Узмацніць барацьбу з хуліганствам

29.12.2015 00:54каментарыяў: 0Прагледжана: 31

Такую задачу паставіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка перад міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Кіраўнік дзяржавы занепакоены ростам злачынстваў хуліганскай накіраванасці і тым, што вінаватых часам не знаходзяць. Гэта, паводле яго слоў, «маральна цісне нашых людзей, а мы іх павінны абараніць». Прэзідэнт запатрабаваў ад міліцыі жорстка ставіць на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разглядаў, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў практыку патрулявання вуліц у гарадах. Паводле слоў Прэзідэнта, важна, каб грамадзяне ў Беларусі, асабліва людзі сталага ўзросту, адчувалі сябе абароненымі.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы Ігар Шуневіч, сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад кантролем. Міністр праінфармаваў Прэзідэнта аб выніках працы МУС у адыходзячым годзе, асноўных паказчыках, якія характарызуюць крымінагенную абстаноўку ў краіне, і мерах, што прадпрымае міністэрства, каб паўплываць на гэтыя паказчыкі.

Пакіньце свой каментарый