Мінімальны заробак вырасце

30.12.2015 00:22каментарыяў: 0Прагледжана: 25

Згодна з пастановай Савета Міністраў №1094, са студзеня 2016 года мінімальная месячная заработная плата будзе складаць 2,3 мільёна. Гэта на 200 тысяч больш за цяперашні ўзровень. Яе памер быў праіндэксаваны з улікам інфляцыі.

«Мінімалка» прымаецца ў якасці самай нізкай мяжы аплаты працы. Работніку, які заняты цэлы працоўны дзень і выконвае свае абавязкі, не маюць права налічваць менш. У Мінпрацы адзначаюць, што калектыўным дагаворам можа быць вызначаны іншы памер мінімальнага заробку, але ён не павінен быць ніжэйшым за ўзровень, устаноўлены ў адпаведнасці з законам.

Работніку, у якога налічаны заробак аказаўся меншым за мінімальны, наймальнік абавязаны даплаціць гэту розніцу. Пры вызначэнні памеру даплаты не ўлічваюцца кампенсацыйныя выплаты і выплаты да водпуску, свят, на аздараўленне, пры выхадзе на пенсію, нараджэнні дзіцяці і іншыя.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Тэгi:

Пакіньце свой каментарый