Улады Парыжа скарацілі праграму светлавога шоу

31.12.2015 19:05каментарыяў: 0Прагледжана: 21

Улады французскай сталіцы скарацілі праграму светлавога шоу і адмянілі салюты на Елісейскіх палях. Паведамляецца, што бяспеку на вуліцах горада ў навагоднюю ноч будуць забяспечваць каля 11 тысяч салдат, паліцэйскіх і супрацоўнікаў экстранных служб.

Не засталася ўбаку і краіна-суседка Пятай рэспублікі — Бельгія. У Каралеўстве свята не закранулі, але таксама вырашылі адмяніць феерверкі. Прычына — тэрарыстычная пагроза. Напярэдадні бельгійская паліцыя затрымала двух падазроных у падрыхтоўцы тэрактаў у Бруселі напярэдадні Новага года. Мэр горада ўдакладняе, што бяспеку людзей, якія накіруюцца ў навагоднюю ноч у цэнтр сталіцы для прагулак або наведвання рэстаранаў, будзе забяспечаная сіламі правапарадку. Акрамя таго, працу працягне Калядны базар, які разгорнуты ў Бруселі.

tvr.by

Пакіньце свой каментарый