Для падтрымкі талентаў

29.12.2015 00:55каментарыяў: 0Прагледжана: 29

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У прыватнасці, зацверджаны рашэнні савета фонду аб заахвочванні 1581 навучэнца і педагагічнага работніка. Стыпендыі фонду на першы семестр 2015/2016 навучальнага года прызначаныя 182 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі. Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 30 пераможцаў розных міжнародных алімпіяд. Таксама грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, конкурсаў навукова-тэхнічнай творчасці, навуковых прац, злётаў вынаходнікаў і рацыяналізатараў, студэнцкай алімпіяды па матэматыцы.

Заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 252 педагагічныя, навуковыя работнікі і іншыя асобы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2014/2015 навучальнага года. Акрамя таго, аказана фінансавая падтрымка васьмі навукова-даследчых і творчым аб’яднанням навучэнцаў і студэнтаў.

Пакіньце свой каментарый