Гараскоп на наступны тыдзень

31.12.2015 00:39каментарыяў: 0Прагледжана: 32

АВЕН. Захочацца перамен, вызвалення ад усяго, што скоўвае, толькі паспрабуйце своечасова спыніцца, каб не разбурыць тое, што вам дорага. Давядзецца ўзяць на сябе галоўную ролю ў сямейных пытаннях. У сярэдзіне тыдня паўстане неабходнасць прыняць няпростае рашэнне ці зрабіць выбар. Каб прасоўвацца далей, трэба ўзяць з сабой адно і адмовіцца ад іншага. Шмат у чым гэта тычыцца асабістага жыцця. Вы зможаце справіцца са сваімі эмоцыямі і падпарадкаваць іх розуму, што дазволіць рабіць прадуманыя крокі і прымаць узважаныя рашэнні. З’яўляецца магчымасць пераканаць іншых людзей і павесці іх за сабой.

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце не прыдзірацца да навакольных, іх дробныя прамашкі — гэта не нагода ствараць буру ў шклянцы вады. Ад вас спатрэбіцца ўзмоцненая і карпатлівая праца. Можна сказаць, што нічога незвычайнага ў гэты час не адбудзецца, тым больш што вы прывыклі шмат працаваць і вам гэта не ў навіну і не ў цяжар. У той жа час з’яўляецца жаданне і магчымасць зірнуць на ўсё пад іншым вуглом. А перагледзеўшы сваё стаўленне да многіх фактаў, акружэння і праведзенай работы, вы захочаце змяніць і сваё жыццё.

БЛІЗНЯТЫ. Пажадана ні з кім не спрачацца і не канфліктаваць. Актыўная праява эмоцый на гэтым тыдні не давядзе вас да дабра. У вас ёсць магчымасць стрымаць сябе і кантраляваць унутраныя парывы, але, верагодна, вы будзеце дзейнічаць наадварот, каб выплюхнуць сваё абурэнне з падвоенай сілай. Адзін з самых удалых дзён тыдня — чацвер. Падарожжы прынясуць разнастайныя ўражанні, вы даведаецеся шмат новага і цікавага. А канец тыдня лепш правесці ў цішыні і адзіноце, ні з кім не размаўляючы і нічога не робячы.

РАК. Асноўнымі падзеямі гэтага тыдня могуць стаць справы, звязаныя з сям’ёй і домам. У аўторак вас могуць наведаць новыя каштоўныя ідэі — паспрабуйце іх ажыццявіць. Вы з лёгкасцю зможаце ліквідаваць практычна любы канфлікт, проста накіраваўшы энергію адносін на агульную справу. Тыдзень спрыяльны для ўсіх, хто шукае сваю другую палоўку, жадае новых пачуццяў або хоча адрадзіць старыя адносіны, дадаўшы ім сіл і страсці. Атрымлівайце асалоду ад прыемных момантаў, але не забывайцеся захоўваць здаровы сэнс.

ЛЕЎ. Не варта спрабаваць фарсіраваць падзеі. Проста не звяртайце на іх увагі — тады цяжкасці знікнуць самі сабой. З’явіцца магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, узбагаціць сябе новымі ўражаннямі. У выхадныя лепш не абвастраць адносіны непатрэбнымі сваркамі: у выніку спрэчкі вы станеце прайграўшым бокам. Праца, якую давядзецца рабіць у пачатку тыдня, вам хутка надакучыць, і захочацца змяніць становішча. У другой палове тыдня вы не толькі ўнесяце перамены ў сваю штодзённасць, але і будзеце адчуваць сябе радасна і камфортна ў гэтым.

ДЗЕВА. Карысна будзе паразважаць і супаставіць прычыны і следства вашых жыццёвых сітуацый. Не варта прымаць паспешных рашэнняў, будзьце разважлівыя. Зараз вы працуеце на сваю будучыню. У выхадныя надайце больш увагі сям’і і дзецям. У пачатку тыдня ўсё будзе ісці добра і спакойна, вы зможаце займацца звыклымі справамі, атрымліваючы ад гэтага задавальненне. Канец тыдня можа прынесці сумныя падзеі і расчараванні, але разам з тым і перамены, якія дазволяць рухацца далей.

ШАЛІ. Паспрабуйце ўсе важныя справы завяршыць да чацвярга. Пастарайцеся не трапіць пад уплыў паспешнасці і мітусні. У выхадныя зазірніце на вечарыну, схадзіце на канцэрт, і вы не пашкадуеце аб гэтым. Верагодна, захапіўшыся святкаваннем, вы выдаткуеце больш, чым планавалі, або забудзецеся пра выкананне неабходных спраў. Але ў канцы тыдня пачніце прыводзіць усе справы ў парадак. Спатрэбяцца цярпенне і вытрымка.

СКАРПІЁН. Гэта выдатны час, калі вы можаце ствараць сваю будучыню. Вас наведаюць творчыя ідэі. Блізкія людзі гатовы клапаціцца пра вас і выканаць усе вашы жаданні. Усё ў вашых руках, перад вамі адкрываюцца новыя магчымасці, з’яўляюцца сілы, каб дасягнуць жаданага. Уседзець на месцы будзе няпроста, бо вы імкняцеся да нечага большага. Галоўным памочнікам будзе розум, спадзявайцеся на сваю магчымасць пралічваць крокі наперад, рабіць штосьці праз сілу ці насуперак пачуццям, і тады ваша падарожжа будзе значна лягчэйшым і хутчэйшым.

СТРАЛЕЦ. Пачатак тыдня будзе трыумфальным. Вам нарэшце ўдасца адчуць сябе не толькі на сваім месцы, але і даказаць усім астатнім, што вы маеце пэўную вагу і значнасць. Адчуванне ўласнай значнасці з’явіцца не на пустым месцы, аднак не патрабуйце, каб усе вамі захапляліся і слухаліся вас. Поспех у справах можа шмат у чым залежаць ад вашых арганізатарскіх здольнасцяў, хоць наўрад ці абыдзецца без канкурэнтнай барацьбы. Па максімуму выкарыстоўвайце ўсе станоўчыя сітуацыі чацвярга. У суботу адзінота будзе больш карыснай, чым шумныя кампаніі.

КАЗЯРОГ. Тыдзень можа парадаваць добрымі падзеямі. Але на працы лепш паводзіць сябе сціпла і не вылучацца, каб не прыцягваць да сябе ўвагу начальства. Сачыце за тым, каму і што кажаце, інакш можаце сутыкнуцца з праблемай скажэння інфармацыі. У выхадныя дні паспрабуйце надаць больш часу і ўвагі блізкім людзям. У другой палове тыдня страсіце з сябе стомленасць і пачніце актыўна рухацца наперад, з’явяцца новыя ідэі, імкненні і жаданні.

ВАДАЛЕЙ. Паслядоўнасць у рэалізацыі пастаўленых мэтаў дазволіць вырашыць амаль усе прынцыповыя пытанні, што тычацца вашых асабістых спраў. Вы вельмі сур’ёзна ставіцеся да пытанняў, якія звязаны з матэрыяльным дабрабытам, што не дазваляе аб’ектыўна і ўсебакова глядзець на навакольны свет. Праз гэта можа пацярпець ваша эмацыйнае жыццё. Давядзецца выбіраць паміж матэрыяльным і духоўным. Ці ж знайсці спосаб, як ураўнаважыць свае магчымасці і патрэбы і паспець усюды. Тыдзень спрыяльны і для аднаго, і для другога, трэба толькі прыняць правільнае рашэнне.

РЫБЫ. Не варта кідацца ў крайнасці, больш уважліва прыслухайцеся да свайго ўнутранага голасу, ён абяцае падказаць правільнае рашэнне. У панядзелак і сераду рэкамендуецца засяродзіцца на руцінных задачах. А вось у канцы тыдня можна планаваць вясёлую вечарынку з сябрамі. Даверцеся натуральнаму ходу падзей. Блізкія людзі парадуюць вас.

Пакіньце свой каментарый