Пра нас

Шаноўны чытач, сардэчна запрашаем Вас у Выдавецкі дом «Звязда»!

 

«Звязда» — адзіная штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.

Заснавальнікі – Савет Міністраў, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Штодзённы наклад – каля 25.000 асобнікаў.

«Звязда» — старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо амаль стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.

Акрамя урадавай і парламенцкай газеты «Звязда» ў склад аднайменнага Выдавецкага дома ўваходзяць такія перыядычныя выданні, як штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», літаратурна-мастацкія часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», сатырычны часопіс «Вожык», а таксама кніжнае выдавецтва.

Сёння газета «Звязда» знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства — спектр тэм неабмежаваны.

Галоўным рэдактарам газеты «Звязда» і дырэктарам Выдавецкага дома «Звязда» з’яўляецца Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч.

 

Zviazda.By — гэта не проста інтэрнэт партал, які аб’ядноўвае інфармацыйныю прастору перыядычных выданняў, што ўваходзяць у склад Выдавецкага дома – усе яны маюць і ўласныя сайты. Zviazda.By  — гэта самастойны рэсурс, які, абапіраючыся на базу друкаваных СМІ, будзе імкнуцца ствараць уласны арыгінальны кантэнт, арыентаваны адразу на некалькі мэтавых аудыторый інтэрнэт-карыстальнікаў. Яго адметнай рысай стануць інтэрактыўнасць, вялікая колькасць унікальных высокапрафесійных фота і відэматэрыялаў.

На галоўнай старонцы партала Вы можаце азнаёміцца ​​з артыкуламі і нататкамі, якія выйшлі ў газеце, а таксама з матэрыяламі, падрыхтаванымі нашай Інтэрнэт-рэдакцыяй: бягучымі навінамі і дайджэстамі, запісамі нашых блогераў, а таксама двумя буйнымі спецпраетамі партала: «Адкрый Беларусь» і «Бібліятэка «Звязды».

Калі Вы прызвычаілся да сайта газеты «Звязда» і хочаце праглядаць усе матэрыялы свежага нумара газеты ў адной стужцы, гэта можна зрабіць тут. Мы таксама пакідаем у адкрытым доступе PDF версіі 10 апошніх нумароў газеты.

Калі ж Вас цікавяць матэрыялы пэўнай тэматычнай накіраванасці, то зручней будзе скарыстацца нашымі рубрыкамі (Палітыка, Эканоміка, Грамадства, Культура, Здароўе, Калейдаскоп) і катэгорыямі, размешчанымі ў галоўным меню сайта. Тым больш, што тут можна будзе знайсці і арыгінальныя навіны і артыкулы, якія на старонках газеты не выходзілі і, магчыма, не выйдуць.

Пра кніжныя навінкі Выдавецкага дома можна даведацца на старонцы спецыяльнага праекта «Бібліятэка  «Звязды». Тут Вы таксама знойдзеце каментары і інтэрв’ю вядомых пісьменнікаў, паэтаў, літаратурных крытыкаў, інфармацыю пра выставы, мерапрыемствы, прэзентацыі, круглыя сталы, якія праводзяцца ў сферы кнігавыдання. З цягам часу многія з размешчаных тут кніг можна будзе прачытаць ці нават спампаваць – цалкам ці часткова.

Калі Вас цікавіць Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці, яе прырода, яе людзі, беларуская глыбінка, то асабліва карысным для Вас можа стаць іншы спецыяльны праект — «Адкрый Беларусь». Замкі і палацы, сакральныя мясціны Беларусі, народныя традыцыі і абрады, жывёльны і раслінны свет — гэта і многае іншае Вы знойдзеце ў фотаздымках, відэасюжэтах і артыкулах праекта.

Спадзяемся, новы партал будзе для Вас зручным і інфарматыўным. Мы будзем рады бачыць Вашы заўвагі і прапановы па працы ў сетцы Інтэрнэт па адрасе электроннай пошты zviazda.by@gmail.com і абавязкова ўлічым іх.

 

З павагай,
калектыў Выдавецкага дома «Звязда»