Забег цвярозасці пройдзе ў Гродне 1 студзеня

31.12.2015 19:19каментарыяў: 0Прагледжана: 24

Аб гэтым паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Правесці свята не за сталом і ў ложку, а на бегавой трасе запрашаюць жыхароў горада Гродна арганізатары незвычайнага прабегу. 1 студзеня ў 00:00 на сцежцы здароўя ў лесапарку Пышкі пройдзе «Забег цвярозасці». Удзел у ім можа прыняць любы жадаючы.

Праводзіцца навагодні забег ужо ў другі раз. 1 студзеня 2015 на дыстанцыю выйшлі больш за 60 спартсменаў. Не меншай колькасці ўдзельнікаў чакаюць і цяпер.

«Кожны, хто дабраўся да фінішу 4-кіламетровай дыстанцыі атрымае спецыяльную медаль. Прычым не абавязкова пераадолець увесь маршрут бегам, можна прайсці крокам, дапускаем таксама аматараў скандынаўскай хады. Удзел у забегу бясплатны, усіх удзельнікаў пачастуем смачнай гарбатай і печывам», — распавёў старшыня гродзенскага клуба аматараў бегу «Ран4фан» Аляксей Чамаданаў.

Клуб выступіў арганізатарам прабегу пры падтрымцы Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага дабрачыннага таварыства.

БЕЛТА

Пакіньце свой каментарый