Расійскія дайверы адзначылі набліжэнне Новага года ў возеры Байкал, на глыбіні 10 метраў

31.12.2015 17:10каментарыяў: 0Прагледжана: 24

Расійскія дайверы набліжэнне Новага года адзначылі вельмі арыгінальна. Прыбранае дрэва яны «падвесілі» у возеры Байкал, на глыбіні 10 метраў.

У халодную ваду пагрузіліся больш як 20 чалавек. Былі сярод іх і Дзед Мароз са Снягуркай. Яны вадзілі карагоды вакол ёлкі, танцавалі, спявалі.

Такім чынам, дайверы прадоўжылі мясцовую традыцыю, якой ужо не адзін дзясятак гадоў.

tvr.by

Пакіньце свой каментарый