МЗС Беларусі падпісала пратакол аб супрацоўніцтве са знешнепалітычнымі ведамствамі Македоніі і Чарнагорыі

31.12.2015 22:00каментарыяў: 0Прагледжана: 36

Міністэрства замежных спраў Беларусі падпісала пратакол аб супрацоўніцтве з МЗС Рэспублікі Македонія і з Міністэрствам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі. Адпаведныя дакументы апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Беларусь і Македонія дамовіліся аб правядзенні кансультацый, абмене думкамі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у прыватнасці па палітычных, эканамічных, консульскіх, культурных, сацыяльных і пытаннях адукацыі.

Кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Чарнагорыі ў першую чаргу будуць прысвечаны ўстанаўленню і пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурнай, навуковай і тэхнічнай сферах; развіццю дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін; праблемам бяспекі, міжнароднага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Пратакол з Македоніяй заключаны на няпэўны тэрмін, з Чарнагорыяй — на пяць гадоў.

БЕЛТА

Пакіньце свой каментарый