Смакі кухмістра Верашчакі

___________________________________________________________________

Сапраўдныя беларускія стравы цяпер могуць з’явіцца і на вашай кухні. Варта толькі… прыгатаваць. У гэтым дапаможа наш новы праект, які называецца “Смакі Кухмістра Верашчакі”. У ім знакаміты даследчык беларускай нацыянальнай кухні Алесь Белы будзе распавядаць, як прыгатаваць некаторыя найбольш знакавыя для беларусаў стравы.

Вы зможаце ўбачыць пакрокавыя фотаздымкі з працэсам стварэння старадаўніх страў. Спецыяльна для аматараў кухарыць анлайн – відэарэцэпты з майстар-класамі Алеся Белага, якія ён будзе ладзіць у рэстаране “Кухмістр”.

Акрамя практычных прыёмаў прыгатавання, Алесь Белы распавядзе і гісторыю пэўных страў, цікавыя выпадкі, звязаныя з іх спажываннем. Асаблівым дадаткам да “Смакаў” стануць гістарычна-кулінарныя нарысы аўтара праекта.

___________________________________________________________________________

Фота- і відэарэцэпты:

 

Цэпеліны

Зразы

___________________________________________________________________________