходзяць па зямлі

05.03.2015 00:48каментарыяў: 0
Чаму анёлы не ходзяць па зямлі

Ва­лан­цё­ры пе­ры­я­дыч­на су­ты­ка­юц­ца з не­па­ра­зу­мен­нем і асу­джэн­нем. Хоць мно­гія пе­ра­ка­на­ны, што яны не ўме­юць крыў­дзіц­ца, не ра­ду­юц­ца па­дзя­кам, не за­сму­ча­юц­ца з‑за хам­ства і не па­ку­ту­юць ад не­спра­вяд­лі­вас­ці. Пры­ня­та ду­маць, што адзі­нае па­чуц­цё, зна­ё­мае ім, — гэ­та спа­чу­ван­не, на ўсе ас­тат­нія пра­яў­лен­ні эмо­цый яны не ма­юць пра­ва. Даб­ра­чын­ны рух да­па­мо­гі дзе­цям з [...]

Падрабязней ›

Як выратаваць цэлы свет

19.02.2015 00:55каментарыяў: 0
Як выратаваць цэлы свет

Жыццё навучыла мяне не замахвацца на глабальнае. Метадам спроб і памылак. Замашак і прамашак. Гузакоў і ран на сэрцы. Гузакі праходзяць, а раны не загойваюцца. Але дапамагаюць не атрымаць новых. Я не вучу вас жыць, а толькі дзялюся сваім досведам. І ён падказаў мне не замахвацца на глабальнае. Хочаш змяніць свет — пачні з сябе. Гляджу сацыяльную рэкламу [...]

Падрабязней ›

Пачуйце стук з неба…

05.02.2015 00:27каментарыяў: 17
Пачуйце стук з неба…

Мы ўсе на працягу жыцця сутыкаемся з цяжкасцямі. Вучымся іх пераадольваць ці прымаць. Змагаемся ці апускаем рукі. Пакутуем ці шукаем карысць. Дабрачынная дзейнасць «Клуба 5000» навучыла мяне таму, што ў жыцці нічога не здараецца проста так. Клуб навучыў замест адчайнага «за што?» задаваць пытанне «для чаго?». Пяць гадоў таму мяне [...]

Падрабязней ›

Пераламіць саломінку

22.01.2015 00:28каментарыяў: 0
Пераламіць  саломінку

Даб­ра­чын­ны рух «Клуб 5000» з’яў­ля­ец­ца па­ся­рэд­ні­кам па­між ты­мі, ка­му па­трэб­на да­па­мо­га, і ты­мі, хто хо­ча да­па­маг­чы. Але час­та ў нас, ва­лан­цё­раў, уз­ні­кае ўра­жан­не, што за­мест трох звё­наў за­ста­ец­ца ад­но: мы са­мі па­пра­сі­лі для ся­бе да­па­мо­гу і са­мі ж са­бе да­па­маг­лі. Лю­дзі так хут­ка пры­вы­ка­юць, што за іх усё ро­бяць, што [...]

Падрабязней ›

След на сэрцы

24.12.2014 00:17каментарыяў: 0
След на сэрцы

«Клуб 5000» па­да­рыў мне шмат лю­дзей. Даб­ра­чын­ная дзей­насць аб’­яд­ноў­вае не­ве­ра­год­ную коль­касць асоб, якія ні­ко­лі не су­стрэ­лі­ся б пры ін­шых аб­ста­ві­нах. Я па­мя­таю на­ват тых, чые сцеж­кі даў­но ра­зы­шлі­ся з ма­ёй. Бы­вае, яны праз не­каль­кі га­доў тэ­ле­фа­ну­юць з но­вых ну­ма­роў, чу­жых тэ­ле­фо­наў, ін­шых кра­ін, але не ма­юць не­аб­ход­нас­ці прад­стаў­ляц­ца. Я па­знаю [...]

Падрабязней ›