Лянівы паштальён з Куінса выкінуў сотні чужых падарункаў

31.12.2015 18:16каментарыяў: 0Прагледжана: 15

Паштальён так знерваваўся з-за колькасці святочных паштовак і падарункаў, якія ён павінен быў даставіць у гэтым годзе, што вырашыў выкінуць частку з іх. Аб гэтым піша The New York Post.

2 снежня Daniel Darby купіў тры смеццевых мяшка, засунуў туды пошту і аднёс іх на памыйніцу. Пакеты з сотнямі прэзентаў і паштовак знайшлі праз два дні. 25-гадовы мужчына прызнаўся, што некаторыя паштоўкі ён распячатаў, каб убачыць змесціва.

У аўторак, 29 снежня, работніку прад’явілі абвінавачванні за затрымку дастаўкі і псаванне карэспандэнцыі. Адзначаецца, што ў аналагічных правінах быў абвінавачаны і іншы супрацоўнік паштовага ведамства James Hayden, які працаваў у Брукліне. Ён скраў каля 50 падарункавых карт, якія былі ў канвертах, якія ён дастаўляў.

Абодвум мужчынам пагражае па пяць гадоў турмы і па 250 тысяч долараў штрафу. Darby быў адпушчаны пад заклад у 50 тысяч долараў, а Hayden - у 75 тысяч.

lenta.ru

Пакіньце свой каментарый