Зямля памятае. А мы?

08.10.2013 00:35каментарыяў: 26Прагледжана: 1406

У Полацку ёсць брацкая магіла, дзе дагэтуль людзі не пахаваны як належыць

1381181714994_1

Праз 10 месяцаў Беларусь будзе адзначаць 70-годдзе вызвалення сваёй зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а праз паўтара года мы разам з іншымі народамі былога Савецкага Саюза адзначым 70-ы Дзень Вялікай Перамогі. Падрыхтоўка да святкаванняў ужо пачалася. Аднак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля ГУЙВІК з неспакойным сэрцам чакае слаўных дат. Яна адчувае асабісты абавязак перад дзясяткамі тысяч загінулых, якія ляжаць ва ўрочышчы Пяскі ў Полацку.

— Як можна святкаваць Дзень Перамогі, калі ў нас ёсць мясціны, дзе шматлікія ахвяры фашызму дагэтуль па-хрысціянску не пахаваны? Кожны год моцныя дажджы ва ўрочышчы Пяскі за полацкім Свята-Еўфрасіннеўскім манастыром размываюць астанкі бязвінна забітых у 1941—1944 гадах, — расказала «Звяздзе» Наталля Гуйвік.

1381181717924_2

У жніўні 1941 года нямецкія войскі разгарнулі ў межах сучаснага Полацка некалькі канцэнтрацыйных лагераў. Самы вялікі — Дулаг-125 (ад нямецкага durсhgаngslаgеr — «транзітны лагер») знаходзіўся на тэрыторыі былога ваеннага гарадка імя Фрунзе. Цяпер гэтае месца завецца Спаскі гарадок. Асноўная маса ваеннапалонных (15—20 тысяч чалавек) прыбыла ў лагер у кастрычніку першага года вайны пасля катастрофы савецкага Заходняга фронту. Да вясны каля 80 працэнтаў гэтых людзей не дажылі.

«Ваеннапалонныя, раздзеленыя па нацыянальнасцях, утрымліваліся ў трох казармах. У адной з іх, што стаяла бліжэй да ракі Палата, пражывалі рускія салдаты і сяржанты. Тут утрымліваліся каля 100 камандзіраў Чырвонай арміі. Гэтую казарму так і называлі — «Руская». Другая казарма, так званая «Агульная», дала прытулак ваеннапалонным многіх нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусам і рускім. Трэцяя казарма была агароджана калючым дротам. Тут жа знаходзіўся будынак кухні. Месца гэта называлася «Украінская казарма», але ўваход у яе быў вольны для ўсіх. Жыхары Украіны чамусьці былі ўпэўнены, што іх хутка адпусцяць па дамах. Сапраўды, летам 1941 г. нямецкае камандаванне, якое «захлыналася» ў вялізным патоку палонных, вайскоўцаў некаторых нацыянальнасцяў адпускала дадому. Сярод іх былі і беларусы, і жыхары прыбалтыйскіх рэспублік, і ўкраінцы. Але для Беларусі і Украіны восенню 1941 года гэтае паслабленне было адменена». (З кнігі Сяргея Копыла «Урочышча Пяскі — тэрыторыя смерці. 1941—1944»).
Акрамя савецкіх салдат, у полацкім лагеры знаходзіліся польскія і італьянскія ваеннапалонныя. З 1942 года лагер стаў папаўняцца арыштаванымі падпольшчыкамі і партызанамі, якіх пасля жорсткіх катаванняў расстрэльвалі. З першых дзён акупацыі немцы арыштоўвалі і знішчалі мірных грамадзян Полацка, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і тых, хто выказваў недастатковую пашану да новага парадку. Спецыяльная камісія, якая пасля вызвалення горада даследавала факт масавага знішчэння немцамі мірнага насельніцтва і ваеннапалонных, прыйшла да вынікаў, што «нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі толькі ў горадзе Полацку каля 150 тыс. савецкіх грамадзян: мужчын, жанчын, дзяцей і старых, як жыхароў горада Полацка, так і савецкіх грамадзян, якіх прывозілі з іншых населеных пунктаў БССР, а таксама і ваеннапалонных байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі і партызанаў».
Закатаваных і памерлых ад хвароб вязняў лагера звозілі ў яміны і траншэі недалёка ад лагера — на левым беразе ракі Палата, на былым вайсковым стрэльбішчы, якое пазней стала называцца ўрочышча Пяскі. Тут адбываліся і масавыя пакаранні смерцю — сотнямі штодня. Ніхто не ведае дакладную колькасць людзей, якія знайшлі спачын у гэтым месцы. Летам 1941 года тут рос сасновы бор, цяпер — пясчаная пустка.
— Цяжка сказаць, чаму дагэтуль вялізная брацкая магіла не прыведзена ў парадак. Магчыма, справа ў тым, што ўвесь час на гэта не хапала грошай, — разважае дэпутат Наталля Гуйвік. — Там жа недастаткова паставіць памятны знак, неабходна зрабіць насып, каб косці людзей не разносіліся.

— Чаму не вядзецца размова пра перапахаванне?
— Эксгумацыя і перапахаванне немагчымыя з-за вялікіх аб’ёмаў работы. Спецыялісты 52-га пошукавага батальёна Міністэрства абароны прыйшлі да высновы, што для гэтага ім прыйдзецца працаваць ва ўрочышчы Пяскі сама мала 5 гадоў, сканцэнтраваўшы ўсе свае сілы.
— Пасля вайны амаль 14 разоў па пяць гадоў прайшло… Колькі ж імёнаў можна было аднавіць за гэты час!
— Спроб было некалькі. У 1949 годзе Полацкі абласны Савет дэпутатаў звярнуўся ва ўрад рэспублікі па сродкі для ўвекавечвання памяці савецкіх воінаў і мірных грамадзян. Абеліск быў усталяваны толькі ў 1965 годзе, у 20-ю гадавіну Перамогі, і тое далёка ад месца масавага пахавання. Яшчэ праз 20 гадоў усталяванню помніка ва ўрочышчы Пяскі перашкодзіла адсутнасць моста праз Палату. Тады памятны знак быў адкрыты на правым беразе ракі.
Летам 1992 годзе ў Пяскі прыйшлі дзеці. Міжнародны скаўцкі лагер знайшоў і перапахаваў астанкі 482 савецкіх ваеннапалонных. Пры гэтым удалося аднавіць толькі пяць прозвішчаў. Тады ў Полацкім гаркаме паабяцалі зрабіць ва ўрочышчы ахоўную зону, але трэба было вызначыць межы пахаванняў.
Вясной наступнага года межы паспрабавалі вызначыць ужо школьнікі з Наваполацкага клуба «Разведчыкі воінскай славы», якім кіравала Яўгенія Трапезнікава. Прачыталі яшчэ 6 прозвішчаў. Але пошукавая работа на непрафесійнай аснове хутка была забаронена.
Прафесіяналы з 52-га пошукавага батальёна пры Міністэрстве абароны Беларусі прыйшлі ва ўрочышча Пяскі толькі ў 2005 годзе. Тады, нарэшце, былі ўдакладненыя і абазначаныя межы пахаванняў, адноўлена яшчэ некалькі імёнаў.
Усяго вядомы 102 прозвішчы з дзясяткаў альбо больш за сотню тысяч тых, хто ляжыць ва ўрочышчы. Большасць з іх — дзякуючы былому вязню Дулага-125 Міхаілу Скрабіну, якому ўдалося адтуль уцячы і які жыве сёння ў Маскве. Кожны год 3 ліпеня ён прыязджае туды, нягледзячы на ўзрост. Яму 96 гадоў.

1381181720956_3

Малюнкі заслужанага мастака СССР Мікалая Абрыньбы, зробленыя ў 1941-1942 гг. падчас палону

— Вы даведаліся пра гэтае трагічнае месца, калі ўзначалілі гарадскі Савет дэпутатаў?
— Так. У 2010 годзе ў Полацкі гарадскі Савет дэпутатаў і ў гарадскі выканаўчы камітэт зноў звярнуліся палачане і гарадское аддзяленне Беларускага фонду міра з просьбай аб ушанаванні памяці тых, хто знайшоў свой спачын у Пясках. Саветам дэпутатаў было прынята рашэнне аб стварэнні мемарыяльнага комплексу і аб’яўлены конкурс праектаў. У выбары праекта ўдзельнічаў увесь горад: праводзіліся грамадскія сходы, публічныя прэзентацыі. Выбралі праект наваполацкага таварыства з дадатковай адказнасцю «Мастак-Сервіс», у значнай ступені і таму, што ён патрабаваў меншых выдаткаў. На той момант кошт мемарыяла складаў мільярд рублёў, і сума гэтая была для гараджан пад’ёмная. Гарвыканкам падтрымаў рашэнне гарадскога Савета дэпутатаў, і пачаліся работы па стварэнні мемарыяла.
На працягу года была падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя, праведзены неабходныя экспертызы і ўзгадненні. Адначасова на працягу 2010—2011 гадоў праходзіў збор сродкаў: ладзіліся суботнікі, быў адкрыты спец-рахунак у Віцебскім аддзяленні Фонду міра. Удалося сабраць 600 мільёнаў рублёў, з іх 180 млн пералічыў абласны бюджэт па праграме увекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. На гэтыя грошы была аплачана праектна-каштарысная дакументацыя, выраблена металічная агароджа, пабудавана Сцяна памяці з памятным знакам, які дублюе знойдзены пры раскопках знак з надпісам «Дулаг-125» на нямецкай мове. Мы выдалі кнігу «Урочышча Пяскі — тэрыторыя смерці. 1941 — 1944» накладам 600 экземпляраў.
Але ў красавіку 2011 года грымнуў фінансавы крызіс, збор сродкаў амаль спыніўся, і стала відавочна, што ўласнымі сіламі палачанам мемарыяльны комплекс не дабудаваць. У выніку росту цэн і дэвальвацыі кошт праекта павялічыўся ў пяць разоў.

— Наколькі вядомае гэта месца за межамі Полаччыны?
— Баюся, што яно і самім палачанам вядомае недастаткова. Я падлічыла: калі б кожны паўналетні жыхар толькі Полацка і Наваполацка пералічыў на рахунак па 10 тысяч рублёў, мы сабралі б 1,5 мільярда, а калі б па «дзясятцы» ахвяравалі дарослыя жыхары Віцебшчыны, мемарыял даўно быў бы пабудаваны. Мы выканалі б тады свой грамадзянскі абавязак перад тымі, хто загінуў дзеля нас. Перад сваімі дзядамі, якія так і не вярнуліся дадому, перад юнакамі, якія так і не сталі бацькамі, перад дзецьмі, якія так і не выраслі.
Цяпер я рыхтую зварот у Італьянскае пасольства, бо ў Полацку ў некалькіх месах утрымліваліся італьянскія ваеннапалонныя, у тым ліку і ў Дулагу-125. 7 тысяч еўра для мемарыяла сабралі грамадскія арганізацыі нямецкага горада Фрыдрыхсхавен — гэта пабрацім Полацка. Больш за 3 мільёны беларускіх рублёў пералічылі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На 2014 год з абласнога бюджэту па той жа праграме запланавана выдаткаваць яшчэ 226 млн рублёў. Моладзевыя будаўнічыя атрады Віцебшчыны намераны пералічыць усе заробленыя сёлета з красавіка па кастрычнік сродкі на будаўніцтва мемарыяла. Усё гэта добра, але недастаткова.
Мы звярнуліся да Саюзнай дзяржавы, і там таксама гатовы дапамагчы, але гэта — вельмі доўгі працэс, і да 9 мая 2015 года мы не паспеем. Міністэрства культуры згодна выступіць заказчыкам, але пасля таго, як будзе пабудаваны помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку. А калі да 70-годдзя Перамогі мы не пахаваем салдат той вайны, то наўрад ці зробім гэта пазней. Пойдуць з жыцця апошнія сведкі, памяць канчаткова сатрэцца, косці змяшаюцца з пылам… Тады асабіста я 9 мая буду плакаць на гэтым месцы, бо адчуваю сваю адказнасць перад тымі, хто там ляжыць…
Напэўна, гэта тая справа, да якой неабходна падключыцца ўсім жыхарам Беларусі.

Газета «Звязда» вырашыла не абмяжоўвацца адным матэрыялам на гэту тэму, а ўтварыць сумесны з Полаччынай праект па зборы сродкаў на будаўніцтва мемарыяла «Урочышча Пяскі». Сёння мы публікуем рахунак, на які можна пералічваць грошы, і мы намераны вяртацца да гэтай тэмы столькі разоў, колькі спатрэбіцца, пакуль душы нашых продкаў не супакояцца, а косці іх не будуць пахаваны належным чынам.
Грашовыя сродкі на стварэнне мемарыяла можна пералічваць у Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» на рахунак
№3015411066026 (у беларускіх рублях),
№3135411066502 (у доларах)
№3135411066805 (у расійскіх рублях)
у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, код 153001739,АКПА 0583697

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

______________________________________________________________________________________

Іншыя матэрыялы праекта глядзіце тут:

ТЭРЫТОРЫЯ ПАМЯЦІ

Сведкі

Лёс ваеннапалонных — боль не толькі Беларусі

Вязень ДУЛАГа — 125

Вя­зень ДУ­ЛА­Га — 125 (За­кан­чэн­не. Па­ча­так у ну­ма­ры за 1 лю­та­га 2014 го­да)

«Мой баць­ка ля­жыць у Пяс­ках»

Аба­вя­зак сы­ноў

______________________________________________________________________________________

Тэгi:

каментарыяў: 26

  • Вольга

    Вот здесь есть документы о том .что творилось в Полоцке в годы войны: http://militera.lib.ru/docs/0/txt/belorussia1941-1944.txt

  • Вольга

    І яшчэ відэа на гэту тэму (раней дасылала, але не бачу ў комментах): http://war.polotsk.museum.by/node/34328

  • Аўтар

    Успаміны Абрыньбы, які быў у полацкім лагеры: http://militera.lib.ru/memo/russian/obrynba_ni/index.html

  • Петр Акимыч

    Даже и не знал, что остались в Беларуси такие огромные «беспризорные» захоронения. Как же так? Уважение к своим предкам = уважение к своей истории = уважение к себе как к представителям народа, нации… да и просто самоуважение. Кризис кризисом, но такие дело надо доводить до конца. Как представитель народа и тэдэ и тэпэ, собираюсь совместить ближайший поход в магазин с посещением почтового отделения.

    • Ольга

      У меня такая же мысль, тем более, что зарплату только что начислили на карточку

  • Петр Акимыч

    Кстати, не совсем понял, откуда в немецких лагерях взялись итальянцы? Они ведь на стороне Германии воевали.

  • Аўтар

    Директор Полоцкого музея боевой славы Сергей Копыл называет нахождение итальянских военнослужащих в немецком плену на территории Беларуси одной из самых малоизученных страниц прошедшей войны.
    Действительно, в Википедии, например, написано только, что Итальянская армия в России (8-я итальянская армия), была разгромлена в ходе Сталинградской битвы, и 54 тысячи итальянцев умерло в советском плену.
    Сергей Копыл добавляет,что разгром 8-й армии спровоцировал в Италии политический кризис и падение диктатуры Муссолини, после чего немцы в сентябре 1943 года начали оккупацию Италии. Итальянским военнослужащим было предложено продолжать воевать в качестве добровольцев Вермахта или разоружиться. Большинство сложили оружие. Но были такие воинские части, которые оказали немцам вооруженное сопротивление и понесли большие потери. При разоружении во Львове, в частности, было расстреляно 2 тысячи итальянцев, в том числе 5 генералов… Всего в немецком плену оказалось 746 тысяч итальянских офицеров и солдат. Большая часть их них была отправлена в Польшу, Украину и Беларусь, в том числе в лагеря для советских военнопленных. Согласно документам КГБ БССР, итальянцы содержались в лагерях под Минском, в 22 км от Барановичей, в Витебске, Бобруйске и Марьиной Горке, под Глубоким, в Борисове, Молодечно, Слуцке, Орше и Полоцке.

  • Петр Акимыч

    Любопытная история. Не знал об этом раньше. Автору респект)))

  • Яраслаў

    Самую слушную думку, як мне здаецца, выказала спадарыня Гуйвік. Можна колькі заўгодна праводзіць маштабныя святкаванні Дня Перамогі, але без сапраўднага ўшанавання памяці гэта выглядае, як фарс.
    Мала таго, што ёсць такія сітуацыі, як вось напрыклад у Полацку, дык яшчэ і ў дзясятках вёсак знойдуцца закінутыя помнікі, такія самыя магілы і гэтак далей.
    Што казаць, калі нават у Мінску ёсць старажытныя закінутыя могілкі, на якіх зараз ідуць будоўлі. З гэтым трэба тэрмінова нешта рабіць, бо з цягам часу ўсё можа забыцца.

  • Лариса Бруева

    Отличная статья. Спасибо огромное, что подняли эту тему. Была в августе в этом месте с внуком погибшего из Мурманска и отцом Андреем из Ивановской области. У меня до сих пор перед глазами и в памяти те капониры, как они были в 90-е годы. Подробно об этом написано в моей книке «Пока не похоронен последний павший солдат» (есть на сайте «Победа.Витебск»). Если не возражаете, разошлю Вашу статью поисковикам — попрошу их опубликовать на своих поисковых сайтах

    • Аўтар

      Лариса Бруева: «Если не возражаете, разошлю Вашу статью поисковикам — попрошу их опубликовать на своих поисковых сайтах».
      Не возражаю! Материалы на эту тему будут еще. На следующей неделе планирую поехать в Полоцк.

  • Лариса Бруева

    У меня написана статья «Никто не забыт?» о проблемах увековечения имён погибших защитников Отечества. Большая, проблемная статья. Ещё в мае направила её в Белорусскую военную газету. Но они почему-то не публикуют. Одни обещания, хотя и начальник Управления увековечения памяти их просил о публикации уже дважды. Но они почему-то боятся писать правду. Может быть Ваша газета могла бы это опубликовать?

  • Аўтар

    Не видя статьи сложно говорить.

  • Для меня тоже было неожиданно, что у нас, оказывается, есть такое огромное и малоизвестное захоронение. Интересно, есть ли подобные места в других регионах страны?
    Иллюстрации, приведённые в статье — это рисунки Абрыньбы?

  • Владимир Дмитриевич

    8 октября корреспондент Медведева О.А. поместила статью и интервью с депутатом Н. Гуйвик «ЗЯМЛЯ ПАМЯТАЕ. А МЫ?». Информация, касающаяся захоронений в Урочище Пески и концлагеря, изложена верно. Мемориал такого типа – сложнейший по затратам и времени проект, претендующий стать на одном уровне с такими знаменитыми комплексами, как «Хатынь», «Тростинец» и так далее. Однако во второй части интервью депутат вводит общественность в заблуждение касательно нынешней ситуации, сложившейся в связи с реализацией проекта: обсуждения и конкурса проекта мемориала не было, проект не был утвержден, как полагается, на художественном совете областного и республиканского уровня. И, тем не менее, властями и депутатами начата реализация мемориального комплекса. Собранные народом деньги потрачены без предоставления должной отчетности. Совершены множественные необоснованные траты. Идет разбирательство на уровне нового мэра города и района. На этом фоне просьба депутата Гуйвик о дополнительном финансировании проекта вызывает вопросы.

  • Наталья Гуйвик

    Ознакомившись с голословными комментариями Владимира Дмитриевича, считаю необходимым дать пояснения по отдельным его утверждениям.
    Я со всей ответственностью заявляю, что в обсуждаемой статье общественность в заблуждение не вводила, а изложила объективную ситуацию, сложившуюся вокруг создания мемориального комплекса «Урочище Пески» в г. Полоцке.
    Во-первых, все необходимые документы по созданию данного комплекса, согласованные с соответствующими органами, имеются и при необходимости они будут предъявлены уполномоченным органам и представителям общественности по первому требованию В частности,есть согласование Министерства культуры, заключение Витебского областного художественно-экспертного совета по монументальному и монументально-декоративному искусству, решение общественной комиссии по обсуждению предлагаемых дизайн-проектов и другие. Без надлежащего оформления документов разработка проектно-сметной документации и строительство мемориала было бы невозможно!
    Во-вторых,все поступающие на специальный счет Витебского отделения Белорусского фонда мира денежные средства на создание мемориала, расходуются по назначению под контролем фонда, у которого имеется полная информация о приходе и расходе денежных средств.
    В-третьих, мне неизвестен факт какого-либо «разбирательства», проводимого мэром района по «множественным необоснованным тратам». Напротив, мэром направлено ходатайство в Витебский облисполком о дополнительном финансировании строительства мемориала в рамках Гос.программы по увековечиванию памяти защитников и жертв ВОВ.
    Вызывает недоумение позиция Владимира Дмитриевича (к сожалению, фамилии и других его данных я не знаю), в целом поддерживающая создание мемориала, но в конечном итоге граничащая с административным правонарушением (клеветой, оскорблением). Если его действительно интересует данная тема, то я готова с ним встретиться и ознакомить с интересующими его документами. Это будет более конструктивней, чем подавать в интернете не соответствующую действительности информацию.

  • Вика

    Вот прочитала комментарий госпожи Гуйвик и в недоумении: почему любые вопросы, критику она воспринимает сразу же как оскорбление, за которым следует угроза административного наказания. А вообще-то скромнее надо быть «народным слугам».

    • Екатерина

      Уважаемая Вика, Ваш комментарий здесь не к месту! В этой статье обсуждается очень важный вопрос! Конечно, возможно, Вам и не понять.. Но для людей, которые прошли войну, для детей и внуков погибших необходимо быть уверенными в том, что останки их друзей и родственников захоронены, что они не разлетаются в виде пыли, что их кости не уносят собаки и т.д…
      Данный вопрос так же очень важен и для г-жи Гуйвик, т.к. к ней обращается много людей с просьбой довести начатое до конца! Поэтому комментарий Владимира Дмитриевича, который мог ввести в заблуждение людей, вызвал необходимость г-жи Гуйвик прокомментировать его слова. Она сделала это грамотно, подкрепив слова фактами. А то, что Вам показалось «воспринимает, как оскорбление» — это боль и переживание, которые она испытывает вместе с людьми не безразличными к этой проблеме! Для нее этот вопрос очень важен! А если Вы, Вика, не удовлетворены белоруской системой и «народными слугами» высказывайте свое мнение на других сайтах. Думаю, Вы знаете, где это можно сделать!

  • Вераніка

    Выдатны творчы і грамадскі праект! Дзякуй паваажанаму парламентарыю і Вользе Мядзведзевай! Дязкуй «Звяздзе»!..

  • Вольга

    На тэлеканале НТВ паказалі сюжет пра Пяскі, дарэчы, дазнаўшыся пра ўрочышча са «Звязды», хаця пра гэта у сюжэце і не сказана: http://www.ntv.ru/novosti/714719/

  • Вожык

    «Міністэрства культуры згодна выступіць заказчыкам, але пасля таго, як будзе пабудаваны помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку.»
    - а нічога, што помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку стаіць ужо не адзін год у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны?

  • Вожык

    «Міністэрства культуры згодна выступіць заказчыкам, але пасля таго, як будзе пабудаваны помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку.»
    - а нічога, што помнік Сімяону Полацкаму стаіць ужо не адзін год у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны?

  • Анатоль Снежань

    Во все времена (уже сразу после освобождения оккупированной БССР и до наших дней)были десятки, сотни способов «отыскиванияя» средств, возможностей для масштабного поиска, достойного перезахоронения жертв Второй мировой. К примеру, на пятилетку-другую позже построить пару-тройку ледовых дворцов или даже НБ; не провести пару военных парадов и учений; сократить хотя бы 10% чиновников… Давно можно было бы решить и проблему дефицита поисковиков. Так, призвать на поисковые сборы сотню тысяч запасников-отставников… Можно задействовать (как на картошку привлекать) курсантов школ и вузов МВД, студентов гражданских ВУЗов, техникумовв и колледжей и т.п.

Пакіньце свой каментарый