Цэны на прыродны газ для некаторых катэгорый юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў зніжаны ў Беларусі

31.12.2015 18:06каментарыяў: 0Прагледжана: 43

Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі нумар 71 ад 24 снежня 2015 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для юрыдычных асоб, ІП пры спажытым аб’ёме прыроднага газу ў 2014 годзе ад 500 млн куб. м і больш (акрамя тых, хто выкарыстоўвае прыродны газ для вытворчасці азотных угнаенняў) максімальныя цэны зніжаны з Br2 млн 221 тыс. 207 да Br2 млн 120 тыс. 468.

Максімальныя цэны для юрыдычных асоб і ІП у частцы выкарыстання прыроднага газу для вытворчасці агародніны закрытага грунту пры спажытым аб’ёме прыроднага газу ў 2014 годзе да 500 млн куб. м зацверджаны ў памеры Br2 млн 190 тыс. (раней было Br2 млн 682 тыс. 750).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пакіньце свой каментарый