Падтрымаць бізнес могуць і мясцовыя ўлады, і замежныя інвестыцыі

30.12.2015 00:17каментарыяў: 0Прагледжана: 51

Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі на прыкладзе холдынга «Марка» шукаў спосабы эфектыўнага ўзаемадзеяння прадпрымальніцкага сектара і дзяржаўных органаў улады.

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ звярнуўся да генеральнага дырэктара кіруючай кампаніі холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Мікалая Мартынава, з канкрэтнымі пытаннямі: «Вы падаткі плаціце, занятасць забяспечваеце, у тым ліку для тых, хто мае абмежаваныя магчымасці, але ці створаны органамі мясцовага кіравання і самакіравання належныя ўмовы для вашай працы? Ці няма ў іх рабоце цяганіны, абыякавасці? Бо гутарка ідзе пра камфортныя ўмовы не толькі для вас, а ўвогуле для прадпрымальнікаў».

— Што тычыцца мясцовай улады абласнога, гарадскога, раённага ўзроўняў, я лічу, што заканадаўча ёсць усе магчымасці для таго, каб вырашаць набалелыя пытанні, у тым ліку звязаныя з выкананнем Указа № 467 «Аб мерах па развіцці гарбарна-футравай вытворчасці і вытворчасці абутку». Увогуле ўзаемапаразуменне з мясцовымі ўладамі ў нас ёсць, — адказаў Мікалай МАРТЫНАЎ.

Аднак кіраўнік «Марка» зрабіў і некалькі прапаноў, якія, на яго думку, аблегчаць і палепшаць працу холдынга і любога іншага прадпрыемства, якое працуе ў Беларусі. Напрыклад, трэба дазволіць паўнавартасна выкарыстоўваць магчымасці цэнтралізаванага фонду кампаніі. «Ён створаны, але на заканадаўчым узроўні такому фонду трэба надаць юрыдычную сілу», — лічыць ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Тэгi:

Пакіньце свой каментарый