Інтэрактыўная матэматыка

30.12.2015 00:12каментарыяў: 0Прагледжана: 43

У БДУ запушчаны новы інтэграваны адукацыйны праект «QualіMe» (qualі.me/#about). Сучасная інтэрактыўная інтэрнэт-пляцоўка прызначана для тых, хто захоплены матэматыкай.

З дапамогай сайта можна будзе ліквідаваць прабелы пры вывучэнні адпаведных раздзелаў матэматыкі, падрыхтавацца да здачы экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы, а таксама да цэнтралізаванага тэсціравання. Акрамя таго, у студэнтаў будзе магчымасць самастойна вывучаць асновы вышэйшай матэматыкі, а ў настаўнікаў і выкладчыкаў — распрацоўваць якасныя педагагічныя тэсты.

Інтэрнэт-рэсурс уключае ў сябе тры тэматычныя рубрыкі: «Інтэрактыўны даведнік па матэматыцы» (helpy.qualі.me/), «Інтэрактыўны адукацыйны рэсурс для працы з тэстамі» (testy.qualі. me /) і «Разлік і аналіз тэставых характарыстык» (tester.qualі.me/). Структура першай рубрыкі складаецца з раздзелаў: «Даведачны матэрыял», «Прыклады», «Звярніце ўвагу» і «Мадэлі». Карыстальнікам другой старонкі прапануюцца тэсты, прызначаныя для саманавучання і карэкцыі ведаў: для школьнікаў, выпускнікоў школ і абітурыентаў — за курс матэматыкі сярэдняй школы, а для студэнтаў ВНУ — за курс асноў вышэйшай матэматыкі. А трэцяя старонка вэб-сайта навучыць парадку разліку і аналізу тэставых характарыстык.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Тэгi:

Пакіньце свой каментарый